Бона Сфорца
Бона Сфорца д'Арагона (па-італьянску: Bona Sforza d’Aragona; 2 лютага 1494 — 19 лістапада 1557) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Дачка міланскага герцага Джаваньні-Галеаца Сфорцы. Імкнулася ўзмацніць палітычную ўладу і эканамічную моц манархіі, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваеньня фэўдаламі. Закладзеныя ў яе шматлікіх маёнтках, у тым ліку ў Беларусі, прынцыпы інтэнсыўнага, ў інтарэсах фэўдалаў, гаспадараньня (мэліярацыя, палепшаны севазварот), узмоцненага, але ўнармаванага падаткаабкладаньня, пазьней былі распаўсюджаныя на ўсе дзяржаўныя маёнткі ВКЛ (гэтак званая валочная памера 1557 году) і да канца XVI стагодзьдзя прынятыя большасьцю землеўладальнікаў.
Ад самага прыезду ў Польшчу ў 1518 годзе Бона мела шматлікае атачэньне зь італьянцаў, адмыслоўцаў розных галін, у тым ліку кухараў, якія аказалі значны ўплыў на пашырэньне найноўшых заходнеэўрапейскіх культурных і тэхнічных дасягненьняў, спажывецкіх прыхільнасьцяў эпохі Рэнэсансу, у тым ліку на ўдасканаленьне мэню, спачатку толькі найвышэйшых арыстакратычных колаў Польшчы і ВКЛ. Зь дзейнасьцю Боны Сфорцы зьвязваюць зьяўленьне або пашырэньне ў мэню арыстакратыі экзатычнай усходняй садавіны — апэльсінаў, лімонаў, гранатаў, фігаў, прыправаў — шафрану, фэнхелю, імбіру, цынамону, цукру, а таксама аліўкаў, каштанаў, разынак, мігдалаў, марцыпанаў, рысу, артышокаў, каперсаў і г. д. Найбольш яскравым новаўвядзеньнем эпохі Боны лічыцца салата і іншая гародніна, а таксама ўвядзеньне ў карыстаньне відэльцу і г. д. Боне Сфорцы таксама прыпісваецца дасканалае валоданьне атрутамі, яе падазраюць у арганізацыі атручаньня апошніх зь незалежных мазавецкіх князёў у 1522 годзе і непажаданай нявесткі Барбары Радзівіл у 1551 годзе.
Галерэя [рэдагаваць]
-
Бона Сфорца, рыціна 1517 году
-
«Атручаньне каралевы Боны» («Otrucie królowej Bony»), Ян Матэйка
Літаратура [рэдагаваць]
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бона Сфорца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |