Кацярына I
| Кацярына I Марта Самуілаўна Скаўронская |
||||
| Партрэт Кацярына I Жан-Марка Нацье (1717 г.) | ||||
| Каранацыя | 7 (18) траўня 1724 (як імпэратрыца-супруга) | |||
| Папярэднік | Пётар I | |||
| Наступнік | Пётар II | |||
| Асабістыя зьвесткі | ||||
| Імя пры нараджэньні | Марта Самуілаўна Скаўронская | |||
| Нарадзілася | 15 красавіка 1684, Рынген, Лівонія (меркавана) | |||
| Памерла | 17 траўня 1727 (43 гады), Санкт-Пецярбург | |||
| Пахавана | Петрапаўлаўскі сабор, Санкт-Пецярбург | |||
| Нашчадкі | Ганна Пятроўна Лізавета Пятроўна Пётар Пятровіч Натальля Пятроўна |
|||
| Дынастыя | Раманавы (па шлюбу) | |||
| Cужэнец | 1) Ёган Крузэ (альбо Рабэ) 2) Пётар I |
|||
| Бацька | па найбольш распаўсюджанай вэрсіі Самуіл Скаўронскі | |||
| Маці | меркавана (Ганна-)Даратэя Ган[1] | |||
| Узнагароды |
|
|||
| Подпіс | ![]() |
|||
Кацярына I (Ма́рта Скаўро́нская, Кацяры́на Аляксе́еўна Міха́йлава; 1684—1727) — расейская імпэратрыца з 1721 як жонка дзейснага імпэратара, з 1725 як кіруючая гасударыня; другая жонка Пятра I, маці імпэратрыцы Лізаветы Пятроўны.
Па найбольш распаўсюджанай вэрсіі сапраўднае імя Кацярыны — Марта Самуілаўна Скаўронская, пазьней ахрышчаная Пятром I пад новым імем Кацярына Аляксееўна Міхайлава. Яна нарадзіліся ў сям'і латыскага селяніна паходжаньнем з ваколіцаў Кегумса[2], захоплена ў палон расейскімі войскамі, стала палюбоўніцай Пятра I, затым яго жонкай і кіруючай імпэратрыцай расейскай. У яе гонар Пятром I заснаваны ордэн Сьв. Кацярыны (у 1713) і названы Кацярынскі палац у Царскім Сяле (збудаваны пры яе дачцы Лізавеце).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ О. И. Хоруженко. О происхождении императрицы Екатерины I // Европейские монархии в прошлом и настоящем. М., Алетейя, 2001, с. 146 (рас.)
- ^ Па іншай вэрсіі Кацярына I была родам зь беларускіх сялянаў Менскага ваяводзтва, прыгонных магнатаў роду Сапегаў. Падчас яе кіраваньня расейскі ўрад пачаў выкупаць з прыгоньніцтва ў памешчыкаў Беларусі і Летувы братоў і сёстраў Кацярыны I [1]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кацярына I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра асобу, зьвязаную з Расейскай імпэрыяй. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1684 годзе
- Жанчыны
- Асобы па альфабэце
- Памерлі 17 траўня
- Памерлі ў 1727 годзе
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна Сьвятой Кацярыны I ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Імпэратары Расеі
- Нарадзіліся ў Екабпілсу
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Раманавы
- Асобы на манэтах
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Імпэратрыцы
