Антонаў (Нараўлянскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антонаў
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Вербавіцкі
Тэлефонны код: +375 2355
Геаграфічныя каардынаты: 51°40′1″ пн. ш. 29°23′10.2″ у. д. / 51.66694° пн. ш. 29.386167° у. д. / 51.66694; 29.386167Каардынаты: 51°40′1″ пн. ш. 29°23′10.2″ у. д. / 51.66694° пн. ш. 29.386167° у. д. / 51.66694; 29.386167
Антонаў на мапе Беларусі
Антонаў
Антонаў
Антонаў

Анто́наў[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Славечна. Уваходзіць у склад Вербавіцкага сельсавету Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 160 чал. (2004). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад Нароўлі, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч). Палявая дарога злучае вёску з шашой на Нароўлю.

Антонаў — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Выяўленае археолягамі гарадзішча жалезнага веку (за 0,5 км на захад ад вёсцы) сьведчыць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўспамін пра Антонаў (пад назвай Антонавічы) як мястэчка Мазырскага павету Менскага ваяводзтва датуецца 1595. Паселішча значыцца на мапе Вялікага Княства Літоўскага 1613. Каля Антонава ў 1751 ратаваліся рэшткі разьбітага ўрадавымі войскамі загону гайдамакаў. З 1764 мясьцінай валодалі Аскеркі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Антонаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Станам на 1795 у мястэчку было 26 двароў, дзейнічала драўляная царква Сьвятога Міколы; побач існавала вёска Слабада Антонаўская, дзе было 5 двароў. У гэты час паселішча перайшло да Я. Сіверса, з 1825 — да С. Горвата. На 1834 тут было 16 двароў. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 73 двары, існаваў хлебазапасны магазын. На 1908 — 87 двароў. З 1917 працавала народная вучэльня.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Антонаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Антонаў вярнулі БССР. У 1931 тут працавалі вадзяны млын і цагельня. Станам на 1940 у вёсцы было 124 двары, на 2004 — 84 гаспадаркі.

Насельніцтва [рэдагаваць]

Інфраструктура [рэдагаваць]

У вёсцы працуе клюб.

Забудова [рэдагаваць]

Плянаваньне складаецца з паўвыгнутай, амаль шыротнай арыентацыі вуліцы, да цэнтру якой з поўначы далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]

Страчаная спадчына [рэдагаваць]

  • Царква Сьвятога Міколы (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4.
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005.

Літаратура [рэдагаваць]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005.