Тапонім
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тапо́нім (па-грэцку: τόπος, ὄνομα — месца, імя) у агульным значэньні гэта назва мясьціны, тапонімамі займаецца разьдзел мовазнаўства — тапаніміка. Аналіз тапонімаў можа даць многа інфармацыі аб разьвіцьці мовы, ці гісторыю геаграфічнай мясцовасьці.
Тапонімы дзеляцца на некалькі клясаў:
- гідронімы — геаграфічныя назвы водных аб’ектаў (рэк, азёраў, мораў і г. д.)
- аронімы — назвы ўзьнятых формаў рэльефу (гор, хрыбтоў)
- айконімы — назвы населеных месцаў
- мікратапонімы — назвы невялікіх месцаў (крыніцаў, калодзежаў, сенакосаў і г. д.)
У біялёгіі звычайна тапонім дадаюць да назвы віду ці роду. Звычайна ён азначае месца, дзе гэты гатунак быў знойдзены першы раз, ці дзе часьцей сустракаецца.
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Тапонім — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў