Дзярэчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзярэчын
лац. Dziarečyn
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Дзярэчынскі
Насельніцтва: 627 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
СААТА: 4226808031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′49″ пн. ш. 24°55′10″ у. д. / 53.24694° пн. ш. 24.91944° у. д. / 53.24694; 24.91944Каардынаты: 53°14′49″ пн. ш. 24°55′10″ у. д. / 53.24694° пн. ш. 24.91944° у. д. / 53.24694; 24.91944
Дзярэчын на мапе Беларусі ±
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын
Дзярэчын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзярэ́чын[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сіпе. Цэнтар сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 627 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад Зэльвы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Горадня — Слонім і на шашы, што злучае вёску з Зэльвай.

Дзярэчын — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), адна з галоўных рэзыдэнцыяў Сапегаў. Некалі шматлікія тутэйшыя гістарычна-культурныя каштоўнасьці (палац Сапегаў, касьцёл і кляштар дамініканаў, мэмарыяльная калёна, сынагога і іншыя помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў) супольнымі намаганьнямі разрабавалі і зьнішчылі расейскія і савецкія ўлады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Дзярэчын упамінаецца ў XV ст. як сяло, уладаньне баярына Дрэмута. У 1416 годзе вялікі князь Вітаўт «за верную службу» перадаў яго роду Копачаў. У 1501 годзе па сьмерці Яцка Копача маёнтак Дзярэчын адыйшоў да ягонай сястры Ганны Сангушкі. У гэты час тут дзейнічала царква Сьвятога Спаса. У 1505—1510 гадох часткай маёнтку валодалі пісар каралеўскі Аляксандар Нікольскі і Сямен Палазовіч, з 1510 году — агульная ўласнасьць князёў Сангушкаў, Адзінцэвічаў і Палубінскіх.

У 1537 годзе Дзярэчын атрымаў статус мястэчка. У 1540 годзе частку маёнтку ў Сангушкаў выменялі Вішнявецкія. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча наноў увайшло ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. 3 1570-х да 1603 году частка маёнтку, што раней належала Адзінцэвічам знаходзілася ў валоданьні Валовічаў і Нарбутаў. У 1599 годзе Палубінскія адкупілі ў Вішнявецкіх іхную частку. У гэты час паселішча налічвала 42 двары.

У 1603 годзе Гальшка Нарбут запісала сваю частку Дзярэчына сыну — Самуэлю Валовічу. У 1609 годзе адзінымі ўдальнікамі мястэчка (62 двары) зрабіліся Палубінскія. У 1618 годзе пісар слонімскі земскі Канстантын Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне касьцел і кляштар дамініканаў, пры якім адкрыліся школа, бібліятэка і шпіталь. На 1646 год у мястэчку было 72 двары. У 1685 годзе паселішча перайшло да Сапегаў і стала адной зь іх галоўных рэзыдэнцыяў.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) Дзярэчын спазнаў значныя разбурэньні. На 1750 год тут было 85 двароў, Рынак, 2 вуліцы (Слонімская і Зэльвенская). У 1786 годзе ў Дзярэчыне збудавалі палац, у якім разьмяшчалася калекцыя малярства, захоўваліся старажытныя дакумэнты, зброя літоўскіх гетманаў, ваенныя трафэі, каштоўны посуд. На 1790 год у мястэчку было 160 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзярэчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1830 годзе расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Яўстаха Сапегі[2], ліквідавалі кляштар дамініканаў і пачалі ягонае руйнаваньне. Родавыя і кляштарныя скарбы вывезьлі ў Пецярбург (у тым ліку карцінаў і каштоўных упрыгожаньняў — 303 пуды і 25 фунтаў). Маскоўскі гаспадар асабіста пастанавіў спаліць частку нарабаваных каштоўнасьцяў:

Гаспадар Імпэратар па аглядзе раскладзеных у Гішпанскай залі Эрмітажу карцінаў, партрэтаў, мэдаляў і іншых рэчаў (агулам 37 скрыняў) найвышэйша загадаў зрабіць ім розныя прызначэньні, а некаторыя загадаў зьнішчыць.

Спальваліся найперш карціны зь сюжэтамі на гістарычныя тэмы, якія, на думку расейскага манарха, маглі выклікаць у гледачоў непажаданыя думкі пра былую веліч Рэчы Паспалітай[3]. У 1870-я гады ў мястэчку існавалі 2 царквы, капліца, сынагога, 2 малітоўныя дамы, багадзельня, 2 школы, 28 крамаў, млын, 9 корчмаў, штогод праводзіліся кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дзярэчын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзярэчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. У 1918—1920 гадох Дзярэчын пераходзіў пераходзіў з рук у рукі — ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Дзярэчын увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 17 красавіка 1962 году Дзярэчын ўвайшоў у склад Ваўкавыскага, з 6 студзеня 1962 году Мастоўскага, з 30 ліпеня 1966 году Зэльвенскага раёну. На 1971 год тут было 334 двары, на 1993 год — 270, на 1997 год — 347. У 2000-я гады Дзярэчын атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVII стагодзьдзе: 1609 год — 430 чал.; 1646 год — 500 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 386 муж., зь іх шляхты 17, духоўнага стану 21, мяшчанаў-юдэяў 239, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 108, жабракоў 1[5]; 1878 год — 2269 чал. (1049 муж. і 1220 жан.), у тым ліку 1725 юдэяў[6]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1671 чал.; 1971 год — 991 чал.; 1993 год — 777 чал.[7]; 1997 год — 795 чал.[8]; 1999 год — 725 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 627 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дзярэчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Ружанская вуліца[9].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьвятога Спаса

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 208.
  2. ^ Wykaz dóbr ziemskich skonfiskowanych przez rządy zaborcze w latach 1773—1867 (пол.) Genealogia. Stankiewicze z przyjaciółmi. Janusz Stankiewicz.
  3. ^ Скобла М. Мястэчка Дзярэчын // Наша Вера. № 3 (9), 1999.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  6. ^ Sulistrowski F. Dereczyn // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 960.
  7. ^ Шаблюк В. Дзярэчын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 255.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 163.
  9. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]