Радзівілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Радзівілы
Радавы герб Радзівілаў «Трубы»
Герб «Трубы»
Дэвіз «Бог нам радзіць!»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Тытул князі

Радзіві́лы (Radziviły[а 1]) — магнацкі род гербу «Трубы (Тромбы)», найбуйнейшы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прадстаўнікі роду займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Па падзелах Рэчы Паспалітай уваходзілі ў шэрагі арыстакратыі Расейскай імпэрыі, Прусіі, Аўстра-Вугоршчыны[1].

Род Радзівілаў быў у сваяцтве з арыстакратычнымі радзінамі Эўропы, кіроўнымі дамамі Прусіі, Ангальта, Нойнбургу, Курляндыі, Малдовы. У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах[1].

Зьмест

[рэдагаваць] Уладаньні

Уладаньні Радзівілаў у Рэчы Паспалітай (блакітны)

Радзівілы — буйныя землеўладальнікі, якія сваім эканамічным значэньнем у сяр. XVI — 1-й пал. XVIII стст. займалі 1-е месца сярод магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў 2-й пал. XVI ст. яны валодалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі местамі і мястэчкамі: Геранёны, Давыд-Гарадок, Клецак, Койданаў, Копысь, Лахва, Мір, Нясьвіж, Чарнаўчыцы, Шчучын, мноствам вёсак; на тэрыторыі сучаснай Украіны — местам Алыкай зь дзесяткамі вёсак (Валынскае ваяводзтва); на тэрыторыі сучаснай Польшчы — местам Шыдловец зь вёскамі (Сандамірскае ваяводзтва), на тэрыторым сучаснай Летувы — Біржамі, Дубінкамі (Віленскае ваяводзтва), Кейданамі (Жамойць) і інш. Пэўны час у XVXVI стст. адна з галінаў роду мела маёнткі зь местамі Гонядзь і Райгорад на Падляшшы. У XVIIXVIII стст. мелі шэраг іншых маёнткаў. У 1612 атрымалі Слуцкае княства зь местамі Слуцак і Капыль. Таксама валодалі маёнткамі ў Францыі і Італіі.

Апрача гэтых уласных спадчынных маёнткаў рэгулярна атрымлівалі ў пажыцьцёвае карыстаньне дзяржаўныя маёнткі (староствы) разам з пасадамі старостаў: Ашмяны, Барысаў, Берасьце, Крычаў, Ліда, Мазыр і інш.

У 1586 браты Мікалай Крыштап, Альбрэхт і Станіслаў склалі пагадненьне пра стварэньне Нясьвіскай, Клецкай і Алыцкай ардынацыяў (непадзельных уласных маёнткаў, што перадаваліся ў спадчыну толькі паводле мужчынскай лініі, пасьля — толькі старэйшаму сыну). Іншыя маёнткі Радзівілаў знаходзіліся на аляідальным праве (маглі перадавацца ў спадчыну жанчынам, свабодна адчужацца). У XIX ст. утварылася Давыд-Гарадоцкая ардынацыя.

Радзівілы мелі ўласныя фартэцыі з залогамі — Нясьвіж, Біржы, Кейданы, Мір, Любчу і іншыя.

[рэдагаваць] Паходжаньне і радавод

Пра паходжаньні Радзівілаў існуе некалькі легендарных паданьняў: паводле некаторых зьвестак, род утварыўся з найвышэйшага жрэцкага стану паганскай Літвы і ягоным пачынальнікам зьяўляецца жрэц Лізьдзейка. Гэтыя паданьні, а таксама характэрны канчатак слова (аднагучныя — Эрдзівіл, Манцівіл і інш.) сьведчаць пра глыбокую старажытнасьць роду.

Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымлівае тытул князя ад імпэратара Карла V

Сучасная навука лічыць заснавальнікам роду Радзівіла Осьцікавіча (?—1477), сына кашталяна віленскага Осьціка. Сын Радзівіла Осьцікавіча Мікалай «Стары» (?—1509) меў 4 сыноў, ад якіх пайшлі 3 галіны роду:

Упершыню тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі для ўласнай гонядзка-мядзельскай галіны атрымаў 25 лютага 1518 Мікалай (каля 14701521). Для ўсіх прадстаўнікоў роду імпэрскі княскі тытул 10 сьнежня 1547 здабыў Мікалай «Чорны» (15151565).

Нашчадак роду і апошні ардынат на Нясьвіжы Альбрэхт Антоні Вільгельм валодаў Палацава-замкавым комплексам у Нясьвіжы у часы Польскай Рэспублікі, а ў 1935 эміграваў на Захад. У траўні 2009 ягоная дачка Альжбета Радзівіл наведала Нясьвіж[2].

[рэдагаваць] Найбольш вядомыя прадстаўнікі

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Заўвагі

  1. ^ У гістарычных дакумэнтах на лаціне (у адз. ліку): Radzivil, Radziwil; польская форма прозьвішча: Radziwiłłowie

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Анатоль Грыцкевіч. Радзівілы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 503.
  2. ^ Валянціна Аксак (25.05.2009) Нашчадкі Радзівілаў вандруюць па былых уладаньнях. Радыё СвабодаПраверана 18 ліпеня 2011 г.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Радзівілысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў
Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах