Бераставіцкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Бераставіцкі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вялікая Бераставіца |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 18 017[1] |
| Шчыльнасьць | 26,62 чал./км² |
| Плошча | 743,43[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Бераставіцкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15-11 |
| Паштовыя індэксы | 231 7хх |
| Афіцыйны сайт | |
Бераставі́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 743 км². Насельніцтва — 18 017[1] чалавек (2009), гарадзкое насельніцтва складае 31,7 %[1]. Сярэдняя шчыльнасьць — 26,9 чалавека на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца.
Зьмест |
Геаграфічнае становішча [рэдагаваць]
Бераставіцкі раён мяжуе з Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім і Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці ды Польшчай на захадзе.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход — 25 км.
Рэльеф і карысныя выкапні [рэдагаваць]
Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах паўднёвага адгалінаваньня Беларускай грады. Вялікую частку раёну займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы — частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе — ускраіна Гарадзенскага ўзвышша. Пераважаюць вышыня 160—200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 212 мэтраў знаходзіцца на поўначы раёну (Магілянская града).
Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінэральнай вады.
Клімат і расьліннасьць [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 18 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 560 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 200 дзён.
Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6% плошчы раёну.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Працякае рака Сьвіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Вуснарка, Гладыш.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Канфэсійны склад [рэдагаваць]
У раёне дзейнічае 14 рэлігійных суполак, зь іх 8 праваслаўнай, 5 — каталіцкай канфэсіі і адна Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.
Адукацыя [рэдагаваць]
На тэрыторыі раёну дзейнічаюць Малабераставіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №195 перапрацоўчай прамысловасьці і Бераставіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №194 сельскагаспадарчай вытворчасьці. У Бераставіцкім раёне разьмешчаныя 8 сярэдніх і 4 базавыя школы, дзейнічаюць 2 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, 1 музычная школа, 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клюбных установаў, 9 кінаўстановак і 23 бібліятэкі. У вёсцы Макараўцы разьмяшчаецца дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых. Дзейнічаюць 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбуляторыі, 11 фэльчарска-акушэрскіх пунктаў.
У вёсках Малая Бераставіца, Кватары, Макараўцы, гістарычна-этнаграфічнай ПТВ-195 (вёска Муравана), гісторыка-краязнаўчай ПТВ-194 (мястэчка Вялікая Бераставіца) дзейнічаюць школьныя краязнаўчыя музэі.[3]
Гаспадарчая дзейнасьць [рэдагаваць]
Агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 50,9 тыс. га, зь іх асушаных 7,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (масласырзавод, сьпіртзавод), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (цагляны і лесазавод).
Праходзіць чыгунка Ваўкавыск — Беласток, аўтамабільныя дарогі на Горадню, Ваўкавыск, Сьвіслач, Беласток.
На тэрыторыі раёну знаходзяцца 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
Гісторыя [рэдагаваць]
Утвораны 15 студзеня 1940 году як Крынкаўскі, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкі.
16 кастрычніка 2007 году ў зьвязку з тым, што пасёлак Пагранічны зьмяніў статус з рабочага на сельскі быў скасаваны Пагранічны пасялковы савет і створаны Пагранічны сельсавет.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікія Эйсманты, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Масаляны, царква ў в. Гарбачы, касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Макараўцы, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Алекшыцы; сядзібы ў в. Малая Бераставіца, в. Масаляны, в. Мураваная, в. Пархімаўцы і Стары Дворац.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
У складзе раёна 127 сельскіх населеных пунктаў, 8 сельсаветаў: Алекшыцкі, Бераставіцкі, Канюхоўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Пагранічны, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ Бераставіцкі раён на Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Літаратура [рэдагаваць]
- Берестовицкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бераставіцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Здымкі на Radzima.org
- Бераставіцкі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
|
|||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||