Крэйда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Здабыча крэйды з пакладаў ў Даніі

Крэйда — белая горная парода, мяккая і сопкая, складаецца амаль выключна з драбнюткіх зярнятак скрытнакрышталічнага мінэралу кальцыта (прыроднага карбаната кальцыя), складаючага да 99 % ад агульнай масы.

Зьмест

[рэдагаваць] Склад

У складзе крэйды звычайна знаходзіцца невялікі прымешак драбнюткіх зярнятак кварцу і мікраскапічныя псэўдамарфозы кальцыту па выкапнёвым марскім арганізмам (радыёлярыі і інш.). Часьцяком сустракаюцца буйныя закамянеласьці мелавога пэрыяду: белемніты, аманіты і інш.

[рэдагаваць] Ужываньне крэйды і яе аналягі

Выкарыстаньне крэйды ў навучальных мэтах.

Молатая крэйда шырока ўжываецца ў якасьці таннага матэрыялу — пігмэнту, для пабелу, афарбоўкі плоту, сьцен, бардзюраў, для аховы ствалоў дрэваў ад сонечных апёкаў.

Ужываюць, акрамя гэтага, у лякафарбавай прамысловасьці (белы пігмэнт), гумавай, папяровай; у цукровай прамысловасьці — для ачысткі цукровабурачнага соку, для вытворства даўкіх рэчываў (вапна, партлянд-цэмэнт), у шклопрамысловасьці, для вытворства запалак.

Штучную крэйду атрымліваюць з вапняку. У большасьці школ, інстытутаў крэйда выкарыстоўваецца для таго, каб пісаць ёю на вялікіх дошках для агульнага агляду і па гэты дзень.

[рэдагаваць] Паклады крэйды ў Беларусі

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ http://www.sb.by/post/74692/ Советская Белоруссия (04.10.2008)(рас.)
  2. ^ http://www.sb.by/post/33550/ Советская Белоруссия (27.12.2003)(рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Крэйдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў