Ветка
| Ветка | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1685 | ||||
| Горад з: | 1935 | ||||
| Вобласьць: | Гомельская | ||||
| Раён: | Веткаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 8100 (2008) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2330 | ||||
| Паштовы індэкс: | 247131 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°34′ пн. ш. 31°11′ у. д. / 52.567° пн. ш. 31.183° у. д.Каардынаты: 52°34′ пн. ш. 31°11′ у. д. / 52.567° пн. ш. 31.183° у. д. | ||||
|
Ветка на мапе Беларусі
Ветка
|
|||||
Ве́тка — места ў Беларусі, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтар Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 8,1 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад места Гомель і чыгуначнай станцыі Гомель-Пасажырскі (лінія Жлобін — Церахоўка). Аўтамабільныя дарогі на Гомель, Добруш, Чачэрск; рачная прыстань.
Ветка — даўняе мястэчка гістарычнага рэгіёну Панізоўе, колішні цэнтар расейскіх старавераў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Тапонім «Ветка» ўтварыўся, відаць, ад імя невялікай выспы на рацэ Сож. Назву зьвязваюць з асновай «вець», якую можна супаставіць зь беларускім словам паветка[1].
[рэдагаваць] Гісторыя
Выяўленыя археолягамі селішча 3-й чвэрці 1-га тысячагодзьдзя н. э. (на могілках), паселішча позьняга сярэднявечча (3 км на поўнач ад Веткі, ува ўрочышчы Цялячае) і селішча (2 км на паўночны захад ад ад сучаснага места, на першай надабалонаванй тэрасе ракі Сож, ува ўрочышчы Селішча) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці.
Першы пісьмовы ўспамін пра Ветку датуецца 1685[2] (паводле іншых зьвестак у 1682[3]), калі тут, на землях Халецкіх, зьявілася слабада. Жыхарамі мясьціны былі стараверы з Маскоўскай дзяржавы, якія ратаваліся ад інквізыцыі, учыненай Маскоўскім патрыярхатам. Перасяленцы атрымалі грамату караля і вялікага князя, якая гарантавала ім рэлігійную незалежнасьць і падатковыя палёгкі.
У 1695 у Ветцы асьвяцілі першую на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага стараабрадніцкую царкву Покрыва Прасьвятой Багародзіцы, пачалі будавацца стараабрадніцкія манастыры. У кан. XVII—XVIII стст. сфармаваліся мясцовыя асаблівасьці іканапісу і афармленьня рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа разьбярства. У гэты час Ветка зрабілася буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам[2]. У 1733 тут разьмясьцілася рэзыдэнцыя япіскапа Эпіфанія, што спрыяла яе аўтарытэту сярод расейскіх раскольнікаў.
У 1735 карныя расейскія войскі перайшлі мяжу Вялікага Княства Літоўскага і зруйнавалі Ветку разам з навакольнымі слабодамі, каля 14 тысячаў чалавек прымусова вывезьлі ў Сыбір[2]. У 1758 аднавілі сваю дзейнасьць тутэйшая Пакроўская царква і стараабрадніцкі манастыр. У 1764 расейскія карныя войскі зноў зьнішчылі Ветку і 15 навакольных слабодаў (вывезьлі ў Сыбір да 20 тыс. старавераў), у выніку гэтага «другога выгнаньня» паселішча назаўсёды страціла сваё значэньне як цэнтар расколу[2], аднак захавала ў стараверстве гістарычны і культурны аўтарытэт. У 2-й пал. XVIII ст. Ветка ператварылася ў гандлёва-прамысловае мястэчка.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Ветка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1784 у Беліцкім павеце Магілёўскай губэрні (з 1852 у Гомельскім павеце). У 1834—1840 тут збудавалі Праабражэнскую царкву. Асноўная частка зямель знаходзілася ў валоданьні адстаўнога генэрал-маёра В. Шлейфэра, пазьней — Станевічаў. Да 1840 у Ветцы працавала суконная фабрыкака купца Алазарава. У 1860 з прыстані адыйшло 36 суднаў з рознымі таварамі і 69 лясных плытоў. Было разгружана 47 суднаў. 3 поўдня прыбывалі збожжа, соль і іншыя тавары, а ў Хэрсонскі порт кіраваліся розныя пароды драўніны, канаты, якары. Актыўна дзейнічалі прыстань і пераправа праз Сож. На местачковай вэрфі, заснаванай у 1840, будавалі рачныя караблі (бярлінцы). Рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы (Сырны і Спасаўскі). У Ветцы праводзіўся продаж Крымскай солі, якая дастаўлялася Дняпром і Сажом і давала вялікія прыбыткі. 3 1853 працавалі 2 майстэрні апрацоўкі скуры. Узоры апрацаванай тут скуры экспанаваліся ў Магілёўскім губэрнскім музэі. У 1864—1874 працавалі 3 крупарушкі, у 1870—1880 — 6 невялікіх канатных прадпрыемстваў. 11 траўня 1865 пажар зьнішчыў 98 двароў. У 1868 у Ветцы адкрылася жаночая народная вучэльня, у 1874 — мужчынская народная вучэльня. Станам на 1880 у мястэчку было 994 драўляных і 11 мураваных збудаваньняў, 4 мураваныя і 120 драўляных крамаў, 6 ветракоў, канатны і скураны заводы; заможныя купцы мелі ўласныя параходы. На 1885 — 11 мураваных і 994 драўляныя будынкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 1169 жылых будынкаў, царква, капліца, стараверскі і габрэйскі малітоўныя дамы, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, прыёмны пакой, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, 2 прыстані, хлебазапасны магазын, 8 млыноў, 12 кузьняў, 2 цагельныя і 6 канатных заводаў, 3 гарбарныя майстэрні, 5 крупарушак, 245 крамаў, у тым ліку кнігарня, бібліятэка, 5 корчмаў. Побач быў аднайменны фальварак з цагельняй. 3 1908 дзейнічала пазыкова-ашчадная каса. На 1909 — 15 мураваных і 1752 драўляныя (з іх 980 жылых) будынкаў, 2327 дзесяціны зямлі, школа, вінная крама, млын, хлебазапасны магазын, мэдычны прыёмны пакой, праваслаўная і стараверская цэрквы, габрэйскі малітоўны дом. У 1910 адкрылася лякарня на 15 ложкаў. У Першую сусьветную вайну з пачатку 1918 да 2 сьнежня 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ветка ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 тут збудавалі электрастанцыю. У 1926 Ветку вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам раёну. 20 траўня 1931 пачала выходзіць раённая газэта. У гэты час у мястэчку працавалі вінзавод, торфараспрацоўчая і трыкатажная арцелі, цагельня, абутковая, кравецкая, шавецкая, канатная, дрэваапрацоўчая майстэрні, машынна-трактарная станцыя (з 1934), крухмала-патачны завод, маслазавод, нафтавы млын. У 1931 у Ветцы заснавалі ткацкую арцель, у 1938 — панчошна-трыкатажную фабрыку. 15 ліпеня 1935 паселішча атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 18 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 Ветка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1978 у месьце заснавалі музэй народнай творчасьці, які адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1987.
[рэдагаваць] Геаграфія
Рэльеф раўнінна-ўзгоркавы, на ўсходняй ускраіне рака Сож (прыток ракі Дняпро), на поўначы мяжуе зь лесам.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджаньня тут праводзілася дэзактывацыя, частку жыхароў перасялілі ў чыстыя месцы.
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVIII стагодзьдзе: 1764 — 20 тыс. чал.[4]
- XIX стагодзьдзе: 1826 — 2057 чал.; 1860 — 4180 чал., у тым ліку 579 праваслаўных, 1953 стараверы, 1633 юдэяў[5]; 1874 — 7,2 тыс. чал.; 1880 — 5982 чал., у тым ліку 1310 праваслаўных, 12 каталікоў, 2111 старавераў, 2548 юдэяў.[5]; 1897 — 7134 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 — 10 340 чал.; 1926 — 5,9 тыс. чал.[6]; 1939 — 6 тыс. чал.; 1968 — 6,2 тыс. чал.[7]; 1991 — 9,6 тыс. чал.[8]; 1999 — 7,7 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 7,8 тыс. чал.[9]; 2006 — 8,1 тыс. чал.; 2008 — 8,1 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 8,2 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Парычах працуюць 2 сярэдняя і музычная школы, 4 дашкольныя ўстановы.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надаюць лякарня і паліклініка.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць дом культуры, 4 бібліятэкі, клюб.
[рэдагаваць] Забудова
Паводле генэральнага пляну Веткі, распрацаванага ў 1974, цэнтар места забудоўваецца 2—5-павярховымі дамамі. Пераважае 1-павярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу, адметная багатым разьбяным ўпрыгожваньнем фасадаў. Уздоўж Сажа ўтварылася паркавая зона.
Плянаваньне складаецца з 4 паралельных паміж сабой вуліцаў мэрыдыянальнай арыентацыі, уздоўж ракі Сож і яе абалоны, злучаных завулкамі. Другую частку забудовы складаюць 5 вуліцаў шыротнай арыентацыі, злучаных завулкамі. На ўсход ад цэнтральнага пляцу часткі месьцяцца кароткія мерыдыянальныя вуліцы. Грамадзкі цэнтар — пляц, дзе разьмяшчаюцца адміністрацыйныя і гандлёвыя будынкі.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Веткі |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Дзейнічае Веткаўскі музэй народнай творчасьці, дзе захоўваюцца ўнікальныя старадрукі XVI—XVIII стст., рукапісы пач. XVI — пач. XX стст., абразы XVII — пач. XX стст., узоры разьбы па дрэве, шыцьцё золатам, пэрлінамі, мастацкае ткацтва, народныя строі і інш.
Ветка — цэнтар мастацкага рамяства (разьбярства па дрэве)[10].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (XVII ст.; стараверская)
- Царква і манастыр Прасьв. Багародзіцы (XVII ст.; стараверскія)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Веткі
[рэдагаваць] Цікавыя факты
У 1772 годзе ў Ветцы 15 тыдняў хаваўся Емяльян Пугачоў[2], кіраўнік сялянскага паўстаньня 1773—1775 гадоў у Расеі; тут яму далі імя цар Пётар III.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 50.
- ^ a b c d e Марына Асіпкова. Ветка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 405.
- ^ С. Лявонцьева. Ветка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 254.
- ^ Ветка // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ a b Wietka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 428.
- ^ С. Лявонцьева. Ветка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 255.
- ^ Ветка // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Ветка // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.
- ^ Ветка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Wietka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 428.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ветка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Веткаўскі раён | |
|---|---|
| Горад |
Ветка
|
| Вёскі раённага падпарадкаваньня |
Барба · Барталамееўка · Беседзь · Вераб’ёўка · Ірынаўка · Косіцкая · Красны Вугал · Купрэеўка · Пабужжа · Папсуеўка · Рудня Споніцкая · Сівінка · Тарасаўка · Чыстыя Лужы
|
| Пасёлкі раённага падпарадкаваньня | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гомельская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Акцябарскі · Брагінскі · Буда-Кашалёўскі · Веткаўскі · Гомельскі · Добрускі · Ельскі · Жлобінскі · Жыткавіцкі · Калінкавіцкі · Кармянскі · Лельчыцкі · Лоеўскі · Мазырскі · Нараўлянскі · Петрыкаўскі · Рагачоўскі · Рэчыцкі · Сьветлагорскі · Хойніцкі · Чачэрскі
|
|
| Гарады |
Буда-Кашалёва · Васілевічы · Ветка · Гомель¹ · Добруш · Ельск · Жлобін · Жыткавічы · Калінкавічы · Мазыр · Нароўля · Петрыкаў · Рагачоў · Рэчыца · Сьветлагорск · Тураў · Хойнікі · Чачэрск
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Азарычы · Акцябарскі · Бальшавік · Брагін · Зарэчча · Камарын · Капаткевічы · Карма · Касьцюкоўка · Лельчыцы · Лоеў · Парычы · Сасновы Бор · Стрэшын · Уваравічы · Церахоўка
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя) | |
|---|---|
|
Антонаўка · Бабічы · Бабруйск ¹ · Ветка · Гарадзец · Гомель (1670) ² · Горваль · Добасна · Жлобін · Журавічы · Загальле · Казімер (1633) · Казімераў · Камарын · Карма · Краснапольле · Лоеў · Насовічы · Новая Беліца · Парычы · Побалаў · Прапойск · Рагачоў · Рэчыца (2.10.1511) · Стрэшын · Уваравічы · Хальч · Хойнікі · Холмеч · Ціхінічы · Чачэрск (1510) · Чыркавічы · Шарсьцін · Яўтушкавічы
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |