Карчма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Карчма — пабудова, дзе падарожнік мог падсілкавацца і пераночыць; месцы сходаў, урачыстасьцяў і шляхецкіх сеймікаў.

Корчмы будавалася на гандлёвых плошчах гарадоў, мястэчак, у некаторых сёлах і фальварках, на гандлёвых шляхах, ля рачных перапраў і прыстаняў, пры млынах і інш. Традыцыйна карчма мела ў цэнтры заезд (тып стайні), па бакох шынок і пакой для пастаяльцаў. Часам апошнія маглі месьціцца ў мезаніне. Каля карчмы маглі будавацца бровары, разнастайныя гаспадарчыя збудаваньні, гандлёвыя крамы.

[рэдагаваць] Аўстэрыя

Буйныя корчмы ў вялікіх гарадох называлі аўстэрыямі. Звычайна яны месьціліся ў цэнтры горада на рынкавым пляцы, ўяўлялі сабою цэлы комплекс гаспадарчых і жылых пабудоў (шынок, стайні, залі для адпачынку і інш.).

[рэдагаваць] Шынок

Падвідам карчмы лічыцца шынок, у якім ў адрозьненьні ад апошняй не было жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласну залю абслугоўваньня ў карчме.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Карчмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах