Рэчыцкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Рэчыцкі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Рэчыца |
| Насельніцтва (2009) | 104 781[1] |
| Шчыльнасьць | 38,4 чал./км² |
| Плошча | 2728,63[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Рэчыцкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
Рэ́чыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Рэчыцкі раён мяжуе са Жлобінскім, Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Лоеўскім, Хойніцкім, Калінкавіцкім і Сьветлагорскім раёнамі Гомельскай вобласьці.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
8 сьнежня 1926 году выйшаў зварот Прэзыдыюма ЦВК і СНК БССР «Да ўсіх працоўных „Савецкай Беларусі“» ў сувязі з далучэньнем да тэрыторыі рэспублікі Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. А затым у Маскве была прынята пастанова Ўсесаюзнага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта «Аб далучэньні да Беларускай ССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў». Гэтай пастановай скасоўвалася Гомельская губэрня, якая ў 1919 годзе ўвайшла ў склад РСФСР.
У склад Рэчыцкага раёну на першым часе ўвайшоў 31 сельсавет: Адамаўскі, Азершчынскі, Андрэеўскі, Броньненскі, Бязуеўскі, Будкаўскі, Гарошкаўскі, Гарыводзкі, Дземяхоўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Капараўскі, Караваціцкі, Козенскі, Левашоўскі, Маладускі, Малчаноўскі, Новабарсуцкі, Перавалоцкі, Перасьвятоўскі, Рабусоўскі, Ровенскі, Ровенскаслабодзкі, Салтаноўскі, Смагарынскі, Старакрасьненскі, Сьвірыдавіцкі, Унорыцкі, Чырвонавостраўскі, Ямпальскі, Яноўка-Гасьцівельскі.
Спачатку раён уваходзіў у Рэчыцкую акругу, якая ўключала таксама Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Холмецкі і Юравіцкі раёны. Пастановай VІII зьезду Саветаў БССР ад 12 красавіка 1927 году Рэчыцкая акруга была скасавана. 9 чэрвеня Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую акругу. Знаходзіўся ў ёй да 26 ліпеня 1930 году.
4 жніўня 1927 году да згаданых вышэй 31 сельсавету Рэчыцкага раёну былі далучаны яшчэ 47 сельсаветаў ліквідаваных Васілевіцкага, Горвальскага, Холмецкага, а таксама Дзятлаўскага і Ўваравіцкага раёнаў. З Уваравіцкага раёну быў далучаны Чарнянскі сельсавет, а зь Дзятлаўскага — Гранаўскі і Капанскі.
30 сьнежня 1927 году сельскія саветы Гомельскай акругі прайшлі праз рэарганізацыю і ўмацаваньне. Таму замест 78 сельсаветаў у Рэчыцкім раёне іх засталося 33.
5 лютага 1931 году да Рэчыцкага раёну быў далучаны Какуевіцкі сельсавет Мазырскага раёну, а 10 лютага 1931 г. — Баршчоўскі сельсавет Гомельскага раёну.
5 красавіка 1935 году Кабылеўскі і Маладускі сельсаветы, якія дагэтуль уваходзілі ў Рэчыцкі раён, былі перададзены Хойніцкаму раёну. Нахаўскі ж сельсавет адышоў да Мазырскага раёну, а Баравікоўскі сельсавет — да Парыцкага раёну.
20 лютага 1938 году Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую вобласьць. Стаўшы меншым на 9 сельсаветаў. Да зноў утворанага Васілевіцкага раёну адышлі Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатускі, Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сьведзкі, Узнаскі сельскія саветы. Сам жа Васілевіцкі раён стаў адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Палескай вобласьці з цэнтрам у горадзе Мазыр.
На 1 студзеня 1941 году Рэчыцкі раён уключаў 21 сельсавет.
На пачатку 1954 году Палеская вобласьць была скасаваная. Васілевіцкі раён, як і амаль уся былая Палеская вобласьць, увайшоў у Гомельскую вобласьць. А 16 верасьня 1959 году быў скасаваны і ён. Частка сельскіх саветаў была перададзена Калінкавіцкаму раёну, частка — Рэчыцкаму.
Рэчыцкі раён «падрос» таксама за кошт Новабарсуцкага і Маладускага сельсаветаў, якія дагэтуль былі ў Хойніцкім раёне.
У другой палове сьнежня 1962 году быў скасаваны Лоеўскі раён. Частка ягонай тэрыторыі ўвайшла ў Рэчыцкі раён. У тым ліку і г. п. Лоеў. Але 30 ліпеня 1966 году Лоеўскі раён быў адноўлены ў сваіх ранейшых межах.
У апошнюю чаргу да Рэчыцкага раёну адышоў Борхаўскі сельсавет былога Ўваравіцкага раёну (Буда-Кашалёўскі).
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Цяпер у Рэчыцкім раёне 20 сельсаветаў: Азершчынскі, Артукоўскі, Бабіцкі, Баршчоўскі, Белабалоцкі, Вышамірскі, Глыбаўскі, Дземяхоўскі, Дуброўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Камсамольскі, Капараўскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Новабарсуцкі, Перасьвятоўскі, Ровенскаслабодзкі, Сьвірыдавіцкі, Холмецкі. У раён уваходзяць г. Васілевічы, які мае гарсавет, і гарпасёлак Зарэчча.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Уладзімер Ярэц (нарадзіўся ў Каравацічах) — падарожнік
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рэчыцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||