Нароўля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нароўля
Coat of Arms of Naroŭla, Belarus.png
Герб Нароўлі
Горад з: 1971
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Насельніцтва: 8,4 тыс. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2355
Паштовы індэкс: 247801, 247802
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′ пн. ш. 29°30′ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.5° у. д. / 51.8; 29.5Каардынаты: 51°48′ пн. ш. 29°30′ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.5° у. д. / 51.8; 29.5
Нароўля на мапе Беларусі
Нароўля
Нароўля
Нароўля
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Наро́ўля — места ў Беларусі, на правым беразе Прыпяці. Адміністрацыйны цэнтар Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 8,4 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 125 км ад Гомелю, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Мазыром і Ельскам. Прыстань на Прыпяці. У выніку аварыі на ЧАЭС апынулася ў зоне радыяактыўнага забруджваньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Нароўля згадваецца ў XVIII ст. як мястэчка ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва, уладаньне Аскеркаў[1]. У 17501751 мясьціна зрабілася аб’ектам нападаў украінскіх гайдамакаў. Каля 1760 М. Аскерка заснаваў тут грэка-каталіцкую царкву Яна Багаслова.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Нароўля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Рэчыцкага павету. Станам на 1795 тут было 37 двароў[1]. У 1800 каля мястэчка пачалі працаваць гута і вінакурны завод. Паводле вынікаў перапісу (1897) дзейнічалі царква, школа і каталіцкая капліца, з 1913 — кандытарская фабрыка.

4 сакавіка 1918 Украінская Народная Рэспубліка абвясьціла Нароўлю сваёй тэрыторыяй (як і ўсю паўднёвую этнічную тэрыторыю беларусаў), пазьней 25 сакавіка тое ж самае зрабіла Беларуская Народная Рэспубліка. Тэрыторыя Палесься зрабілася прадметам перамоваў паміж БНР і УНР[2]. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Нароўля ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Нароўлю вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам раёну (цягам 19621965 у Ельскім раёне). У 1930-я савецкія ўлады злачынна ўзарвалі каталіцкую капліцу, помнік архітэктуры XIX ст.[3] 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і ўвайшло ў склад Палескай вобласьці1954 у Гомельскай вобласьці).

У Другую сусьветную вайну з 27 жніўня 1941 да 30 лістапада 1943 Нароўля знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 3 лістапада 1971 паселішча атрымала статус места. 20 верасьня 1998 адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла Сьвятога Крыжа[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Нароўлі працуюць 3 сярэднія школы, 4 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае дом культуры, кінатэатар.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Прыпяцкая праўда».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1981 зьявіўся праект дэталёвага плянаваньня цэнтру Нароўлі. Асноўныя вуліцы места забудоўваюцца 2—5-павярховымі дамамі. Утварылася некалькі мікрараёнаў. Рака Нараўлянка падзяляе места на 2 жылыя масівы — заходні і ўсходні.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Горватаў, фота пач. XX ст.

Дзейнічае Нараўлянскі этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[8].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Нароўлі — паселішча эпохі бронзавага веку.

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі габрэйскія
  • Палацава-паркавы комплекс Горватаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога (XVIII ст.)
  • Царква Сьв. апостала Яна Багаслова (1760)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Нароўля // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 348.
  2. ^ Валянціна Лебедзева. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // «Białoruskie Zeszyty Historyczne» № 15, 2001.
  3. ^ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 442.
  4. ^ Нароўля — парафія Узвышэння Святога Крыжа на Catholic.by
  5. ^ Narowla // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 917.
  6. ^ Наровля // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 296.
  8. ^ Наровля // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нароўлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў