Рагачоў
| Рагачоў | |||||
Гарадзішча |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1142 | ||||
| Вобласьць: | Гомельская | ||||
| Раён: | Рагачоўскі | ||||
| Насельніцтва: | 34 100 (2006) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2339 | ||||
| Паштовы індэкс: | 247250 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°06′ пн. ш. 30°03′ у. д. / 53.1° пн. ш. 30.05° у. д.Каардынаты: 53°06′ пн. ш. 30°03′ у. д. / 53.1° пн. ш. 30.05° у. д. | ||||
|
Рагачоў на мапе Беларусі
Рагачоў
|
|||||
Рагачо́ў — места ў Беларусі, на сутоках Дняпра і Друці. Адміністрацыйны цэнтар Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 34,1 тыс. чал. (2006). Знаходзіцца за 121 км на поўнач ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін. Аўтамабільныя дарогі на Бабруйск, Магілёў, Прапойск, Жлобін. Прыстань на Дняпры.
Зьмест |
Назва[рэдагаваць]
Тапонім «Рагачоў» утварыўся ад прозьвішча Рагач. Народная этымалёгія зьвязвае назву з разьмяшчэньнем «на рагу» пры ўтоку Друці ў Дняпро, аднак фармант -оў сьведчыць пра патранамічнае паходжаньне[1].
Гісторыя[рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Рагачоў зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1142, калі паселішча ўваходзіла ў Тураўскае княства. Тагачаснае насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй, апрацоўкай жалеза, каляровых мэталаў, косьці, дрэва. Выгаднае геаграфічнае становішча Рагачова спрыяла разьвіцьцю гандлю і рамёстваў, места было важным пунктам на дняпроўскім водным шляху паміж Смаленскам, Магілёвам і Кіевам. Меліся разьвітыя гандлёвыя зьвязкі з Валыньню.
У кан. ХІІІ ст. Рагачоў як уладаньне князя Даўмонта далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XIV—XVІІІ стст. места было цэнтрам староства. З кан. XV ст. Рагачоў знаходзіўся ў валоданьні князёў Яраславічаў. У 1535 маскоўскія войскі захапілі і разрабавалі места[3].
У XVІ ст. у Рагачове на месцы старажытнага гарадзішча збудавалі замак і палац, званы ў народзе «замкам каралевы Боны» (у 1654 яго спалілі маскоўскія захопнікі). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) места ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Рагачоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 места атрымала герб: «у залатым полі чорны бараноў рог»[4]. У гэты час тут працавала 6 дробных прадпрыемстваў.
Станам на 1880 у Рагачове было каля 560 дамоў, працавалі 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і гарбарныя заводы. У пач. XX ст. у месьце было звыш 30 прадпрыемстваў, дзейнічалі рэальная вучэльня, настаўніцкая сэмінарыя, тэатар «Мадэрн». У 1902 праз Рагачоў прайшла чыгунка Магілёў — Жлобін. На 1913 у месьце было 50 прадпрыемстваў з 185 працоўнымі.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рагачоў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Рагачоў вярнулі БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам раёну (з 1938 у Гомельскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1971 у Рагачове знайшлі манэтны скарб памерам у 1 тыс. старажытных манэтаў. 19 красавіка 2010 места ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[5].
- Места на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць]

- ХIХ стагодзьдзе: 1800 — 3 тыс. чал.; 1880 — 4437 чал. (2234 муж. і 2203 жан.), у тым ліку 2570 праваслаўных, 171 каталік, 19 старавераў і 1677 юдэяў[6]; 1897 — 8103 чал.
- ХХ стагодзьдзе: 1908 — 20 836 чал., у тым ліку 13 594 юдэі, 5970 праваслаўных, 1199 каталікоў і 73 стараверы[7]; 1939 — 15,2 тыс. чал.; 1959 — 10,2 тыс. чал.; 1970 — 16 тыс. чал.; 1975 — 19,8 тыс. чал.[8]; 1991 — 37 тыс. чал.[9]; 1999 — 34 502 чал.[10]
- ХХI стагодзьдзе: 2004 — 34 727 чал.; 2006 — 34,1 тыс. чал.; 2010 — 33,6 тыс. чал.
Адукацыя[рэдагаваць]
У Рагачове працуюць 6 сярэдніх школаў, 12 дашкольных установаў.
Культура[рэдагаваць]
Дзейнічаюць дом культуры з народным тэатрам, 7 бібліятэк. У 1962 адкрыўся музэй народнай славы.
Мас-мэдыя[рэдагаваць]
Вядзецца мясцовае радыёвяшчаньне, выдаецца раённая газэта «Свабоднае слова».
Забудова[рэдагаваць]
Асноўная тэрыторыя Рачагова месьціцца ў міжрэччы Дняпра і Друці, гэта Цэнтральны і Залінейны плянавальныя раёны. На правым беразе Друці — Задруцьце. Пераважае забудова сядзібнага тыпу. Цэнтральную частку фармуюць 5-павярховыя будынкі. Паўсталі новыя кварталы і вуліцы, 3 мікрараёны, шматпавярховыя дамы ўзводзяцца ў жылым раёне «Лясьнянка». Функцыянуе шырокая паркавая зона.
Эканоміка[рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Рагачова |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
Дзейнічае Рагачоўскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Дняпро»[11].
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.)
- Замчышча
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (1911—1913)
- Могілкі габрэйскія
- Могілкі старыя хрысьціянскія, капліца (пач. ХХ ст.)
Страчаная спадчына[рэдагаваць]
- Сынагога
- Царква
Галерэя[рэдагаваць]
- Краявіды Рагачова
Вядомыя асобы[рэдагаваць]
- Самуіл Галкін (1897—1960) — паэт і драматург
- Васіль Далгалёў (нар. 1951) — беларускі палітык і дыплямат
- Канстанцін Саньнікаў (1896—1965) — актор, рэжысэр, пэдагог, народны артыст Беларусі
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 323—324.
- ^ Рагачоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 482.
- ^ Рогачев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Рагачоў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 189 ад 19 красавіка 2010 г. «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам „За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“»
- ^ Rohaczew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 687.
- ^ Rohaczew // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
- ^ Рогачёв // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Рогачёв // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Ваганава А. Рагачоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 39.
- ^ Рогачев // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура[рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Rohaczew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 686—691.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Рагачоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||