Гарадок (Глускі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гарадок
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Глускі
Сельсавет: Завалочыцкі
Тэлефонны код: +375 2230
Паштовы індэкс: 213872
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′52″ пн. ш. 28°46′4″ у. д. / 53.04778° пн. ш. 28.76778° у. д. / 53.04778; 28.76778Каардынаты: 53°2′52″ пн. ш. 28°46′4″ у. д. / 53.04778° пн. ш. 28.76778° у. д. / 53.04778; 28.76778
Гарадок на мапе Беларусі
Гарадок
Гарадок
Гарадок

Гарадо́к, Глуск Пагарэлы — вёска ў Беларусі, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Завалочыцкага сельсавету Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 122 чал. (1993). Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Глуску, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі.

Гарадок, або Глуск Пагарэлы, — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Глуск згадваецца ў 2-й пал. XV ст. ў кантэксьце, які сьведчыць пра больш раньняе яго існаваньне. Відаць, паселішча ўзьнікла у XIIXIII стст. Мясьціна знаходзілася ў супольным валоданьні Гальшанскіх, Астроскіх і Гаштольдаў.

У 1-й пал. XVI ст. Юры Гальшанскі-Дубровіцкі заснаваў у сваёй частцы Глускай воласьці новыя замак і мястэчка, якія пазьней атрымалі назву Глуск Дубровіцкі (сучасны Глуск). Стары Глуск застаўся ў Гаштольдаў, княэёў Астроскіх і другога сына Івана Гальшанскага — Аляксандра. Па сьмерці сына Альбэрта Гаштольда (памёр без нашчадкаў у 1542) і сына князя Аляксандра біскупа віленскага Паўла Гальшанскага (памёр у 1555) іхныя долі ў Глуску і воласьці перайшлі да вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

У якасьці дзяржаўнай воласьці Глуск згадваецца пад 1557, неўзабаве аднак яго наноў перадалі Гераніму Хадкевічу, сын якога Ян, відаць, прадаў сваю частку Глуску князю Юр’ю Алелькавічу-Слуцкаму і ягонай жонцы Кацярыне Тэнчынскай, пазьней мясьціна перайшла да іхных сыноў. Доля князя К. Астроскага паводле спадчыны адыйшла да ягонага сына Ільлі, а пазьней па сьмерці апошняга ўдаве Бэаце Касьцялецкай. Яна паўторна выйшла замуж за Альбрэхта Ласкага, які ў 1569 здаў сваю частку Глускага замка ў заклад ляхавіцкаму дзяржаўцу Ўладзімеру Забалоцкаму. Неўзабаве праз умовы закладу паміж імі выбухнуў канфлікт і ў 1570 апошні спаліў замак, па чым Стары Глуск у дакумэнтах пачаў звацца Глускам Пагарэлым або Гарадком Глускам-Пагарэлым.

У кан. XVI ст. замак і мястэчка Глуск Пагарэлы з 96 дамамі, 2 цэрквамі, 2 фальваркамі і 16 навакольным вёскамі (больш за 300 сялянскіх дымоў) выкупіў Крыштап Радзівіл «Пярун». Пазьней у выніку шлюбу, уся мясьціна далучылася да Слуцкай лятыфундыі Радзівілаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глуск Пагарэлы апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У 1814 тут збудавалі драўляную царкву Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна. Станам на 1846 існавалі аднайменныя мястэчка (30 двароў) і вёска (24 двары). На 1859 — 34 двары[1]. У 1866 тут збудавалі другую драўляную царкву. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 48 двароў, вадзяны млын, заезны двор, 3 крамы, у вёсцы — 52 двары, хлебазапасны магазын, крама, царква, у маёнтку, які знаходзіўся побач, быў 1 двор. На 1917 таксама існавалі мястэчка (66 двароў), вёска (99 двароў) і маёнтак (1 двор), якія ўваходзілі ў склад Гарадоцкай воласьці.

У Першую сусьветную вайну ў лютам — лістападзе 1918 Гарадок занялі нямецкія, у жніўні 1919 — ліпені 1920 польскія войскі. 20 жніўня 1924 мястэчка зрабілася цэнтрам сельсавету Глускага раёну БССР24 чэрвеня 1960 у складзе Завалочыцкага сельсавету). Станам на 1926 у вёсцы было 75 двароў, у мястэчку — 66. Пазьней яны зьліліся. На 1993 — 77 двароў.

[рэдагаваць] Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1847 — 148 чал. у вёсцы Гарадок; 1861 — 314 чал.; 1897 — 342 чал. у мястэчку Гарадок, 337 чал. у вёсцы Гарадок і 4 чал. у маёнтку Гарадок
  • XX стагодзьдзе: 1917 — 473 чал. у мястэчку Гарадок, 466 чал. у вёсцы Гарадок і 6 чал. у маёнтку Гарадок; 1926 — 456 чал. у мястэчку Гарадок, 459 чал. у вёсцы Гарадок[2]; 1993 — 122 чал.[3]

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Гарадку працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка і пошта.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Гарадок — старажытны цэнтар ганчарства, у 19301980-я тут існавала ганчарная арцель.

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Царква Сьвятых Космы і Даміяна (1866)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  2. ^ В. Насевіч, Т. Чуракова. Гарадок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 478.
  3. ^ В. Насевіч, Т. Чуракова. Гарадок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 477.

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты