Шчучын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шчучын
Вежа з гадзіньнікам — сымбаль места
Вежа з гадзіньнікам — сымбаль места
Coat of Arms of Ščučyn, Belarus.svg Flag of Ščučyn.svg
Герб Шчучыну Сьцяг Шчучыну
Першыя згадкі: 1436
Магдэбурскае права: 23 траўня 1761
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Насельніцтва: 15 042 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовыя індэксы: 231511, 231513
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 53.6° пн. ш. 24.75° у. д. / 53.6; 24.75Каардынаты: 53°36′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 53.6° пн. ш. 24.75° у. д. / 53.6; 24.75
Шчучын на мапе Беларусі
Шчучын
Шчучын
Шчучын
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шчу́чын (Аўдыё праслухаць ) — места ў Беларусі, на рацэ Шчучынка. Адміністрацыйны цэнтар Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 15 042 чал. (2009)[1]. Знаходзіцца за 57 км на ўсход ад Горадні, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка (лінія Ваўкавыск — Ліда).

Шчучын — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), цэнтар асьветы, навукі і дабрачыннасьці ў краі[2].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Шчучын» утварыўся ад прозьвішча Шчука[3].

У розныя часы дзеля адрозьненьня ад аднайменнага места на Падляшшы насіў прыдомкі Шчучын-Літоўскі, Шчучын-Лідзкі, Шчучын-Наваградзкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Шчучын датуецца 1436 (або 1430[4]) годам, калі ваявода троцкі Пётар Лелюш разам з А. Вязовічам і І. Прасьціловічам заснаваў тут драўляны касьцёл Сьвятога Якуба. У XVXVIII стст. паселішча ўваходзіла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва.

У 2-й пал. XVXVI стст. Шчучын знаходзіўся ў валоданьні Кучукаў, Кішкаў, Радзівілаў, з пачатку XVII ст. — Лімантаў[4]. У 1-й трэці XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка. У 1537 годзе Шчучын згадваецца ў Літоўскай мэтрыцы ў зьвязку з тым, што мясцовы жыхар Станіслаў Альшанскі пераехаў у Масты, якія ў той час знаходзіліся ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Мястэчка значна пацярпела ад маскоўскіх войскаў І. Хаванскага і казацкіх загонаў В. Залатарэнкі ў Трынаццацігадовую вайну (16541667)[4], а таксама ад войскаў Карла XII у Вялікую Паўночную вайну (17001721).

У XVIII ст. Шчучын перайшоў у валоданьне маршалка дворнага Юзэфа Сцыпіёна. 23 траўня 1761 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў паселішчу Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі срэбная манаграма I(gnatus) S(cipion) пад залатой каронай»[5]. У 1726 годзе ў Шчучыне адкрыўся калегіюм манаскага ордэну піяраў. Заснавальнікам навучальнай установы лічыцца полацкі войт Юры Хлябніцкі-Юзэфовіч. Некаторы час тут працавала сэмінарыя для ордэнскай моладзі (ці навіцыят), дзе выкладалі нават усходнія мовы. У 1755 годзе калегіюм узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафэсар усходніх моваў і гісторыі), Юзэф Шаняўскі (тэалёгія), Яўстах Kypoўскі (філязофія і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзэф Кентржынскі (лёгіка і мэтафізыка), Войцех Камароўскі (паэзія і красамоўства). У 17731775 гадох з утварэньнем у Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі, што праводзіла рэфармаваньне сыстэмы асьветы, Шчучынскую піярскую навучальную ўстанову рэарганізавалі ў 3-клясную падакруговую школу. У 17821783 гадох яна налічвала 119 вучняў, 5 настаўнікаў. У 17851786 гадох у школе выкладаў Станіслаў Юндзіл, пазьней доктар філязофіі, прафэсар бaтанікі і заалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. У 1742 годзе ў Шчучыне адкрыўся шпіталь, а ў 1773 годзе — аптэка. У 2-й пал. XVIII ст. на паўночнай ускраіне мястэчка збудавалі палац. У 1785 годзе Станіслаў Юндзіл заклаў школьны батанічны сад, адзін зь першых на Беларусі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Шчучын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сьпярша ўваходзіў у склад Лідзкага павету Літоўскай, потым Гарадзенскай1801), а з 1843 году — Віленскай губэрняў. У 1803 годзе ў выніку чарговай рэарганізацыі тутэйшая школа піяраў атрымала статус 6-кляснай павятовай з гімназічным курсам навук і ўвайшла ў Віленскую навучальную акругу. У 18221828 гадох (паводле іншых зьвестак у 18261829) у мястэчку збудавалі мураваны касцёл Сьвятой Тэрэзы. Станам на 1829 год у Шчучыне было 47 будынкаў (17 хрысьціянскіх і 30 юдэйскіх). Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1832 расейскія ўлады зачынілі школу разам зь іншымі піярскімі навучальнымі ўстановамі. На 1833 год у мястэчку было 40 будынкаў, на 1863 — 94 будынкі, на 1866 — 123 двары, валасная ўправа, касьцёл, капліца, царква, сынагога, габрэйскі малітоўны дом, аптэка, паштовая станцыя, 2-клясная школа (адкрылася ў 1833 годзе; у 1885 годзе навучаліся 78 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак), вінакурня, цагельня і прадпрыемства вырабу вапны, 29 крамаў, 5 піцейных дамоў. Праз Шчучын праходзілі гандлёвыя шляхі на Наваградак і Ліду. У 1888 годзе пачаў працаваць дрэваапрацоўчы завод, які вырабляў паркет, фанэру, шпон (на 1890 год — 30 работнікаў, зьявілася паравая машына).

У Першую сусьветную вайну ў жніўні 1915 году Шчучын занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 году тут сфармавалася Шчучынская Самаабарона — мясцовая вайсковая арганізацыя, якой мэтай была абарона мястэчка ад бальшавікоў. Арганізаваў яе старшы лейтэнант Баляслаў Лісоўскі[6]. Самаабарона пасьпяхова зьнішчала бальшавіцкую актыўнасьць у навакольлі Шчучына. Хоць у пачатку 1919 году мястэчка занялі бальшавікі, аднак неўзабаве яго адбіла польскае войска. 7 чэрвеня 1919 году Шчучын увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Ўсходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[7]. Улетку 1920 году мястэчка зноў занялі бальшавікі, але ўжо ў верасьні яго зноў адбілі польскія войскі.

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі фармальна лічыў Шчучын часткай сваёй тэрыторыі, як і бальшавікі — часткай БССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Наваградзкага ваяводзтва. Станам на 1921 у мястэчку было 239 будынкаў, побач знаходзіўся фальварак Шчучынак (5 пабудоваў). У 1931 Шчучын атрымаў статус места і зрабіўся цэнтрам павету, у гэты час тут працавалі лякарня, настаўніцкая сэмінарыя і пошта.

Па далучэньні Заходняй Беларусі да БССР (1939) Шчучыну скасавалі статус места, а 15 студзеня 1940 ён зрабіўся цэнтрам раёну Гарадзенскай вобласьці. У гэты час працавалі электрастанцыя (магутнасьць 36 кВт), паравы млын, фабрыкі вырабу крупы і фанэры, лесапільны завод (тартак), лякарня на 70 ложкаў, радзільны дом на 25 ложкаў, амбуляторыя, вэтэрынарны пункт, аптэка, кінатэатар, пошта і тэлеграф, гімназія, ліцэй, 3 няпоўныя сярэднія школы. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 31 жніўня 1962 году Шчучын зноў атрымаў статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Шчучыне працуюць 3 сярэднія школы, 6 дашкольных установаў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Дзянніца».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы машынабудаваньня, сельскагаспадарчага і трактарнага машынабудаваньня, харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Аўтапровад»
  • ААТ «Шчучынскі масласырзавод»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шчучын уваходзіць у турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя шпацыраваньні над Нёманам»[15]. Працуе музэй баявой славы (у будынку ПТВ № 198).

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагмэнты)
  • Ешыбот (XIX ст.)
  • Капліца могілкавая (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятой Тэрэзы й кляштар піяраў (XVIII ст., 1826—1829)
  • Палац Сцыпіёнаў (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1863)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога (XVII/XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 261.
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 415.
  4. ^ а б в Расціслаў Баравы. Шчучын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 764.
  5. ^ Шчучын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  6. ^ Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. — S. 47-48.
  7. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  8. ^ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  9. ^ Шчучын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  10. ^ Szczuczyn // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  11. ^ Szczuczyn // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 864.
  12. ^ а б в г д Расціслаў Баравы, Уладзімір Мальцаў. Шчучын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003.
  13. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
  14. ^ Щучин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  15. ^ Щучин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шчучынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў