Радунь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Радунь
Coat of Arms of Raduń.png Flag of Raduń.png
Герб Радуні Сьцяг Радуні
Магдэбурскае права: 1649
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Воранаўскі
Пасялковы савет: Радунскі
Насельніцтва: 2,7 тыс. (2008)
Тэлефонны код: +375 1594
Паштовы індэкс: 231390
Геаграфічныя каардынаты: 54°02′ пн. ш. 24°59′ у. д. / 54.033° пн. ш. 24.983° у. д. / 54.033; 24.983Каардынаты: 54°02′ пн. ш. 24°59′ у. д. / 54.033° пн. ш. 24.983° у. д. / 54.033; 24.983
Радунь на мапе Беларусі
Радунь
Радунь
Радунь
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ра́дунь — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Радунька. Цэнтар пассавету Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 2,7 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 30 км ад Воранава, 93 км ад Горадні, 24 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны (лінія Вільня — Ліда). Вузел аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду, Іўе, Васілішкі, Астрыну.

Радунь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Ра́дунь»[1], найбольш імаверна, утварыўся ад назвы рэчкі Радунька[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню згадваецца ў грамаце Ягайлы пад 1387 як места Радыня, цэнтар воласьці. Цягам ХIVХVII стагодзьдзяў у ваколіцах места існаваў замак.

Мескі герб з прывілею 1792

Станам на 1538 у Радуні было, апрача Рынку, 7 вуліцаў і 210 хрысьціянскіх дамоў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мястэчка як цэнтар староства ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. У 1649 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі чырвоны рак»[3]. У 2-й пал. ХVIІI ст. Радунь перайшла ў прыватнае валоданьне.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Радунь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце. Станам на 1829 у мястэчку было 88 будынкаў (47 хрысьціянскіх і 41 юдэйскі) і 8 вінакурняў[4], на 1861 — 121 двор, на 1866 — 91 двор. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 313 будынкаў, гарбарня, млын, народная вучэльня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Радунь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лідзкага павету.

У 1939 Радунь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 30 красавіка 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 25 сьнежня 1962 Радунскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Воранаўскага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Радуні працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, дзіцячая музычная школа, 2 бібліятэкі, дом культуры.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Ешыбот (1882)
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1929—1933)
  • Могілкі: габрэйскія; хрысьціянскія
  • Помнік савецкім жаўнерам, якія загінулі ў бітве з жаўнерамі Арміяй Краёвай пад Сурконтамі (надпіс іншы, «Загінулі ў барацьбе з захопнікам»)[9]
  • Сынагога (ХІХ ст.)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 316—317.
  3. ^ Радунь // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 155.
  5. ^ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  6. ^ Raduń // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 450.
  7. ^ Радунь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 69.
  8. ^ Радунь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  9. ^ J. Drużyńska, S. M. Jankowski. Wyklęte życiorysy. — Poznań: Dom Wydawniczy REBIS, 2009. ISBN 978-83-7510-373-1. — S. 212. (пол.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Радуньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў