Астравец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Астравец
Coat of Arms of Astraviec.png Flag of Astraviec.png
Герб Астраўца Сьцяг Астраўца
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Насельніцтва: 8,3 тыс. (2006)
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231210
Геаграфічныя каардынаты: 54°36′ пн. ш. 25°57′ у. д. / 54.6° пн. ш. 25.95° у. д. / 54.6; 25.95Каардынаты: 54°36′ пн. ш. 25°57′ у. д. / 54.6° пн. ш. 25.95° у. д. / 54.6; 25.95
Астравец на мапе Беларусі
Астравец
Астравец
Астравец
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Астраве́ц — места ў Беларусі, на рацэ Лоша. Адміністрацыйны цэнтар Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 8,3 тыс. чал. (2006). Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Ашмянамі.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Тапонім «Астравец» мае славянскае паходжаньне і ўтварыўся ад шматзначнага паняцьця «востраў» (на правым беразе ракі Лоша, што цячэ праз усё мястэчка, некалі існавала ўмацаваная выспа). Агулам з асновай «востраў» або вытворнымі ад яе ў Беларусі маецца каля 80 назваў[1].

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Астравец датуецца 1468, калі ўладар Геранёнаў Юры Гаштольд запісаў існаму Астравецкаму касьцёлу Найсьв. Панны Марыі і Ўсіх Сьвятых фундуш у дзьве меры мёду штогод[2]. У 1542 па сьмерці Ю. Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 Жыгімонт Аўгуст падараваў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 мястэчка знаходзілася ў валоданьні Яна Корсака[3], які ў 1616 зрабіў фундушавы запіс на будаваньне дамініканскага кляштару і касьцёла Сьвятых Кузьмы і Даміяна.

У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканаў[3]. Цягам XVIII ст. пры кляштары існаваў шпіталь. Станам на 1775 у мястэчку на 13 валоках зямлі разьмяшчалася 21 гаспадарка[3]. У 1777 у Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла і кляштару дамініканаў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Астравец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім, пазьней Ашмянскім павеце. Цягам ХІХ ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў мэліяратар Палесься ХІХ ст. Ёсіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — францускі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец. Станам на 1886 у Астраўцы было 22 двары, млын, цагельня, бровар, тартак, майстэрня. У 1888 конная чыгунка злучыла мястэчка са станцыяй Слабодка (Гудагай).

У Першую сусьветную вайну ў 1915 Астравец занялі нямецкія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 зрабіўся цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У 1994 у Астраўцы паставілі помнік Ёсіфу Гашкевічу. У траўні 1997 і кастрычніку 2002 у мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытаньні. 14 чэрвеня 2007 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу і сьцяга Астраўца. 27 сакавіка 2012 паселішча атрымала статус места.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Астраўцы працуюць сярэдняя і музычная школы.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічаюць бібліятэка, дом культуры, кінатэатар.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Вясёлка». Турыстычная сядзіба «Міні-Швайцарыя»[5].

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1910—1911)
  • Касьцёл Сьвятых Кузьмы і Даміяна (XVIII ст.)
  • Могілкі габрэйскія

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Кляштар дамініканаў

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 277.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej // Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт № 260.
  3. ^ a b c Герман Брэгер. Астравец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 259.
  4. ^ Астравец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 219.
  5. ^ Островец // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Астравецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах