Казлоўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Казлоўшчына
Вобласьць: Гарадзенскай
Раён: Дзятлаўскі
Насельніцтва: 2,3 тыс. (2008)
Тэлефонны код: +375 11563
Паштовы індэкс: 231482
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′ пн. ш. 25°18′ у. д. / 53.317° пн. ш. 25.3° у. д. / 53.317; 25.3Каардынаты: 53°19′ пн. ш. 25°18′ у. д. / 53.317° пн. ш. 25.3° у. д. / 53.317; 25.3
Казлоўшчына на мапе Беларусі
Казлоўшчына
Казлоўшчына
Казлоўшчына

Казло́ўшчына — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Трыцаўка. Уваходзіць у склад Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 2,3 тыс. чалавек (2008). Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад места Зьдзецел, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Слонім — Зьдзецел (М11, E11).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Казлоўчына згадваецца ў XVІІІ ст. Мясьціна ўваходзіла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Станам на 1773 тут існавала вуніяцкая царква.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Казлоўчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 2-й пал. XІХ ст. тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 42 двары, 2 габрэйскія малітоўныя дамы, народная вучэльня, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.

У Першую сусьветную вайну Казлоўшчыну занялі нямецкія войскі. Цягам 19191920 мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 86 двароў.

У 1939 Казлоўшчына ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам раёну1960 у Дзятлаўскім раёне.). У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1948 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

[рэдагаваць] Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надае лякарня.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасьці.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (пач. ХХ ст.)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  2. ^ Валерый Шаблюк. Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 13.
  3. ^ Валерый Шаблюк. Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 12.
  4. ^ Козловщина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах