Іўе
| Іўе | |||||
Касьцёл і кляштар бэрнардынаў |
|||||
|
|||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Іўеўскі | ||||
| Плошча: | 45,97 км² | ||||
| Насельніцтва: | 8600 (2006) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1595 | ||||
| Паштовы індэкс: | 231330 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′ пн. ш. 25°46′ у. д. / 53.917° пн. ш. 25.767° у. д.Каардынаты: 53°55′ пн. ш. 25°46′ у. д. / 53.917° пн. ш. 25.767° у. д. | ||||
|
Іўе на мапе Беларусі
Іўе
|
|||||
Іўе — места ў Беларусі, на рацэ Іўянка. Адміністрацыйны цэнтар Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 8,6 тыс. чал. (2006). Знаходзіцца за 158 км на ўсход ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя (лінія Ліда — Маладэчна), вузел аўтамабільных дарог на Менск, Ліду, Наваградак.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму «Іўе». На думку беларускага географа В. Жучкевіча, назва места мае славянскае паходжаньне (ад найменьня драўніннай пароды івы — вярбы)[1]. Гэтага ж пункту гледжаньня прытрымліваецца акадэмік Польскай акадэміі навук Г. Лаўмянскі[2]. Тым часам доктар лінгвістычных навук, прафэсар Н. Баршчэўская мяркуе, што тапонім мае фіна-вугорскае паходжаньне і перакладаецца на беларускую мову, як «выток ракі»[3]. Між тым «Іўе» перакладаецца з татарскай мовы як «гняздо» альбо «хата», а само мястэчка здаўна лічыцца сталіцай беларускіх татараў.
У 3-м томе «Жывапіснай Расеі» П. Сямёнаў сьцьвярджае, што сьпярша Іўе называлася Еўе, а заснавальніцай паселішча была жонка вялікага князя Гедыміна Ева. Але ў гістарычных дакумэнтах XVII ст. мястэчка значыцца як Іўе, у некаторых крыніцах сустракаецца пад назвай Івь[1].
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню Іўе згадваецца ў XV ст. як вялікакняскі двор. У 1444 вялікі князь Казімер падараваў паселішча маршалку земскаму П. Мантыгердавічу, які заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла. Зь 1-й пал. XVІ ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Забярэзінскіх, у 1558—1654 — Кішкаў.
Станам на сяр. XVІ ст. у Іўі было 4 вуліцы — Віленская, Новаградзкая, Крывая і Новая[4]. Паводле інвэнтару (1563), тут было 123 ўладальнікі дамоў, 23 чалавекі займаліся рамяством[4]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясьціна ўвайшла ў склад Ашмянскага павету.
У 2-й пал. XVІ ст. Іўе зрабілася адным з цэнтраў арыянства ў Вялікім Княстве Літоўскім, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 рэктарам школы быў мысьляр-гуманіст і пэдагог Ян Ліцыні Намыслоўскі. Станам на 1598 у паслешічы працавалі 2 карчмы; было 129 сядзібных пляцаў, а таксама 19 пляцаў, адведзеных для татараў за межамі паселішча.
З 1610 у Іўі працавала выдавецтва Троцкага брацтва. У 1631 кашталян троцкі і ваявода амсьціслаўскі Мікалай Кішка заснаваў кляштар ордэна бэрнардынаў, якому перадаў Петрапаўлаўскі касьцёл. Пры кляштары дзейнічалі школа, шпіталь і бібліятэка. У гэты ж час у Іўі збудавалі драўляны фарны касцёл. Станам на 1634 у паселішчы было 180 двароў, 3 вуліцы і рынак. На 1685 у Іўі было 79 уласьнікаў дамоў і сядзібаў, зь якіх 49 чалавек валодалі ворнымі землямі[4]. Цягам 2-й пал. XVІІ — 1-й пал. XІХ стст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Слушкаў, Глябовічаў, Жыжэмскіх, Агінскіх, Сапегаў, Тызэнгаўзаў. У 1742 Іўе атрымала статус мястэчка[4].
- Даўнія графічныя выявы Іўя
-
Кляштар бэрнардынаў, зь піктаграфічнай мапы XVIII ст.
-
Рэшткі кальвінскага збору[5]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Іўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. Зь сяр. XІХ ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні графаў Замойскіх. У 1861 у Iўі адбылося сялянскае паўстаньне, якое жорстка здушылі расейскія войскі. У 1882 коштам графіні Замойскай у мястэчку збудавалі мячэт, які дзейнічае дагэтуль. Паводле перапісу (1897) у Іўі было 387 двароў, касьцёл, капліца, сынагога, 3 габрэйскія малітоўныя дамы, мячэт, народная вучэльня, аптэка, млын, 17 крамаў, 4 карчмы; праводзілася 5 рэгулярных кірмашоў.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Іўе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 Іўе ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і зрабілася цэнтрам раёну. У Другую Сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
12 студзеня 2000 Іўе атрымала статус места[6].
- Места на старых здымках
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1869 — 2123 чал. (1054 муж. і 1070 жан.)[7]; 1897 — 3,7 тыс. чал.[8]
- XX стагодзьдзе: 1971 — 5 тыс. чал.[9]; 1995 — 8,6 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 8,6 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Іўі працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, музычная школа, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 4 дашкольныя ўстановы.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надае меская лякарня.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры.
[рэдагаваць] Забудова
Плянавальная структура Іўя складалася гістарычна, яе абумовіла разьмяшчэньне на перакрыжаваньні шляхоў на Менск, Ліду і Наваградак. Цяпер гэта галоўныя вуліцы мястэчка, якія зьяўляюцца ядром забудовы. На скрыжаваньні галоўных вуліцаў знаходзіцца плошча (былая Гандлёвая). У цэнтральнай частцы забудова канца XIX — пач. ХХ стст., пераважна цагляная, 2-павярховая, гэтак званыя «габрэйскія» дамкі.
На ўскраінах мястэчка — аднапавярховая жылая забудова сядзібнага тыпу. На паўночным захадзе ўтварыўся мікрараён, забудаваны 3-х і 5-ціпавярховымі жылымі дамамі, разьмяшчаецца гасьцініца. Новая жыльлёвая будова вядзецца ўва ўсходняй частцы.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці і сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
- Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці Іўеўскага раённага спажывецкага таварыства
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Іўе»[10]. Найвыдатнейшы архітэктурны помнік — Петрапаўлаўскі касьцёл, адбудаваны ў 1787 у стылі барока з будынка кан. XVІ ст. Побач з касьцёлам магіла кс. Ільдэфонса Бобіча — беларускага сьвятара і пісьменьніка.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ стст.)
- Касьцёл Сьвв. апп. Пятра й Паўла і кляштар бэрнардынаў (1600)
- Каталіцкая капліца Сьв. Барбары (XIX ст.)
- Млын (XIX—XX стст.)
- Могілкі: габрэйскія, татарскія (Мізар)
- Мячэт (1884)
- Парк (XIX ст.)
- Сынагогі (пач. ХХ ст.)
[рэдагаваць] Страчаная спадсына
- Кальвінскі збор («Сынодзік»)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды места
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 144.
- ^ І. П. Крэнь. У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.
- ^ Ніна Баршчэўская. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі — 3 // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 17 кастрычніка 2007
- ^ a b c d Валерый Грынявецкі. Іўе // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 680.
- ^ Czesław Jankowski. Powiat oszmiański: materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 3. — Petersburg, 1898. S. 59.
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 января 2000 года «Об отнесении городского посёлка Ивье Гродненской области к категории городов районного подчинения»
- ^ Iwje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 324.
- ^ І. П. Крэнь, Н. У. Паўлючэнка. У складзе Расійская імперыі // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.
- ^ Валерый Шаблюк. Іўе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 510.
- ^ Ивье // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.— 510 с. ISBN 985-6302-45-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Iwje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 324.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Іўе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Іўе на Radzima.org
- Generation.BY:Беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе
- Віртуальная Іўеўшчына
- Старонка мясцовага тэлеканала «Ивье ТВ»
| Іўеўскі раён | |
|---|---|
| Места |
Іўе
|
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |