Слуцкае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Слуцкае княства
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Адміністрацыйны цэнтар Слуцак
Князі Князі слуцкія
Час існаваньня 13951793
Месцазнаходжаньне Слуцкага княства
Слуцкае княства на мапе

Слуцкае княства — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Уваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва1791 зрабілася асобным паветам). Сталіца — места Слуцак.

Месты і мястэчкі: Вызна, Глуск, Грозаў, Грэск, Дарогі, Капыль, Любань, Пагост, Старобін, Семежаў, Цімкавічы, у XVI ст. — Петрыкаў.

Асноўныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікла ў 1395, калі вялікі князь Вітаўт перадаў князю кіеўскаму Ўладзімеру Альгердавічу Слуцак і Капыль з навакольнымі землямі ў якасьці ўдзельнага княства. Ягоныя нашчадкі, князі Алелькавічы (Слуцкія) валодалі княствам да 1612.

У 1507 увайшло ў склад Наваградзкага павету, але адначасна захоўвала ў адміністрацыйнай, судовай і вайсковай структурах свае асобныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся князю слуцкаму.

У 1582 тры сыны Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабою места і княства на 3 часткі (са сваёй адміністрацыяй у кожнай). Князямі слуцкімі ў гэты час былі Юры (15781586), Ян Сямён (15781592) і Аляксандар (15781591); два апошнія не пакінулі нашчадкаў. Частку Юрыя атрымала ягоная дачка Соф’я (15861612). Па сьмерці Аляксандра ягоную частку атрымаў брат Ян Сямён, па сьмерці якога ўсё княства зноў аб’ядналася як уладаньне Соф’і.

Па сьмерці князёўны Случчына перайшла да яе мужа Януша Радзівіла і заставалася ў родзе Радзівілаў, зь перапынкам у 16951744, калі знаходзілася ў жаночых нашчадкаў Радзівілаў слуцка-біржанскай лініі. У 1744 княства вярнулася да Радзівілаў нясьвіскай лініі.

Да канца XVIII ст. заставалася ўнікальнай адміністрацыйна-тэратарыяльнай адзінкай Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1791 на аснове княства ўтварыўся Случарэцкі павет.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займала тэрыторыю да Нёмана на поўначы, Лані на захадзе, Пцічы на ўсходзе і Прыпяці на поўдні.

Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Князі слуцкія

Да XVI ст. знаходзілася ў васальнай залежнасбці ад улады вялікіх князёў. Кіраваньне ажыцьцяўляў удзельны князь з дапамогай баярскай рады. У князя слуцкага былі свае васалы — князі, баяры і путныя слугі, якія атрымлівалі за службу (вайсковую і адміністрацыйную) невялікія маёнткі. У валасьцях кіравалі намесьнікі князя.

У XVI ст. паступова пераўтварылася ў вялікую фэадальную вотчыну, але захавала рысы ўдзельнага княства[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Слуцкае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 347.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Слуцкае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 591.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]