Зэльвенскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Зэльвенскі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Зэльва |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 19 119[1] |
| Шчыльнасьць | 22 чал./км² |
| Плошча | 869,69[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Зэльвенскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +375-15-64 |
| Паштовыя індэксы | 231 9хх |
| Афіцыйны сайт | |
Зэ́львенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,9 тыс. км². Насельніцтва — 19 119[1] чалавек (2009). Сярэдняя шчыльнасьць — 30,9 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Зэльва.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Зэльвенскі раён на поўначы мяжуе з Мастоўскім і Зьдзецельскім, на захадзе — з Ваўкавыскім, на ўсходзе — са Слонімскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на поўдні — з Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
[рэдагаваць] Рэльеф і карысныя выкапні
Тэрыторыя раёну знаходзіцца на Ваўкавыскім і Слонімскім узвышшах, падзеленых далінай ракі Зальвянка, на поўначы — Нёманская нізіна. Рэльеф узьнёсла-платопадобны. Пераважаюць вышыні 150—200 мэтраў над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 239 мэтраў (каля вёскі Мадзейка).
Карысныя выкапні: торф, жвір, пясок, ганчарныя і цэмэнтавыя гліны.
[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 18 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 536 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 198 дзён.
Лясы пераважаюць іглічныя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, сустракаюцца дубовыя і грабавыя. Лясы займаюць 16,1% тэрыторыі раёну, зь іх 35% — штучныя насаджэньні. Глебы дзярнова-падзолістыя (64%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (11,5%), тарфяна-балотныя (12,5%). У даліне ракі Зальвянка — поплавы. Заказьнікі: дзяржаўнага значэньня — біялягічны Мядухава, паляўнічы заказьнік Старасельскі. Помнікі прыроды: камень-валун, дуб-траяк. Верхавыя балоты Карэвін луг (44,5) і Вішнёўка (143,2 га) абвешчаныя помнікамі прыроды мясцовага значэньня.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Працякаюць рэкі Зальвянка, Шчара з прытокамі Луконіца, Бяроза. У раёне разьмешчанае Зэльвенскае вадасховішча (плошча 1190 га, максымальная глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,6 м) — найбольшы вадаём Гарадзенскай вобласьці, займае 18-е месца паводле плошчы ў краіне.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва раёна складае 20,9 тысячаў чалавек. 37% з усяго насельніцтва складаюць пэнсіянэры
- мястэчка Зэльва — 7,7 тысячаў
- сельская мясцовасьць — 13,2 тысячы
Ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі працуюць 7,9 тысячаў чалавек, зь іх у сельскай гаспадарцы — 2,9 тысячаў чалавек.
[рэдагаваць] Нацыянальны склад
Паводле перапісу 2009 году[3]:
[рэдагаваць] Канфэсійны склад
Дзейсныя рэлігійныя супольнасьці:
- 7 праваслаўных рэлігійных супольнасьцяў;
- 5 рымска-каталіцкіх рэлігійных супольнасьцяў;
- 2 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў Баптыстаў;
- 1 супольнасьць Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Вытворчасьцю сельскагаспадарчай прадукцыі на тэрыторыі раёну займаюцца: 10 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў, 1 сельскагаспадарчая філія, 2 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і 9 фэрмэрскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі. Пасевы збожжавых і кармавых культураў, бульбы, цукровых буракоў, ільну.
Прамысловасьць раёну прадстаўляюць філія «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» райспажыўтаварыства, прадпрыемствы «Трыкатажная фабрыка „Зэльвянка“» і «Зэльвенскі райпобыт».
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Ваўкавыск — Баранавічы, аўтамабільныя дарогі Слонім — Ваўкавыск, Слонім — Масты.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Міхайлаўская царква (царква-фартэцыя) у в. Сынкавічы, Спаса-Праабражэнская царква і касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзярэчын, касьцёл Найсьвяцейшага Божага Цела і сьвятога Юрыя ў в. Крамяніца Дольная, касьцёл сьвятога Міхала Арханёла ў в. Луконіца, касьцёл Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Міжэрычы, Сьвята-Міхайлаўская царква ў в. Востраў, Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Славацічы, сядзібны дом у в. Аляксандраўшчына, вадзяны млын у в. Старая Галынка.
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Антон Жэбрак (1901—1965) — беларускі генэтык і сэлекцыянэр.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну 125 сельскіх населеных пунктаў, 9 сельсаветаў: Галынкаўскі, Дабраселецкі, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Каралінскі, Крамяніцкі, Славаціцкі, Сынкавіцкі, Тулаўскі[4].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Зельвенский райисполком. Зельвенский район(рас.)
[рэдагаваць] Літаратура
- Зельвенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зэльвенскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Зэльвенскі раён | |
|---|---|
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|