Ян Хадкевіч
| Ян Хадкевіч | |
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з даўняга партрэта |
|
Герб «Касьцеша» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1537 |
| Памёр: | 4 жніўня 1579 |
| Род: | Хадкевічы |
Ян Хадкевіч (каля 1537 — 4 жніўня 1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1559—1564), генэральны староста жамойцкі (з 1564), адначасна маршалак вялікі літоўскі (з 1566) і кашталян віленскі (з 1574).
Адміністратар Інфлянтаў (1566—1578), трымаў Ковенскае, Цельшаўскае і Платэльскае староствы. У 1568 ад імпэратара Фэрдынанда I атрымаў графскі тытул.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Гераніма, кашталяна віленскага, і Ганны з Шэметаў. Вызнаваў кальвінізм, зь якога ў 1572 перайшоў у каталіцтва.
Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле (1654), іншых баях.
Быў супраціўнікам Люблінскай уніі (1569), выступаў супраць кандыдатуры Івана Жахлівага на польскі і літоўскі сталец, падтрымліваў Генрыка Валезы і Габсбургаў[1].
У шлюбе з Крыстынай Збароўскай меў сыноў Аляксандра, Яна Караля і Гераніма, а таксама чатырох дачок.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 710.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Jan Hieronim Chodkiewicz(пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 3 сакавіка 2011 г.