Лоеўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Лоеўскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лоеў
Насельніцтва (2009) 14 346[1]
Шчыльнасьць 13,7 чал./км²
Плошча 1045,53[2] км²
Месцазнаходжаньне Лоеўскага раёну
Лоеўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ло́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Лоеўскі раён мяжуе з Брагінскім, Рэчыцкім, Гомельскім, Хойніцкім раёнамі Гомельскай вобласьці і з Украінай на паўднёвым усходзе.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лоеўскі раён разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гомельскай вобласьці й мяжуе з Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Гомельскім раёнамі. А таксама на ўсходзе па Дняпры і часткова па ніжнім бегу ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласьцю Ўкраіны.

Тэрыторыя раёну складае 104 553 га, дзе: 42 423 га належаць да гаспадарчых земляў (у тым ліку: ворная зямля — 22 110 га, лугі — 20 041 га), лясы — 43 078 га.

Праз раён бягуць рака Дняпро з прытокамі Сож, Брагінка, Пясочанка, таксама на тэрыторыі раёну знаходзіцца Днепра-Брагінскае вадасховішча.

Адміністратыўны цэнтар раёну знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро ў адлегласьці 98 км ад цэнтру Гомельскай вобласьці й 60 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі м. Рэчыца.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 18 000
  • 2005 год — 17 300
  • 2006 год — 15 800
  • 2009 год — 14 346[1] (перапіс)
  • 2010 год — 14 242[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ Справаздача Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2011 году

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лоеўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў