Буда-Кашалёва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Буда-Кашалёва
Coat of Arms of Buda-Kašalova, Belarus.png Flag of Buda-Kašalova.png
Герб Буда-Кашалёва Сьцяг Буда-Кашалёва
Першыя згадкі: 1824
Вобласьць: Гомельская
Раён: Буда-Кашалёўскі
Насельніцтва: 9400 (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2336
Паштовы індэкс: 247350
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′ пн. ш. 30°34′ у. д. / 52.717° пн. ш. 30.567° у. д. / 52.717; 30.567Каардынаты: 52°43′ пн. ш. 30°34′ у. д. / 52.717° пн. ш. 30.567° у. д. / 52.717; 30.567
Буда-Кашалёва на мапе Беларусі
Буда-Кашалёва
Буда-Кашалёва
Буда-Кашалёва

Буда-Кашалёва — горад раённага падпарадкаваньня ў Гомельскай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Буда-Кашалёўскага раёну. Насельніцтва 9,4 тыс. чал. (2008).

Знаходзіцца за 48 км на паўночны захад ад Гомлю, за 256 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Гомель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Гомлем, Уваравічамі, Чачэрскам.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва паселішча ўтварылася ў канцы XIX ст. на падставе найменьняў дзьвюх вёсак — Буды і Кашалёва. Спачатку падвойная назва ўжывалася толькі для пазначэньня чыгуначнай станцыі, а пазьней распаўсюдзілася на ўсё паселішча.[1] Аднак і да цяперашняга часу мясцовыя жыхары карыстаюцца старой назвай — Буда.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места вядзе сваю гісторыю зь вёскі Буда, якая ў 1824 годзе ўваходзіла ў склад маёнтку Кашалёва; тут дзейнічала карчма. Сяло Кашалёва вядомае з XVI ст., уваходзіла ў Гомельскае староства.[2]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце знаходзяцца сярэднія, музычная і спартовая школы.

Працуе Буда-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж (былы тэхнікум мэханізаваньня сельскай гаспадаркі). Каледж рыхтуе па спэцыяльнасьцях электрыфікацыя і аўтаматызацыя, мэханізаваньне сельскай гаспадаркі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе музэй-галерэя імя Е. Е. Маісеенка

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучаснае плянаваньне Буда-Кашалёва складаецца зь сеткі прасталінейных вуліцаў, чыгунка падзяляе тэрыторыю места на 2 часткі, грамадзкі цэнтар складаюць пляц і вул. Леніна, забудаваная 2-5-павярховымі жылымі дамамі, астатняя забудова пераважна драўляная.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці і сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

  • ГДЛГУ «Буда-Кашалёўскі досьледны лясгас»
  • УП «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
  • СП «Аміпак» ААТ

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Ад 1995 року дзейнічае Сьвята-Мікалаеўская царква.

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 39—40
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Буда-Кашалёва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 350
  3. ^ Буда-Кашалёва // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  4. ^ Буда Кошелево // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. ^ Буда Кошелево // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  6. ^ г. Буда-Кошелево (Гомельская область) на Belarus.by

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]