Гомельскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Гомельскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Гомель
Насельніцтва (2009) 69 930[1]
Шчыльнасьць 35,6 чал./км²
Плошча 1963,11[2] км²
Месцазнаходжаньне Гомельскага раёну
Гомельскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Го́мельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Гомельскі раён мяжуе з Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Добрускім, Лоеўскім, Рэчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці і Расеяй на поўдні.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня тэрыторыі пераважна нізінная, большая частка знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесься, паўночна-заходняя частка — у межах Чачорскай раўніны (паводле фізыка-геаграфічнага раянаваньня Беларусі). Агульны ўклон з поўначы на поўдзень. 93% тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 120—140 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 160 м над узроўнем мора (на ўсходзе ад вёскі Зябраўка), ніжэйшы — 111 метраў (урэз ракі Сож). Карысныя выкапні: 52 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 9,52 млн т, буйнейшыя зь якіх Вадапой, Кабылянскае, Жэрабна-Конскае балота; 2 радовішчы глін: Будышчанскае і Яромінскае 1-е; 4 радовішчы пяску: Будышчанскае, Асаўцоўскае, Гадычаўскае і Яромінскае.

Сярэдняя тэмпэратура ў студзені −6,9 градусаў, у ліпені +18,8 градусаў. Ападкаў 590 мм за год. Вэгетацыяны пэрыяд 193 сутак.

Асноўная рака — Сож (цячэ з паўночнага ўсходу на поўдзень) зь левымі прытокамі Іпуць з Харопуцем, Церуха з Грабаўкай, Уць, Нямыльня з Быкаўкай і правымі Узой зь Івалькай. Гушчыня рачной сеткі 0,35 км/км². Даўжыня мэліярацыйнай сеткі 6,5 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў 82 км, магістральных і падводных каналаў 679 км, рэгулюючых 601 км, закрытай сеткі (дрэнаж) 3,24 тыс. км² (1991). Глебы сельгасугодзьдзяў (%) дзярнова-падзолістыя 33,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 27,5, пойменныя (алювіяльныя) 14,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 13,4, тарфяна-балотныя 11,2; па грануламэтрычным складзе (%): пясчаныя 40,8, сугліністыя 24,8, супясчаныя 23,2, тарфяныя 11,2. Сярэдні бал банітэту 34, на асобных участках ад 22 да 57. Пад лесам 35% тэрыторыі раёна. Сасновыя лясы займаюць 70%, бярозавыя 10%, дубовыя 10%, чорнаальховыя 6,4%, асінавыя 2,3%.

У Гомельскім раёне знаходзіцца курорт рэспубліканскага значэньня — Чонкі.

У ляндшафтным дачыненьні большая частка раёна знаходзіцца ў межах Палескай ляндшафтнай правінцыі (Дняпроўска-Сожскі ляндшафтны раён), паўночная частка — у межах Перадпалескай правінцыі (Бесядска-Сожскі ляндшафтны раён). Асноўныя тыпы ляндшафтаў: алювіяльна-тэрасіраваныя, марэнна-зандравыя і другасна-марэнныя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 2005 году налічвалася 188 сельскіх населеных пунктаў з агульнай колькасьцю сельскага насельніцтва 71 445 чалавек (бяз Гомелю), у тым ліку 12 106 — да 15 гадоў, 42 902 — ад 16 гадоў да пэнсійнага ўзросту, 16 437 — старэйшага за працаздольны ўзросту. Колькасьць гаспадарак — 26 759. У межах раёну Бальшавіцкі пасялковы савет (316[3]) і 25 сельскіх саветаў: Азьдзелінскі (1286), Бабовіцкі (1545), Глыбоцкі (701), Грабаўскі (1821), Давыдаўскі (1796), Даўгалескі (1881), Дзятлавіцкі (969), Зябраўскі (2266), Красьненскі (7525), Маркавіцкі (1187), Пакалюбіцкі (5900), Прыбарскі (1877), Прыбыткаўскі (5831), Руднямарымонаўскі (900), Старабеліцкі (664), Целяшоўскі (1445), Цярускі (3746), Цярэніцкі (882), Цярэшкавіцкі (2690), Улукаўскі (9388), Урыцкі (3652), Чарацянскі (1304), Чонкаўскі (3634), Шарпілаўскі (724) і Яромінскі (7515).

2 пасёлкі гарадзкога тыпу — Касьцюкоўка і Бальшавік.

Буйнейшыя сельскія населеныя пункты раёну (больш за 3 тысячы чалавек): Яроміна, Краснае, Прыбыткі, Пакалюбічы.

  • 1999 год — 75 000
  • 2004 год — 71 445
  • 2006 год — 70 800
  • 2009 год — 69 930[1] (перапіс)

Зьмены ў тэрытарыяльным складзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў ад 26 верасьня 2006 году №295 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрэтарыяльнага складу раёнаў Гомельскай вобласьці», былі ліквідаваныя Дзятлавіцкі і Старабеліцкі сельсаветы.
  • Рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў ад 21 ліпеня 2007 г. №51 «Аб ліквідацыі Давыдаўскага сельсавету і зьмяненьні межаў Бабовіцкага сельсавету Гомельскага раёну» быў ліквідаваны Давыдаўскі сельсавет
  • 1 сакавіка 2010 году — вёска Чырвоны Маяк увайшла ў гарадзкую рысу гораду Гомелю, і суадносна была выключана са складу Ўлукоўскага сельсавету[4]

Помнікі гісторыі і архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан у пасёлках Будзілка, Калініна, у вёсках Краснае, Пакалюбічы, Целяшы, Церуха, Чонкі, Шарпілаўка. Помнікі ў гонар падпольшчыкаў, закатаваных акупантамі ў 1943 годзе (в. Міхалькі), у гонар абаронцаў Гомелю, загінуўшых у жніўні 1941 году (в. Пакалюбічы), на месцы разьмяшчэньня партызанскага атраду «Бальшэвік» і Гомельскага падпольнага абкому КП(б)Б (5 км на паўднёвы захад ад Навабеліцкага раёну г. Гомелю, «Партызанская крыніца»), землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны ў в. Бабовічы, Яроміна, Клімаўка, Пакалюбічы і інш.

Помнікі архітэктуры: царква у в. Гадзічава (1-я пал. ХІХ ст.), царква Ражджаства Багародзіцы ў в. Глыбоцкае, сядзібны дом у в. Каранёўка (2-я пал. ХІХ ст.), Нікалаеўская царква і сядзіба ў в. Старая Беліца (кан. XVIII — 1-я пал. ХІХ ст.), Усьпенская царква ў в. Чарацянка (18651868).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гомельскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў