Мазыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мазыр
Мескі цэнтар
Мескі цэнтар
Coat of Arms of Mazyr, Belarus.svg
Герб Мазыра
Першыя згадкі: 1155
Магдэбурскае права: 28 студзеня 1577
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Мазырскі
Плошча: 36,74 км²
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 108 792 чал.[1]
шчыльнасьць: 2961,13 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2351
Паштовыя індэксы: 247760, 247770—247777, 247779, 247780, 247782—247787
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′ пн. ш. 29°14′ у. д. / 52.05° пн. ш. 29.233° у. д. / 52.05; 29.233Каардынаты: 52°3′ пн. ш. 29°14′ у. д. / 52.05° пн. ш. 29.233° у. д. / 52.05; 29.233
Мазыр на мапе Беларусі
Мазыр
Мазыр
Мазыр
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мазы́р — места ў Беларусі, на рацэ Прыпяць. Адміністрацыйны цэнтар Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці. Плошча 36,74 км². Насельніцтва 108 792[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 133 км на паўднёвы захад ад Гомелю. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Гомелем, Бабруйскам і Оўручам (Украіна), у раёне Мазыра праходзіць нафтаправод «Дружба». Найбуйнейшы ў Беларусі порт «Пхоў», чыгуначная станцыя на лініі Калінкавічы — Оўруч, аэрапорт.

Мазыр — даўняе магдэбурскае места, адзін з гістарычных цэнтраў Палесься.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча найбольш імаверна, што тапонім «Мазыр» мае этнанімічнае паходжаньне і ўтварыўся ад імя народнасьці мазур.

У гістарычных крыніцах згадваецца як Мозър, Мозыр, Мозырь[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца, што паселішча, ад якога бярэ свой пачатак сучасны Мазыр, узьнікла ў VIII ст. ува ўрочышчы Кімбараўка, дзе існавала ўмацаванае гарадзішча[3]. У XIXII стст. умацаваны горад перанесьлі на Замкавую гару[4].

Першы пісьмовы ўспамін пра Мазыр датуецца 1155 годам, калі ён перайшоў ад Кіеўскага да Чарнігаўскага княства. Зь сяр. XIV ст. места далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У XIVXVIII стст. тут існаваў драўляны замак.

У 1471 Мазыр увайшоў у склад Кіеўскага ваяводзтва. У XVI ст. места зрабілася цэнтрам гродавага староства, з правядзеньнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) — сталіцай павету. Па Люблінскай уніі (1569) і пераходу Кіеўскага ваяводзтва да Каралеўства Польскага з ініцыятывы мясцовай шляхты Мазырскі павет далучыўся да Менскага ваяводзтва.

У пач. XVI ст. Мазыр складаўся з трох частак — цэнтральнай з астрогам, неўмацаванага пасаду і гандлёвага пляца. У вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім у 15341537 усходнія захопнікі зруйнавалі Мазыр[5]. Станам на 1552 у месьце існавалі цэрквы Спаса, Мікола, Прачыстай Багародзіцы[5]. На 1576 — 293 мяшчанскія двары[5].

28 студзеня 1577 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Мазыру Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях, на шыльдзе — чырвоная літара S»[6]. Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« Надаем тому месту нашему печать мескую, то есть Орел з Сэм в нем вырисованым... которую урад меский на судах и иншых справах и потребах меских печатовать и того гербу ужывать мают вечные часы »
Гістарычны герб Мазыра: з прывілея XVII ст. (леваруч) і сучасная рэканструкцыя (праваруч)

У 1609 Мазыр пацярпеў ад вялізнага пажару. Аднак ужо ў 1613 коштам ахвяраваньняў завяршылася аднаўленьне ўмацаваньняў і места было «…абнесена высокім валам з 7 вежамі, або фортамі». У 1616 староста Б. Стравінскі заснаваў тут касьцёл. З пачаткам Трынаццацігадовай вайны (16541667) у 1655 маскоўскія войскі на чале з Валконскім захапілі і спустошылі мясьціну[7].

У 1-й пал. XVIII ст. у Мазыры збудавалі базылянскі кляштар, каля места — Кімбараўскія цыстэрыянскія кляштары. З 1752 пачаў дзейнічаць кляштар марыявітак. У 17231773 пры Фарным касьцёле існавала місія езуітаў[8]. У 1726 адкрылася езуіцкая школа (у 1773 яе пераўтварылі на сьвецкую вучэльню[8]). У 1750 казакі спустошылі кляштар цыстэрыянак ува ўрочышчы Кімбараўка.

Станам на 1724 у Мазыры існавалі Кіеўская, Оўруцкая, Сьвідоўская, Нагорная, Гончая і іншыя вуліцы. У месьце было два замкі — Верхні (Стары), які месьціўся на Замкавай гары, і Ніжні. У падножжа Замкавай гары быў Рынкавы пляц, на паўночным захадзе ад яго знаходзіліся меская ратуша, пякарня і стайня. Гандаль вёўся ў 56 крамах, якія атачалі пляц. Тамака ж быў шпіталь. Паводле мескага пляну (1769), — Пятніцкая (цяпер Куйбышава), Слуцкая (Савецкая, ад Прымоставай плошчы да плошчы Леніна, Кіеўская ад цэнтральнай плошчы да цяперашняга рынку), Кіеўская, Жытомірская (цяперашняя вул. Горкага) вуліцы і Базарная плошча (цяперашняя Цэнтральная); у месьце было 211 двароў, 6 цэркваў і касьцёлаў, ратуша, 2 майстэрні для абпалу цэглы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Менскай губэрні. У 1796 царскія ўлады даравалі месту новы расейскі герб. Станам на 1878 у Мазыры дзейнічалі 3 царквы (у тым ліку мураваная, гвалтоўна пераробленая царскімі ўладамі з бэрнардынскага касьцёла), касьцёл і сынагога. У 1879 тут заснавалі тэлеграфную станцыю, а ў 1885 — запалкавую фабрыку «Маланка». Пракладаньне Палескіх чыгунак (1880-я) паспрыяла далейшаму эканамічнаму разьвіцьцю Мазыра. У верасьні 1913 тут адбылася I сельскагаспадарчая і прамысловая выстава. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны ў месьце было 1210 жылых будынкаў, 3 фабрыкі, 16 майстэрняў, 5 навучальных установаў, земская лякарня, мэтэастанцыя, друкарня і 2 кнігарні.

У лютым 1918 Мазыр занялі нямецкія войскі. 4 сакавіка 1918 улады УНР абвясьцілі яго цэнтрам Дрыгавіцкай зямлі, адначасна ад 25 сакавіка места ўвайшло ў склад Беларускай Народнай Рэспублікай. Тэрыторыя Палесься зрабілася прадметам перамоваў паміж БНР і УНР. У пачатку траўня на адрас беларускай дэлегацыі паступілі пратэсты мазырскіх землеўласьнікаў супраць далучэньня іх да Ўкраіны, пазьней прадстаўнікі Мазырскага павету (разам з прадстаўнікамі Гомельскага і Рэчыцкага паветаў) наведалі Народны Сакратарыят БНР з пытаньнем пра пэрспэктывы беларуска-ўкраінскіх перамоваў і просьбай падтрымаць адкрыцьце беларускіх школаў[9].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Мазыр увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе зрабіўся цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну[10]. З 5 сакавіка да 29 чэрвеня 1920 места знаходзілася пад польскай уладай. У 1924 Мазыр вярнулі БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам раёну (у 19261927 места ў Слабадзкім раёне). У 19241930 і 19351938 места было адміністрацыйным цэнтрам акругі. 27 верасьня 1938 Мазыр атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. Цягам 19381954 ён быў цэнтрам Палескай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 22 жніўня 1941 да 14 студзеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVI стагодзьдзе: 1552 — 1,5 тыс. чал.[5]; 1576 — 2 тыс. чал.[5]
  • XVIII стагодзьдзе: 1724 — 1,5 тыс. чал.[8]; 1795 — 2 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1850 — 6,5 тыс. чал.; 1878 — 7834 чал. (3902 муж. і 3932 жан.), у тым ліку 5457 праваслаўных, 23 стараверы, 446 каталікоў, 10 эвангелістаў і 1898 юдэяў[11]; 1897 — 8067 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1907 — 9976 чал.[12]; пач. ХХ ст. — 12 251 чал. (6338 муж. і 5883 жан.), зь іх паводле веры: праваслаўных 4118, раскольнікаў 68, каталікоў 619, пратэстантаў 22, юдэяў 7276, іншых 148; паводле стану: шляхты 248, духоўнага стану 45, ганаровых грамадзянаў і купцоў 315, мяшчанаў 9886, вайскоўцаў 732, сялянаў 885, іншых 140[13]; 1927 — 14,3 тыс. чал.; 1939 — 17,5 тыс. чал.; 1970 — 48,0 тыс. чал.; 1973 — 58 тыс. чал.[14]; 1991 — 103 тыс. чал.[15]; 1997 — 108 тыс. чал.[3]; 1999 — 114,0 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 — 111,5 тыс. чал.; 2006 — 111,6 тыс. чал.; 2008 — 112,0 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 112,2 тыс. чал.[16]; 2009 — 108 792[1] чал. (перапіс).

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Мазыры працуюць будаўнічы тэхнікум, вучэльні — геалёгіі, будаўнічая, мэдычная і музычная, 15 сярэдніх і 4 музычныя школы, 35 дашкольных установаў.

Установа вышэйшай адукацыі — Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя І. П. Шамякіна.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драматычны тэатар імя І. Мележа

Дзейнічаюць кінатэатар «Мір», Мазырскі драматычны тэатар імя Івана Мележа, Мазырская філярмонія, парк культуры «Перамога». У 1990 годзе адкрыўся Палац культуры МНПЗ.

Жыхароў места абслугоўваюць больш за 50 бібліятэк. У Мазыры ёсьць краязнаўчы музэй, музэй прыкладнай творчасьці, меская выстаўная заля.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кабэльнай сетцы Мазыра вяшчае мясцовы тэлеканал. Таксама места мае ўласныя друкаваныя выданьні — газэты «Жыцьцё Палесься» і «На свае вочы».

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя спартовыя аб’екты: басэйн, 3 стадыёны, гарналыжны комплекс, школа алімпійскага рэзэрву Беларусі. Мясцовая футбольная каманда — ФК «Славія-Мазыр».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Архітэктурна-плянавальную сыстэму Мазыра абумовіў складаны рэльеф (рака Прыпяць, мноства яраў). Культурны і гістарычны цэнтар места — плошча Леніна — геаграфічна знаходзіцца на ўскраіне, на беразе Прыпяці. Уздоўж ракі праходзіць вуліца Савецкая, пэрпэндыкулярна да якой па рэчышчах і схілах яраў у глыб места, падымаюцца іншыя вуліцы.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мазыр — цэнтар нафтаперапрацоўчай прамысловасьці. Працуюць прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасьці (вытворчасьць куханнай солі).

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Мазыры, акрамя аўтобусаў, працуе трамвайны транспарт. Даўжыня лініі — больш за 20 кілямэтраў. Дзейнічае адзін маршрут[17].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былы касьцёл бэрнардынаў, цяпер царква Сьв. Міхала Арханёла

Празь места праходзяць турыстычныя маршруты: «Мазыр старадаўні», «Палескі край, ягоныя традыцыі і побыт», «Мазыр даўні і сучасны», «Бажніцы Мазыршчыны»[18]. Працуе Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музэй культуры.

  • Гасьцініцы: гарадзкога савету «Дынама», «Элада», гасьцінічны комплекс «Прыпяць».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бровар (1885)
  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст., фрагмэнты)
  • Замчышча (XV—XVIII стст.)
  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (17601775, цяпер сабор Сьв. Міхала Арханёла і праваслаўны манастыр)
  • Касьцёл і кляштар цыстэрцыянаў (дагэтуль ня вернутыя каталікам, 1711)
  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар цыстэрцыянак (1743—1745)
  • Могілкі габрэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 239.
  3. ^ а б Марыя Аўсяная, Вячаслаў Насевіч, Валерый Пазднякоў. Мазыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 36.
  4. ^ а б Марыя Аўсяная, Вячаслаў Насевіч, Валерый Пазднякоў. Мазыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 37.
  5. ^ а б в г д Мазыр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 258.
  6. ^ Мазыр // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  7. ^ История на Мозырский районный исполнительный комитет
  8. ^ а б в Мазыр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 259.
  9. ^ Валянціна Лебедзева. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 15.
  10. ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  11. ^ Mozyrz // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 754.
  12. ^ Mozyrz // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  13. ^ Мозырь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  14. ^ Мозырь // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  15. ^ Мозырь // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  16. ^ У 14 гарадах Беларусі колькасьць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // «Наша Ніва», 26 сакавіка 2009 г.
  17. ^ Мозырь. Городской транспорт. Трамвай. на Mozyr.tut.by
  18. ^ Мозырь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мазырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў