Глуск
| Глуск | |||||
Касьцёл бэрнардынаў, зьнішчаны ў 1930-я |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XV ст. | ||||
| Вобласьць: | Магілёўская | ||||
| Раён: | Глускі | ||||
| Насельніцтва: | 7500 (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2230 | ||||
| Паштовы індэкс: | 213879 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′28″ пн. ш. 28°41′19″ у. д. / 52.89111° пн. ш. 28.68861° у. д.Каардынаты: 52°53′28″ пн. ш. 28°41′19″ у. д. / 52.89111° пн. ш. 28.68861° у. д. | ||||
|
Глуск на мапе Беларусі
Глуск
|
|||||
Глуск — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пціч. Адміністрацыйны цэнтар Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 7,5 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 170 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы (лінія Бабруйск — Акцябарскі). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Бабруйскам, Старымі Дарогамі, Рудобелкай, Любаньню.
Глуск — колішняя сталіца графства на гістарычнай Случчыне (частка Наваградчыны), каля мяжы з Панізоўем.
Зьмест |
[рэдагаваць] Этымалёгія назвы
На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Глуск» утварыўся ў выніку трансфармацыі словаў глух, глуш[1].
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 2-й пал. XV ст. пад назвай Стары Глуск. У гэты час паўночнай часткай Глускай воласьці валодаў князь І. Гальшанскі, ягоны сын Юры збудаваў тут замак.
Цягам XVІ—ХІХ стагодзьдзя мястэчка мела назву Глуск-Дубровіцкі. У 1525 яно атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілей на правядзеньне кірмашоў. З 1560 Глускам валодалі сёстры Анастасія і Соф’я Гальшанскія, якія падзялілі замак, мястэчка і навакольныя вёскі напапалам. Пазьней мясьціна перайшла да Хадкевічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Глуск увайшоў у Наваградзкі павет (Слуцкае княства) Наваградзкага ваяводзтва. У 1568 Ян Хадкевіч атрымаў тытул «графа на Шклове, Быхаве, Мышы і Глуску». Станам на 1571 у мястэчку было 124 дамы і 12 крамаў[2].
У кан. XVI ст. Глускам супольна валодалі Палубінскія і Чартарыйскія. У гэты час тут збудавалі новы замак з бастыённай сыстэмай умацаваньняў. У 1626 М. Ю. Чартарыйскі прадаў сваю частку Глуску К. А. Палубінскаму, які зрабіўся адзіным яго ўладальнікам. У Трынаццацігадовую вайну ў сакавіку 1655 мястэчка «агнём і мячом датла» разбурылі казакі[3], па вайне ўлады Рэспублікі вызвалілі Глуск ад падаткаў тэрмінам на 10 рокаў[2]. У 1667 князь Палубінскі заснаваў у мястэчку кляштар бэрнардынаў. У 1673 Глуск атрымаў паўторнае вызваленьне ад падаткаў яшчэ на 12 рокаў. Па сьмерці князя Палубінскага мясьціна перайшла да ягонай дачкі Ганны, жонцы Дамініка Мікалая Радзівіла. З гэтага часу і да канца XVIII ст. Глуск знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, за якімі Глуская воласьць мела назву «графста». У 1775 мястэчка пацярпела ад пажару. У 1791 яно ўвайшло ў Случарэцкі павет Наваградзкага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глуск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце. З 1800 мясьціна знаходзілася ў валоданьні графа Юдзіцкага, пазьней перайшла да Бжастоўскіх.
Станам на 1897 у Глуску было 500 дамоў; працавалі народная вучэльня, гарбарныя мануфактуры, 22 крамы; дзейнічалі 2 цэрквы, касьцёл, 5 сынагог. У Першую сусьветную вайну цягам лютага — сьнежня 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Глуск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Глуск вярнулі ў БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам раёну (цягам 1962—1966 уваходзіў у склад Бабруйскага раёну). 17 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 Глуск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- Даўнія графічныя выявы мястэчка
-
Касьцёл бэрнардынаў і бастыённы замак, XVIII ст.
[рэдагаваць] Насельніцтва

- ХIХ стагодзьдзе: 1861 — каля 3 тыс. чал.; 1897 — 5328 чал.
- ХХ стагодзьдзе: 1939 — 5125 чал.; 1970 — 5 тыс. чал.[4]; 1977 — 6,4 тыс. чал.; 1995 — 8,6 тыс. чал.[5]
- ХХI стагодзьдзе: 2006 — 7,7 тыс. чал.; 2008 — 7,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 7,5 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Глуску працуюць 3 сярэднія, санаторная школа-інтэрнат, школа мастацтваў.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надае местачковая лякарня.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
[рэдагаваць] Мас-мэдыя
У мястэчку выдаецца раённая газэта «Радзіма».
[рэдагаваць] Забудова
Па апошняй вайне ў Глуску галоўным чынам будаваліся драўляныя хаты сядзібнага тыпу. Пазьней, паводле генэральнага пляну сфармаваліся паўночная жылая і паўднёвая прамысловая зоны, дзе ў наш час працуюць 8 прадпрыемстваў.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
- Глуская філія ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат»
- ЗАТ «Глускдрэў»
- ПУП «Глускі камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Глуск»[6].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова мястэчка (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Замчышча (XVI—XVII стст.)
- Могілкі габрэйскія
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Замак (XVI—XVІI стст.)
- Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1662)
- Кляштар марыявітак
- Царква Божага Яўленьня (XVI ст.)
- Царква могілкавая (1900)
- Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1898)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Глуску
-
Рэшткі паўднёвага землянога бастыёна
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Янка Бобрык (1905—1942) — беларускі паэт
- Сяргей Грахоўскі (1913—2002) — беларускі паэт
- Аляксандар Тарасевіч (XVIІ — пач. XVIІІ стст.) — гравёр і мастак
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 72.
- ^ a b Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 537.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 48.
- ^ Глуск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 49.
- ^ Глуск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- І. У. Ганецкая. Н. М. Дубіцкая. Л. У. Дучыц. М. М. Крывальцэвіч. М. І. Лашанкоў. А. А. Ярашэвіч. Глуская зямля: дыялог з гісторыяй. — Глуск, 1999.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Iрына Ганецкая. Глускi замак: гiсторыя аднаго помнiка у асобах // Беларускi гiстарычны часопiс. — 2006. — N 9. — С. 22—29.
- Hłusk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 78—79.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Глуск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Магілёўская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Амсьціслаўскі (Мсьціслаўскі) • Асіповіцкі • Бабруйскі • Быхаўскі • Бялыніцкі • Глускі • Горацкі • Дрыбінскі • Касьцюковіцкі • Кіраўскі • Клімавіцкі • Клічаўскі • Краснапольскі • Круглянскі • Крычаўскі • Магілёўскі • Прапойскі (Слаўгарадзкі) • Хоцімскі • Чавускі • Чэрыкаўскі • Шклоўскі
|
|
| Гарады / Месты |
Амсьціслаў (Мсьціслаў) • Асіповічы • Бабруйск¹ • Быхаў • Горкі • Кіраўск / Качэрычы • Касьцюковічы • Клімавічы • Клічаў • Крычаў • Магілёў • Прапойск (Слаўгарад) • Чавусы • Чэрыкаў • Шклоў
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бялынічы • Глуск • Глуша • Дрыбін • Краснапольле • Круглае • Татарка • Хоцімск / Радзівілаў • Ялізава
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Случчыны | |
|---|---|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |