Смаргонскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Смаргонскі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Смаргонь |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 55 296[1] |
| Шчыльнасьць | 37,6 чал./км² |
| Плошча | 1487,5[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15-92 |
| Паштовыя індэксы | 231 0хх |
| Афіцыйны сайт | |
Смарго́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 55 296[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.
Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.
Раён выцягнуты з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найвялікшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 68 км.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 15 студзеня 1940: у складзе Вялейскай вобласьці быў ўтвораны Смаргонскі раён.
- верасень 1944: раён увайшоў у склад Маладэчанскай вобласьці.
- 20 студзеня 1960: раён — у складзе Гарадзенскай вобласьці.
- 1985: места Смаргонь было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня.
- 5 лістапада 1996: Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[3]
[рэдагаваць] Прырода
[рэдагаваць] Рэльеф
Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м. Каля 30 % тэрыторыі раёну разьмешчаныя вышэй за 200 м над узроўнем мора, максымальны пункт — 320 м (гара Мілідаўская), мінімальны — 121 м — разьмешчаны на поўначы раёну.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу, пяскоў, глінаў і суглінак для грубай керамікі, бузаў.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае.
[рэдагаваць] Расьліннасьць
Лясы (38 % тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва раёну паводле перапісу 2009 году складае 55 296 чалавек.[1]
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2009 году[4]:
У Смаргонскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 21 рэлігійная суполка пяці канфэсіяў: 9 рымска-каталіцкіх; 9 праваслаўных; 1 Сьведак Еговы; 1 Хрысьціянаў Веры Эвангельскай; 1 Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў.[5]
[рэдагаваць] Адукацыя
У сыстэме адукацыі функцыянуе 57 установаў. Атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі забясьпечваюць 34 установы. Сярод іх спэцыялізаваныя ўстановы і ўстановы новага тыпу. Пасьпяховай рэалізацыі творчых здольнасьцяў дзяцей і навучэнскай моладзі, адаптацыі да навакольнага соцыюму садзейнічаюць установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі», «Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат»,« Смаргонская дзіцячая юнацкая спартовая школа алімпійскага рэзэрву». Для наданьня своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псыхоляга-пэдагагічнай дапамогі і адукацыйна-выхаваўчых паслугаў дзецям і іх бацькам працуюць установы «Смаргонскі сацыяльна-пэдагагічны цэнтар», «Смаргонскі цэнтар карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі».
[рэдагаваць] Мэдыцына
Насельніцтва раёну атрымлівае амбуляторна-паліклінічную дапамогу ў раённай паліклініцы, у лекарскіх амбулаторыях і амбулаторыях участковых лякарань, 22 ФАПах. У раённай паліклініцы надаецца дапамога па 20 спэцыяльнасьцях. У месьце разгорнутыя 13 тэрапэўтычных і 13 пэдыятрычных дзялянак. Функцыянуюць 3 пункты здароўя на прадпрыемствах. У сельскай мясцовасьці працуюць 2 участковыя лякарні.
[рэдагаваць] Культура
Культурная сетка раёну прадстаўленая 61 установай культуры: мескі Дом культуры, 25 установаў клюбнага тыпу, цэнтральная раённая, 2 мескія, 2 дзіцячыя і 26 сельскіх бібліятэкаў, 2 дзіцячыя музычныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музэй. 17 калектываў мастацкай самадзейнасьці маюць званьні «народны» і «ўзорны».
[рэдагаваць] Спорт
Для арганізацыі і правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў раёне ёсьць: стадыён на 3,5 тыс. месцаў, два 25-мэтровыя і 9 міні-басэйнаў, 30 спартовых і 5 трэнажорных заляў, 7 стралковых ціраў, 42 іншыя прыстасаваныя памяшканьні, 27 комплексных спартовых пляцовак, 2 хакейныя каробкі. Асноўнай базай для правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў месьце зьяўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва». На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу займаюцца тры ДЮСШ, футбольны клюб. Насельніцтву надаюцца платныя фізкультурна-аздараўленчыя паслугі.
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Пад сельскагаспадарчыя землі занятыя 49,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў вёсцы Крэва.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск — Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірру, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць] Музэі
- Музэй-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны».
- Літаратурны музэй-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў в. Залесьсе.
[рэдагаваць] Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
- Капліца ў в. Алянец (XIX ст.).
- Касьцёл Сьв. Тадэвуша ў в. Вішнеў (1811—1820).
- Капліца ў в. Вішнеў (кан. ХІХ ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Войстам (1911).
- Прыдарожная капліца ў в. Войстам (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Выгаляненты (1929).
- Царква ў в. Выгаляненты (кан. ХІХ ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Гюнтэраў у в. Дабраўляны (XVIII ст.).
- Капліца ў в. Дабраўляны (XIX ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Данюшава (1809).
- Капліца ў в. Данюшава (1920-я).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Жодзішкі (1612).
- Млын у в. Жодзішкі (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх у в. Жодзішкі (XVIII—XIX стст.).
- Палацава-паркавы комплекс Агінскіх у в. Залесьсе (1802—1822).
- Царква Ўсіх Смуткуючых у в. Кеўлы (1862).
- Руіны вялікалітоўскага замку ў в. Крэва (XIV ст.).
- Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Крэва (1854).
- Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў у в. Кушляны (XIX ст.).
- Парк пры былой сядзібе Маркоўскіх у в. Кушляны (XIX ст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Міхневічы (1866).
- Руіны вуніяцкай царквы ў в. Новы Спаск (XVIII).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Нястанішкі (1905).
- Прыдарожная капліца ў в. Расла (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Солы (1926—1934).
- Сядзіба Пазьнякоў у в. Совы (XVIII—XIX стст.)
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Сьвятляны (1936).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў месьце Смаргонь (1606—1612).
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Вішнеў (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Войстам (1811).
- Палац Гюнтэраў у в. Дубаўляны (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў у в. Данюшава (XIX ст.).
- Мячэт у в. Даўбуцішкі (1588).
- Сядзібна-паркавы комплекс Ходзькаў у в. Дзявятні (XVIII ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Кушляны (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Нястанішкі (XIX ст.).
- Касьцёл у месьце Смаргонь (пачатак ХХ ст.).
- Сынагога ў в. Солы.
[рэдагаваць] Выбітныя асобы
- Алесь Салагуб (1906—1934) — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 ноября 1996 г. №454 "Об объединении Сморгонского района и города Сморгони в одну административную единицу"
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Рэлігія // Сайт Смаргонскага райвыканкаму
[рэдагаваць] Літаратура
- Сморгонский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Смаргонскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Смаргонскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі | ||
| Вялейская вобласьць БССР (на 1940) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Астравецкі • Ашмянскі • Браслаўскі • Відзаўскі • Гадуцішкаўскі • Глыбоцкі • Дзісенскі • Докшыцкі • Дунілавіцкі • Ільлянскі • Крывіцкі • Куранецкі • Маладэчанскі • Мёрскі • Мядзельскі • Пастаўскі • Пліскі • Радашкавіцкі • Смаргонскі • Сьвянцянскі • Сьвірскі • Шаркоўшчынскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Гарадзенская вобласьць БССР (1944—1990) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Астравецкі (1960—1962, з 1965) · Ашмянскі (з 1960) · Бераставіцкі (1944—1962, з 1966) · Васілішкаўскі (1944—1960) · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі (1954—1962, з 1965) · Жалудоцкі (1944—1962) · Зэльвенскі (1944—1962, з 1966) · Іўеўскі (з 1954) · Казлоўшчынскі (1954—1960) · Карэліцкі (1954—1962, з 1965) · Лідзкі · Любчанскі (1954—1956) · Мастоўскі (1944—1962, з 1965) · Мірскі (1954—1956) · Наваградзкі (з 1954) · Поразаўскі (1944—1960) · Радунскі (1944—1962) · Ружанскі (1944—1954) · Скідальскі (1944—1962) · Слонімскі (з 1954) · Смаргонскі (з 1960) · Сапоцкінскі (1944—1959) · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
| Цэнтры раёнаў | |