Ваўкавыскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Ваўкавыскі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ваўкавыск |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2008) | 80,2 тыс. |
| Шчыльнасьць | 72,91 чал./км² |
| Плошча | 1,1 тыс. км² |
| Месцазнаходжаньне Ваўкавыскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15-12 |
| Паштовыя індэксы | 231 9хх, 231 8хх |
| Афіцыйны сайт | |
Ваўкавы́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,1 тыс. км². Насельніцтва — 80,2 тыс. чалавек[1] (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Ваўкавыск.
Ваўкавыскі раён мяжуе зь Бераставіцкім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 15 студзеня 1940: утвораны Ваўкавыскі раён.
- 1 студзеня 1998: места Ваўкавыск і Ваўкавыскі раён аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[2]
- 13 студзеня 2010 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
[рэдагаваць] Прырода
[рэдагаваць] Рэльеф
Раён разьмешчаны на Ваўкавыскім узвышшы. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 234 м (усходней места Ваўкавыск).
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
Найбольш распаўсюджанымі карыснымі выкапнямі зьяўляюцца крэйда, пяскова-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 632 мм. Вэгетацыйны пэрыяд працягваецца з 10 красавіка па 29 кастрычніка і складае 194 дзён. У сярэднім у року налічаецца 95 дзён са сьнегавым полагам. Сярэдні паказьнік глыбіні прамярзаньня глебы — да 71 см. Пераважны кірунак ветру ў Ваўкавыскім раёне — заходні і паўднёва-ўсходні.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Галоўная рака Рось (басэйн Нёману) з прытокамі Ваўпянка, Нятупа, Харужаўка, Каласоўшчына.
[рэдагаваць] Расьліннасьць
Пад лясамі (пераважна хваёвымі) 23% тэрыторыі раёну. Біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Замкавы лес.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Колькасьць насельніцтва раёну складае 80,8 тысячаў чалавек, зь іх у сельскай мясцовасьці жыве 20,5 тысячаў чалавек. Найвялікшыя паселішчы паводле колькасьці жыхароў:
- места Ваўкавыск — 46,4 тыс. чал.;
- мястэчка Рось — 6,1 тыс. чал.;
- мястэчка Краснасельскі — 7,2 тыс. чал.[4]
У раёне жывуць людзі 56 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў. Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 1999 року:
- беларусы — 58,4 %;
- палякі — 28,2 %;
- расейцы — 10,6 %;
- украінцы, летувісы, габрэі, татары і іншыя — 2,8 %.
У раёне дзейнічаюць 11 рымска-каталіцкіх, 12 праваслаўных супольнасьцяў, 1 супольнасьць Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, 3 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў, 1 супольнасьць Адвэнтыстаў Сёмага Дня, 1 супольнасьць Сьведак Еговы.[5]
[рэдагаваць] Інфраструктура
У раёне працуюць 4 спартовыя школы і 180 спартовых збудаваньняў, траса для правядзеньня эўрапейскіх чэмпіянатаў па мотаспорту.
У сыстэме адукацыі дзейнічаюць 27 дашкольных установаў, 30 агульнаадукацыйных школаў, гімназія, прафтэхвучэльня, пэдагагічны каледж. Сетку культурна-асьветных установаў складаюць дзіцячая школа мастацтваў, 5 дзіцячых музычных школаў з 6 філіямі, раённы мэетадычны цэнтар народнай творчасьці, 34 бібліятэкі, ваенна-гістарычны музэй імя П. І. Баграціёна.
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 73,3 тыс. га, зь іх асушаныя 7 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.
Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў (цэмэнт, шыфэр, вапна, азбэста-цэмэнавыя трубы, сылікатная цагліна), дрэваапрацоўчай (драўніна і піламатэрыялы), камбікармавой, харчовай прамысловасьці.
Ваўкавыск — вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Шчучын, Слонім, Ружаны, Пагранічны; аўтадарогі Горадня — Ваўкавыск і Баранавічы — Пагранічны.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць] Археалягічныя помнікі
- Каменныя могільнікі яцьвягаў (больш за 10 у межах раёну).
- Краснасельскі археалягічны комплекс. Улучае шахты па здабычы крэменю, майстэрні па яго апрацоўцы і разьмешчаныя побач стаянкі эпохі каменнага і бронзавага вякоў каля мястэчка Краснасельскі і суседніх зь ім вёсак. Захаваліся больш за 80 амаль непашкоджаных выпрацовак. На гэтай тэрыторыі знаходзяцца таксама могільнік 3-га тысячагодзьдзя да н. э., селішчы жалезнага веку і сярэдневякоўя. З 1969 року абвешчаны дзяржаўным запаведнікам.
[рэдагаваць] Помнікі прыроды
- батанічныя: парк у в. Краскі; 500-рочны дуб у Ваўкавыскім лесьнікоўстве; фрагмэнты паркаў у вёсках Шніпава, Мачульна, Вярэйкі (пачатак ХІХ ст.), Цеалін (ХІХ ст.), Субачы (канец ХІХ ст.).
- геалягічныя: агаленьне верхнямелавых пародаў Рось.
[рэдагаваць] Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
- Гістарычная забудова ў месьце Ваўкавыск (XIX — пач. ХХ стст.)
- Капліца ў месьце Ваўкавыск.
- Касьцёл Сьв. Вацлава ў месьце Ваўкавыск (1846—1848).
- Сядзіба ў месьце Ваўкавыск (XIX ст.).
- Капліца ў в. Воўпа (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Воўпа (1773).
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Воўпа (1859).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Вярэйкі (1848).
- Могілкавая капліца ў в. Вярэйкі (XIX ст.).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Гнезна (1524—1527).
- Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў у в. Гнезна (пач. ХІХ ст.).
- Царква ў в. Дзевяткоўцы (1-ая палова. ХІХ ст.).
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Дзятлавічы (1870—1898).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Ізабелін (XVIII ст.).
- Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў в. Ізабелін (1778).
- Сынагога ў в. Ізабелін (XVIII ст.).
- Сядзіба Сегліцаў у в. Краскі (XIX—XX стст.)
- Капліца ў в. Кузьмічы (ХІХ ст.).
- Царква ў в. Лічыцы (канец ХІХ ст.).
- Замчышча ў в. Мсьцібава (XII—XVIII стст.).
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Мсьцібава (1910—1922).
- Былы касьцёл, цяпер царква Сьв. Тройцы ў в. Падароск (XVIII ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў у в. Падароск (XIX ст.).
- Касьцёл у в. Плябанаўцы (канец ХІХ ст.).
- Гаспадарчы двор Патоцкіх у мястэчку Рось (XIX ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў мястэчку Рось (1801).
- Сынагога ў мястэчку Рось (ХІХ ст.).
- Царква Сьв. Тройцы ў мястэчку Рось (1909).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Рэпля (пач. ХХ ст.).
- Царква ў в. Сядзельнікі (канец ХІХ ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Грабоўскіх у в. Цеалін (XIX ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Шылавічы (1907—1914).
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Сынагога Вялікая ў месьце Ваўкавыск (XIX ст.).
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў месьце Ваўкавыск (XIX ст.).
- Сынагога ў в. Воўпа (XVII—XVIII стст.).
- Касьцёл у в. Ізабелін (XVIII ст.).
- Кляштар дамініканаў у в. Канюхі (1735).
- Сядзіба Броніцаў у в. Канюхі (XVIII ст.).
- Сядзіба Ельскіх у в. Косін (пач. ХІХ ст.).
- Сядзіба Булгарынаў у в. Малая Лапеніца (XVIII ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Алендзкіх у в. Мачульна (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Мсьцібава (XVIII ст.).
- Царква Сьв. Георгія ў в. Мсьцібава (1875).
- Сядзібна-паркавы комплекс Патоцкіх у мястэчку Рось (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Рэпля (XVIII ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Уладычанскіх ува ўр. Скарбец (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх у в. Хацькоўцы (XVIII ст.).
[рэдагаваць] Выбітныя асобы
- Станіслаў Жукоўскі (1875—1875) — мастак, сябра таварыства перасоўных выставаў (з 1903 року), Саюзу расейскіх мастакоў (з 1907 року).
- Антон Каменскі (1860—1933) — ілюстратар і графік.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Мапы і агульныя зьвесткі на emaps-online
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 1 декабря 1998 г. №563 О«б объединении районов и городов областного подчинения, имеющих общий административный центр, в одну административно-территориальную единицу»
- ^ ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 13 студзеня 2010 г. № 282-ПСР4 Аб узнагароджанні Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ^ Характеристика района // Волковысский райисполком
- ^ Религия // Волковысский райисполком
[рэдагаваць] Літаратура
- Волковысский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Ваўкавыскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места | |
| Мястэчкі | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Беластоцкая вобласьць БССР (1939—1944) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Бранскі • Ваўкавыскі • Гарадзенскі • Граеўскі • Дамброўскі • Заблудаўскі • Замбраўскі • Кольнаўскі • Крынкаўскі • Лапскі • Ломжынскі • Монькаўскі / Кнышынскі • Парэцкі • Саколкаўскі • Сапоцкінскі • Скідальскі • Сьвіслацкі • Сьнядоўскі • Цеханавецкі • Чыжаўскі • Ядвабнаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Гарадзенская вобласьць БССР (1944—1990) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Астравецкі (1960—1962, з 1965) · Ашмянскі (з 1960) · Бераставіцкі (1944—1962, з 1966) · Васілішкаўскі (1944—1960) · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі (1954—1962, з 1965) · Жалудоцкі (1944—1962) · Зэльвенскі (1944—1962, з 1966) · Іўеўскі (з 1954) · Казлоўшчынскі (1954—1960) · Карэліцкі (1954—1962, з 1965) · Лідзкі · Любчанскі (1954—1956) · Мастоўскі (1944—1962, з 1965) · Мірскі (1954—1956) · Наваградзкі (з 1954) · Поразаўскі (1944—1960) · Радунскі (1944—1962) · Ружанскі (1944—1954) · Скідальскі (1944—1962) · Слонімскі (з 1954) · Смаргонскі (з 1960) · Сапоцкінскі (1944—1959) · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
| Цэнтры раёнаў | |