Слонім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Слонім
Герб Слоніма
Першыя згадкі: 1102
Магдэбурскае права: 1531
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Слонімскі
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва: 50 800 (2008)
Часавы пас:
• летні час
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +375 1562
Паштовы індэкс: 231800
Геаграфічныя каардынаты: 53°05′ пн. ш. 25°19′ у. д. / 53.083° пн. ш. 25.317° у. д. / 53.083; 25.317 (G)Каардынаты: 53°05′ пн. ш. 25°19′ у. д. / 53.083° пн. ш. 25.317° у. д. / 53.083; 25.317 (G)
Касьцёл Сьв. Андрэя на плошчы Л. Сапегі
Касьцёл Сьв. Андрэя на плошчы Л. Сапегі
Месцазнаходжаньне Слоніма
Слонім
Слонім
Слонім
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сло́нім — горад у Гарадзенскай вобласьці Беларусі, на рацэ Шчара пры ўпадзеньні ў яе р. Іса. Адміністрацыйны цэнтар Слонімскага раёну. Насельніцтва 50,8 тыс. чалавек (2008).

Знаходзіцца за 143 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыВаўкавыск. Аўтамабільнымі дарогамі зьвязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Зьдзецелам (Дзятлавам).

Зьмест

[рэдагаваць] Этымалёгія назвы

У летапісах згадваецца як Услонім, Васлонім. Назва места, відавочна, паходзіць ад усходнеславянскага «услона» (бар'ер, фарпост[1]) — у значэньні засланіць, абараніць. Паводле археалягічных дасьледаваньняў у ХІ ст. на месцы сучаснага места існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, і спрычыніліся да ўзьнікненьня назвы. Верагодна ў XІІ і XІІІ стагодзьдзях места выконвала важную вайсковую ролю: яно было аб’ектам спрэчак паміж Ліцьвінамі й кіеўскімі князямі.[2]

[рэдагаваць] Гісторыя

Расейскі герб места, 1845
  • ХVІХVІІ стст.: пасьля заключэньня Люблінскай (1569) і Берасьцейскай (1596) уніяў у месьце зьяўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бэрнардыны, бэрнардынкі, бэнэдыктынкі, францішканы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары.
  • 1586: перайшоў ува ўладаньне вялікага канцлера Льва Сапегі, пасьля — да падканцлера літоўскага Казімера Лявона Сапегі, магнатаў Агінскіх.
  • 4 студзеня 1591: зацверджаны герб места «залаты леў з падвойным срэбным крыжом са стрэлкай на блакітным полі».
  • 15971685: месца правядзеньня прадсоймавых генэральных соймікаў ВКЛ.
  • 1605: Леў Сапега заснаваў у месьце першы ткацкі цэх.
  • верасень 1655: разбураны расейскім войскам пад камандаваньнем А. Трубяцкога, забіта або ўзята ў расейскі палон каля паловы месьцічаў.
  • XVIII ст.: росквіт места зьвязаны зь дзейнасцю вялікага гетмана літоўскага Міхала Казімера Агінскага (17281800), які заснаваў у месьце рэзыдэнцыю, адкрыў друкарню. Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасьці ядвабовых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў.
  • 17651793: у Слоніме створаныя капэла і тэатральная трупа, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Сучаснікі звалі Слонім «Паўночнымі Афінамі».
Напалеон Орда, двор Пуслоўскіх у Слоніме
  • 17671783: па ініцыятыве і на сродкі М. К. Агінскага быў пабудаваны канал (Агінскі канал) працягласьцю 47 км (разам з Выганашчанскім возерам 54 км), які злучыў Шчару з Ясольдай (вялікі канал), а ў межах места выпраставаў рукаў Шчары (малы канал).
  • 1771: на канале Агінскага функцыянуе «плывучы» тэатар на баржах.
  • 1775: кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі запрасіў ансамбаль Слонімскай опэры на выступы ў Варшаву.
  • 17771788: па ініцыятыве М. К. Агінскага пабудаваны «Дом Опэры» («Опэрнхаўз») (зруйнаваны пасьля 1804).
  • 1784: у месьце пачала працаваць габэленавая мануфактура.
  • кан. XVIII ст.: кампаноўку места вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходзячымі трактамі на Менск, Вільню (Моўчадзкі тракт) і Горадню (з 15 ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з мескім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку места і прымескую вёску Панасоўку).
  • 1796: у месьце ўжо існавалі і былі занесеныя ў мескі плян будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.
  • 1795: увайшоў у склад Расейскай імпэрыі, цэнтар губэрні.
  • 1801: як цэнтар павету ўвайшоў у Гарадзенскую губэрню.
  • 1804: адкрылася суднаходзтва по канале Агінскага.
Парадная вуліца, пач. ХХ ст.
  • 1806: Войцех Пуслоўскі заснаваў папяровую фабрыку «Альбэртын»
  • 1886: праз Слонім прайшла чыгунка БаранавічыБеласток, пры будаўніцтве якой былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні габрэйскі могільнік (найстарэйшы ў месьце).
  • верасень 1915студзень 1919: кайзэраўскія войскі акупавалі горад.
  • 18 сакавіка 1921: па Рыскай мірнай дамове адышоў пад юрысдыкцыю Польшчы. Вядучую ролю ў гаспадарцы пачала выконваць дрэваапрацоўчая прамысловасьць, разьвівалася меская інфраструктура: шырылася сетка вадаправодаў, была перабудаваная энэргетычная сетка, пабудаваныя два шпіталі, і некалькі паліклінікаў.
  • 19321937: у Альбэртыне на беларускай мове выдаваўся вуніяцкі рэлігійны часопіс «Да злучэньня!».
  • 25 сьнежня 1938: выйшаў першы нумар газэты «Газэта Слонімская»
  • 18 верасьня 1939: войскі СССР ўвайшлі ў Слонім.
  • 1940: цэнтар раёну Баранавіцкай вобласьці.
  • чэрвень 194110 ліпеня 1944: акупацыя гітлераўскімі захопнікамі. У 1 кілямэтры ад гораду на Петралевіцкай гары расстраляныя больш за 10 тысяч чалавек, на Чапялеўскіх палях — 30 тысяч, ва ўрочышчы Моргі — 2 тысячы.
  • 1954: як цэнтар раёну ўлучаны ў склад Гарадзенскай вобласьці.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Вуліца ў Слоніме, 1916
  • 1817 — 2408 чал., у т.л. 1 340 зь іх вызнавалі юдаізм.[5]
  • 1860 — 8203 чал.[5]
  • 1867 — 10166 чал., у т.л. 6801 юдаістаў, 1704 каталікоў, 1284 праваслаўных, 362 мусульманаў, 15 прастэстантаў.[5]
  • 1878 — 15351 чал., у т.л. 10212 юдаістаў, 3058 праваслаўных, 1532 каталікоў, 492 мусульманаў, 2 пратэстантаў.[5]
  • 1887 — 22350 чал., у т.л. 18381 юдаістаў, 2060 праваслаўных, 1484 каталікоў, 520 мусульманаў.[5]
  • 1907 — 20384 чал.[6]
  • 1921 — 13,0 тыс. чал.
  • 1931 — 16282 чал., зь іх 70 % былі юдаістамі, 18 % — каталікамі, 11 % — праваслаўнымі і 2 % мусульманамі.
  • 1975 — 34,0 тыс. чал.
  • 1991 — 47,2 тыс. чал.[7]
  • 1995 — 53,1 тыс. чал.
  • 2004 — 51,6 тыс. чал.
  • 2005 — 51,4 тыс. чал.
  • 2006 — 51,1 тыс. чал.
  • 2007 — 50,9 тыс. чал.
  • 2008 — 50,8 тыс. чал.

[рэдагаваць] Адукацыя

Міліцэйскі пастарунак

У Слонiме дзейнiчае кадэцкi корпус, якi быў заснаваны ў 1997, кiраўнiком i заснавальнiкам зьяўляецца падпалкоўнік Вiктар Мікалаевіч Пенза.

[рэдагаваць] Культура

У 1981 паўстаў новы будынак слонімскага дому культуры. У ім дзейнічае каля дваццаці розных мастацкіх сэкцыяў і гурткоў, аркестар народных інструмэнтаў, фотамайстэрня, мастацкі гурток, музычны калектыў. У будынку дому культуры знаходзіцца адчынены пасьля 1989 Слонімскі драматычны тэатар. У месьце дзейнічае сем бібліятэкаў, кіно.

[рэдагаваць] Спорт

Існуюць у Слоніме шматлікія спартовыя аб’екты. Гэта тры стадыёны, два басэйны й дваццаць восем спартовых заляў. Працуюць дзьве спартовыя школы, у якіх займаюцца такімі дысцыплінамі, як лёгкая атлетыка, футбол, бокс, гандбол, стрэлы, мастацкая гімнастыка, веславаньне на байдарках і каноэ.

У месьце існуе прафэсійны футбольны клюб «Камунальнік», удзельнік першай лігі Чэмпіянату Беларусі. Тры рокі (1997, 1998, 2000) каманда правяла ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Таксама на першынства вобласьці гуляе каманда ФК «Слонім», а ў першынстве сярод юнакоў «Крыштальны мяч» каманда ДЮСШ м. Слоніма. Акрамя ДЮСШ № 1, у месьце функцыянуе і футбольная ДЮСШ «Альбэртынаў».

[рэдагаваць] Эканоміка

У месьце больш за 20 прадпрыемстваў машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, мэблевай, цэлюлозна-папяровай, харчовы, лёгкай і інш. галін прамысловасьці.

  • ААТ «Слонімскі мясакамбінат»
  • ААТ «Слонімскія малочныя прадукты»
  • ААТ Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін»
  • ААТ «Слонімская камвольна-пасмовая фабрыка»
  • УДП «Слонімскі вінаробны завод»
  • Філія «Слонімскі хлебазавод»
  • УРВП «Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў»
  • УКВП «Слонімская фабрыка «Тэкстыльнік»
  • КУВП «Слонімская фабрыка пуха-пёравых вырабаў»
  • ААТ «Слонімскі льнозавод»
  • ААТ «Слоніммэбля»
  • ДП «Слонімскі маторарамонтны завод»
  • ААТ «Слонімскі аўтарамонтны завод»
  • ДП «Слонімскі завод жалезабэтонавых канструкцыяў»
  • ДЛГУ «Слонімскі лясгас»
  • Філія «Інфатэхсэрвіс»
  • ААТ «Птушкафабрыка Слонімская»
  • ААТ «Слонімскі аграсэрвіс»

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

Слонім — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. Места улучанае ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Каменны летапіс Панямоньня», «На радзіму Тадэвуша Касьцюшкі», «Архіпэляг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Архітэктурныя помнікі Слоніма».

У месьце працуе Слонімскі раённы краязнаўчы музэй імя І. Стаброўскага, этнаграфічны музэй-майстэрня «Беларускае мястэчка», музэй кнігі Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Шчара», дзейнічае санаторы-прафілякторы «Сонечны».

Слонім — старажытны цэнтар мастацкага ткацтва.

[рэдагаваць] Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

Сынагога (1642)
  • Былы касьцёл Найсьв. Тройцы й кляштар бэрнардынаў, цяпер царква Сьв. Тройцы (1639—1645).
  • Былы касьцёл латэранскіх канонікаў, цяпер сабор Спаса-Праабражэнскі (1635, адбудаваны ў 2000-я).
  • Гістарычная забудова места (кан ХІХ — пач. ХХ стст.).
  • Кляштар бэнэдыктынак (1669).
  • Капліца Сьв. Дамініка (1745).
  • Касьцёл Сьв. Андрэя Апостала (1775).
  • Касьцёл Бяззаганага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (1690).
  • Ратуша (XVIII ст.).
  • Сынагога (1642).
  • Сынагога (ХІХ ст.).
  • Сядзіба (XIX ст.).
  • Чыгуначная станцыя (1922).

Могілкі ў Слоніме знаходзяцца ў трох месцах. Найстарэйшыя — Ружанскія, могілкі на Лабазоўцы й могілкі ў Альбэртыне, на іх пахаваныя каталікі і праваслаўныя. Ад габрэйскіх могілак сёньня засталося некалькі мацэваў і агароджаная тэрыторыя ля вуліцы Берасьцейскай. Габрэйскія могілкі існавалі таксама за сынагогай, на месцы сёньняшняга рынку. Мусульманскія могілкі (татарскі мізар) знаходзяцца ў лесе, каля пяці кілямэтраў на поўнач ад места.

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

Руіны палаца Агінскіх
  • Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў латэранскіх (1635, зараз адбудаваны як сабор).
  • Касьцёл езуітаў (1840-я).
  • Касьцёл піяраў
  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (1680).
  • Кляштар марыявітак (1743).
  • Мячэт (1804).
  • Палац Агінскіх (XVIII ст.).

[рэдагаваць] Месты-сябры

[рэдагаваць] Вядомыя ўраджэнцы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b История // Слонимский районный исполнительный комитет
  2. ^ Słonim — odsłony, Абліччы Слоніма, Slonim In Acts, pod red. naukową K. Waszczyńskiej, Warszawa 2002.
  3. ^ Грипич А. Слоним: история, факты] // Слонімскі веснік. — 2002. — № 152—153.
  4. ^ ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.
  5. ^ a b c d e Słonim // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X, s. 823
  6. ^ Słonim // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  7. ^ БЭС

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Слонімсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады