Чачэрск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чачэрск
Меская ратуша
Меская ратуша
Coat of Arms of Čačersk, Belarus.png Flag of Čačersk.png
Герб Чачэрску Сьцяг Чачэрску
Першыя згадкі: 1159
Магдэбурскае права: 1510
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Насельніцтва: 7991[1] (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2332
Паштовы індэкс: 247150
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′ пн. ш. 30°55′ у. д. / 52.917° пн. ш. 30.917° у. д. / 52.917; 30.917Каардынаты: 52°55′ пн. ш. 30°55′ у. д. / 52.917° пн. ш. 30.917° у. д. / 52.917; 30.917
Чачэрск на мапе Беларусі
Чачэрск
Чачэрск
Чачэрск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Чачэ́рск — места ў Беларусі, пры ўтоку рэчкі Чачора ў Сож. Адміністрацыйны цэнтар Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 7991[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 65 км ад Гомелю, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Кармой, Буда-Кашалёвам і Веткай. Прыстань на Сажы.

Чачэрск — магдэбурскае места гістарычнага рэгіёну Панізоўе.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Чачэрск» утварыўся ад назвы рэчкі Чачора. У старажытнасьці слова «чачор» пазначала «воск». Далёкія продкі цяперашніх жыхароў Чачэрску выраблялі яго ў вялікай колькасьці, зьбіраючы ў лясох мёд дзікіх пчолаў, і адпраўлялі па Сажы і Дняпры для абмену на іншыя тавары. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць рэшткі суднаў, гружаных воскам, якія выявілі археолягі ў даўніх рэчышчах[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле археалягічных зьвестак, Чачэрск узьнік у кан. X ст. на месцы гарадзішча Замкавая Гара, на беразе Чачоры пры ўтоку яе ў Сож. Першы пісьмовы ўспамін пра горад радзімічаў Чичерск, які князь кіеўскі Ізяслаў Давыдавіч вярнуў разам з Мазыром князю чарнігаўскаму Сьвятаполку Алегавічу, зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1159 годам. Цягам XIIXIII стагодзьдзяў паселішча ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства.

У сяр. XIV ст. Чачэрск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці. Цягам 13871390 ён знаходзілася ў валоданьні Скіргайлы, потым местам кіравалі намесьнікі вялікага князя. У гэты час на месцы дзядзінца летапіснага гораду збудавалі замак. Цягам 15011518 Чачэрск належаў вялікай княгіні Алене Іванаўне, потым кіраваўся дзяржаўцамі з буйных фэўдалаў (Чартарыйскімі, Дашковічамі, Зяновічамі, Львом Сапегам і інш.).

У 1509 Чачэрск згадваецца як мястэчка Віленскага ваяводзтва[3]. У 1510 ён зрабіўся цэнтрам Чачэрскага староства і атрымаў Магдэбурскае права[4]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Чачэрск увайшоў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1629 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту прывілей на штотыднёвы гандаль і на 2 рэгулярныя двухтыднёвыя кірмашы. Пад 1765 у попісе Чачэрску згадваюцца замак і мескія ўмацаваньні.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Рагачоўскай правінцыі, пазьней — цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету. У 1774 расейскія ўлады перадалі места ў валоданьні генэрала Чарнышова. У 2-й пал. XVIII ст. у Чачэрску існавалі царква, мураваная ратуша, парк, працавала шкляная мануфактура, дзьве лякарні, прыстань. Апроч таго, тут збудавалі 3 царквы, касьцёл і палац.

Станам на 1880 у Чачэрску было 266 двароў, працавалі дзьве вучэльні. У пач. ХХ ст. у месьце дзейнічалі 4 цэрквы, касьцёл, 4 габрэйскія малітоўныя школы, 2 школы, лякарня, аптэка, паштова-тэлеграфнае аддзяленьне; працавала прыстань на рацэ Сож, зь якой у 1900 адправілі 21 судна і 48 плытоў з грузам 1530 тыс. пудоў[5].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Чачэрск увайшоў ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 Чачэрск вярнулі ў БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам раёну. У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.

У Другую сусьветную вайну з жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 Чачэрск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Цягам 19621965 мястэчка ўваходзіла ў слкад Буда-Кашалёўскага раёну. У 1971 Чачэрск атрымаў статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Чачэрску працуюць 2 сярэднія, мастацкая, спартовая школы.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, гістарычна-этнаграфічны музэй.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Чачэрскі весьнік».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры Чачэрску канцэнтруюцца 2—5-павярховыя будынкі. Заснаваны новы мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. Пераважае індывідуальная сядзібная забудова.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Найсьв. Тройцы
Царква Нараджэньня Божай Маці

Дзейнічае Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[8].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Замкавая Гара (археалягічны помнік, на паўночна-ўсходняй ускраіне места) — старажытнае гарадзішча, колішні Чачэрскі замак
  • Палацава-паркавы комплекс Чарнышовых (пач. ХІХ ст.)
  • Ратуша (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  • Сынагога
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1783)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1784)
  • Царква Нараджэньня Божай Маці (1780)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1780-я)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Надзея Міхалкова — чалец нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе
  • Сяргей Пернікаў (нар. 1980) — беларускі атлет, чалец нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі 2005, 2007

Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Чачэрск // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  3. ^ Грынявецкі В. Чачэрск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 744.
  4. ^ Ляўковіч А. «Я не ганю землі чужыя, хай іх сонца не абміне, толькі дзе б за морам ні быў я, Беларусь мая снілася мне…» // «Народная Газета» № 121 (4536), 16 чэрвеня 2007.
  5. ^ Чечерск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ г. Чечерск на Belarus.by
  7. ^ Чечерск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Чечерск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чачэрсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў