Каштан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Chestnuts.jpg

Каштан (Castanea) — род лістападнх дрэў, радзей кустоў сямейства букавых. Аб'ядноўвае 14 блізкароднасных відаў.

Вышыня да 35 м. Кара бранзаватая. Лісьце шырокалянцэтнае, цьвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, у агульных коласападобных суквецьцях, якія маюць выгляд каташкоў. Плод з 1-3 арэшкаў. Жывуць да 1000 гадоў.

Пашыраны ў Міжземнамор'і, Паўночнай Амэрыцы, Усходняй Азіі.

На Беларусі, у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН інтрадукаваны каштан пасяўны (Castanea sativa).

Плады каштана ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прамысловасьці. З драўніны каштана пасяўнога можна вырабляць бочкі, мэблю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Каштансховішча мультымэдыйных матэрыялаў