Гудагай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гудагай
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Гудагайскі
Вышыня: 169 м н. у. м.
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231200
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′43.87″ пн. ш. 25°53′22.70″ у. д. / 54.5955194° пн. ш. 25.8896389° у. д. / 54.5955194; 25.8896389Каардынаты: 54°35′43.87″ пн. ш. 25°53′22.70″ у. д. / 54.5955194° пн. ш. 25.8896389° у. д. / 54.5955194; 25.8896389
Гудагай на мапе Беларусі
Гудагай
Гудагай
Гудагай
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Гудага́й — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад Астраўца, за 8,5 км ад граніцы зь Летувой. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Вільня.

Гудагай — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Гудага́й»[1] мае балцкае паходжаньне ад асновы гуд — беларус[2].

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Гудагай згадваецца ў кан. XVI ст. як паселішча ў складзе маёнтку Астравец—Урбаноўскі, якім у 1-й пал. XVII ст. валодаў Н. Лакуцеўскі. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Скірмантаў, Садоўскіх, Козел-Паклеўскіх.

Касьцёл і кляштар кармэлітаў, XVIII ст.

19 студзеня 1764 уладальнік маёнтку Юзэф Война разам з жонкай Людвікай з Сулістроўскіх заснавалі ў Гудагаі драўляны касьцёл Яўленьня (у іншых крыніцах — Раства) Панны Марыі і кляштар, куды запрасілі манахаў кармэлітаў босых Літоўскай правінцыі. У фундуш кляштару запісалі маёнтак Астравец—Урбаноўскі. У 1781, паводле інвэнтару, у склад маёнтку ўваходзілі фальварак (двор) і сёлы Гудагай, Бобаны, Кеждуны, Люлішкі, Шунэлішкі. У касьцёле знаходзіўся цудоўны абраз Панны Марыі, вядомы далёка за межамі парафіі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гудагай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 2-й пал. XIX — пач. XX стст. у Палянскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1832 па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар кармэлітаў. Парафію падзялілі і далучылі да суседніх парафіяў, а касьцёл, званіцу і іншыя пабудовы прадалі габрэям пад знос[3]. Цудоўны абраз знайшоў сховань у касьцёле ў Ашмянах.

Касьцёл, здымак пач. XX ст.

У 1856 ня зьнесены габрэямі касьцёл набыў, а пазьней аднавіў як капліцу кс. Данат Сямашка. Станам на 1866 у мястэчку было 11 двароў, на 1886 — 18 двароў, карчма. У 1874 праз Гудагай прайшла Лібава-Роменская чыгунка. 2 жніўня 1907 з аднаўленьнем парафіі Ў Гудагай вярнуўся цудоўны абраз.

У Першую сусьветную вайну ў 1915 Гудагай занялі нямецкія войскі, пазьней мястэчка займалі бальшавікі і польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гудагай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 у Палянскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Гудагай увайшоў у БССР, дзе ў 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Цягам 19621965 Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёну.

15 ліпеня 2007 адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай папскімі каронамі.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Гудагаі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Абраз Маці Божай Гудагайскай

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Наведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (1764)

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Кляштар кармэлітаў (XVIII ст.)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 88—89.
  3. ^ Айцец Аркадзь Куляха. Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі // «Наша Вера» № 2 (40), 2007.
  4. ^ Gudogaje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 904.
  5. ^ Герман Брэгер. Гудагай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 170.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гудагайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты