Камаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Камаі
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля.
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля.
Вобласьць: Віцебская
Раён: Пастаўскі
Насельніцтва: 779 (2001)
Тэлефонны код: +375 2155
Геаграфічныя каардынаты: 55°03′33″ пн. ш. 26°36′10″ у. д. / 55.05917° пн. ш. 26.60278° у. д. / 55.05917; 26.60278Каардынаты: 55°03′33″ пн. ш. 26°36′10″ у. д. / 55.05917° пн. ш. 26.60278° у. д. / 55.05917; 26.60278
Камаі на мапе Беларусі
Камаі
Камаі
Камаі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Камаі — вёска ў Беларусі, на беразе Малога і Вялікага Камайскіх азёраў. Цэнтар сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 779 чал. (2001). Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы захад ад Паставаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі, на скрыжаваньні дарог Паставы — Лынтупы і Кабыльнік — Гадуцішкі.

Камаі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся выдатны помнік абарончай сакральнай архітэктуры — Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Паводле археалягічных зьвестак, у VII ст. да н. э. — IV ст. н. э. на левым беразе ракі Камайкі, на паўднёвым мысе ўзгорка ля вёскі Дзяўгуны існавала старажытнае гарадзішча. Упершыню Камаі згадваюцца ў пачатку XVI ст. як маёнтак князя Глеба Пронскага. Па ягонай сьмерці (1513) мясьціна перайшла ў валоданьне ўдавы, а ў 1533 — да сыноў Андрэя і Фрыдэрыка.

Пад 1550 Камаі згадваюцца як мястэчка, якое згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) увайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Па сьмерці Ф. Пронскага (1555), уладальнікам паселішча з 1572 зрабіўся ягоны сын Аляксандар. Ён распрадаў большасьць сваіх маёнткаў, у тым ліку і Камаі, якія дасталіся Тамашу Рудаміну-Дусяцкаму, а з 1592 браслаўскаму войскаму Яну Рудаміну-Дусяцкаму, які ў 16031606 збудаваў тут мураваны касьцёл Яна Хрысьціцеля. З 1643 пры касьцёле існаваў шпіталь на 5 мужчынаў і 13 жанчын, падараваны П. і М. Рудамінамі. У сяр. XVII ст. касьцёл згарэў, адбудавалі яго ў 1673. Станам на 1690 у мястэчку было 130 дымоў.

Касьцёл. «Tygodnik Ilustrowany», 1878

З 1722 Камаі знаходзіліся ў валоданьні Сулістроўскіх. У 1778 на сродкі Войнаў і Козелаў да касьцёла прыбудавалі капліцу. У алтары знаходзіўся абраз Божай Маці (у XVIII ст. лічыўся цудатворным).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Камаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Віленскага, пазьней Сьвянцянскага павету. У 1847 тут існавала габрэйская супольнасьць (199 чал.). Жыхары мястэчку бралі ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні. Паўстанцкі грамадзкі начальнік Сьвянцянскага павету Апалінар Танскі забясьпечваў паўстанцаў грашыма, а ў ягоных маёнтках Камаі і Бежанцы нарыхтоўвалася харчаваньне. 13 кастрычніка 1863 расейскія ўлады арыштавалі А. Танскага і выслалі яго на пасяленьне ў Пензенскую губэрню.

У сяр. 1880-х у Камаях дзейнічалі касьцёл, габрэйская малітоўная школа, шпіталь, працавалі 4 крамы, карчма, вінны бровар, млын, праводзілася 8 рэгулярных кірмашоў. Станам на 1886 тут былі валасная ўправа, касьцёл, багадзельня, школа, 4 крамы, карчма, 7 рэгулярных кірмашоў. На 1905 дзейнічала народная вучэльня, працавалі крама і паштовае аддзяленьне. У 1915 у мястэчку быў ксяндзом беларускі паэт пачатку XX ст. Казімер Сваяк.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Камаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Камаі ўвайшлі ў БССР, дзе 25 лістапада 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Гадуцішкаўскага, пазьней Пастаўскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1945 тут працаваў мэханічны млын. Станам на 1971 у Камаях былі сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, лякарня, аптэка, млын, швацкая майстэрня, пошта, сталоўка.

[рэдагаваць] Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1873 — 134 чал.; 1886 — 314 чал., 28 двароў.
  • XX стагодзьдзе: 1905 — 63 чал. і 454 дзесяціны зямлі ў маёнтку Камаі, 431 чал. і 515 дзесяцінаў зямлі ў мястэчку Камаі; 1909 — 378 чал., 35 двароў, 298 дзесяцінаў зямлі; 1937 — 93 чал. і 4 двары ў маёнтку Камаі; 485 чал., 79 двароў у мястэчку Камаі, 1971 — 432 чал., 164 двары.; 1997 — 746 чал., 301 двор[1].
  • XXI стагодзьдзе: 2001 — 779 чал., 294 двары[2].

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Камаях працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

[рэдагаваць] Эканоміка

Гаспадарка «Дружба», лясьніцтва.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Вядомыя асобы

[рэдагаваць] Цікавыя факты

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Герман Брэгер. Камаі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 39.
  2. ^ Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на / Рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Камаісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах