Гальшаны
| Гальшаны | |||||
Агульны выгляд |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1280 | ||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Ашмянскі | ||||
| Сельсавет: | Гальшанскі | ||||
| Насельніцтва: | 1075 (2006) | ||||
| Колькасьць двароў: | 487 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1593 | ||||
| Паштовы індэкс: | 231120 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°15′ пн. ш. 26°01′ у. д. / 54.25° пн. ш. 26.017° у. д.Каардынаты: 54°15′ пн. ш. 26°01′ у. д. / 54.25° пн. ш. 26.017° у. д. | ||||
|
Гальшаны на мапе Беларусі
Гальшаны
|
|||||
Гальша́ны — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Гальшанка. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1075 чал. (2006). Знаходзяцца за 20 км ад Ашмянаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў; на шашы Ашмяны — Валожын.
Гальшаны — даўняе места гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), да нашага часу тут захаваліся руіны знакамітага замка Сапегаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Мітычны заснавальнік Гальшанаў — Гольша, які паводле легенды пра Палямонавічаў, заклаў горад на рацэ Карабель, пачаў там княжыць і назваўся князем Гальшанскім. Гісторыкі XIX ст. лічылі, што гэта адбылося каля 1280. Гальшаны згадваюцца таксама ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», у «Наўгародзкім летапісе» пад 1387 і 1406. Да сяр. XVI ст. паселішча знаходзілася ў валоданьні князёў Гальшанскіх. Адсюль паходзіла Соф’я Гальшанская, жонка вялікага князя Ягайлы — пачынальніца дынастыі Ягелонаў.
У кан. XIV — пач. XV стст. Гальшаны мелі статус места. Тут быў цэнтар гандлю і рамёстваў, у тым ліку вытворчасьці кафлі зь мясцовай гліны. У 1440 і 1492 у мясцовым замку зьбіраліся сходы ўплывовых фэўдалаў Вялікага Княства Літоўскага[1].
З XV ст. у Гальшанах дзейнічаў касьцёл, з 1536 згадваецца царква, у XVI ст. адкрыўся кальвінскі збор. У сяр. XVI ст. места перайшло ў валоданьне Сапегаў, якія збудавалі тут вялізны замак, а таксама новы касьцёл (1618), жылы корпус кляштару францішканаў. Апроч таго, яны заснавалі паперню (існавала да канца XVII ст.), якая выпускала вялікую колькасьць паперы высокай якасьці.
Цягам XVIII ст. розныя часткі Гальшанаў знаходзіліся ў валоданьні Кунцэвічаў, Масевічаў, Пацаў і іншых. У 1746 мясьціна перайшла да Жабаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гальшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, цэнтру воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.
У 1832 па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар францішканаў, у ягоных будынках разьмясціўся вайсковы гарнізон. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня адзін зь ягоных кіраўнікоў З. Мінейка плянаваў зрабіць Гальшаны цэнтрам паўстаньня ў павеце. У 1871 адбылося выступленьне сяляняў супраць мясцовага абшарніка і расейскіх уладаў. У кан. ХIХ ст. Гальшанскім замкам валодаў расейскі вайсковец Гарбанёў, на загад якога большую частку старажытнай фартэцыі разабралі на цэглу.
На мяжы ХIХ—ХХ стст. у мястэчку працавалі 4 невялікія заводы, некалькі майстэрань, крамы, млыны, дзейнічалі касьцёл, праваслаўная царква, 2 капліцы, сынагога, 4 габрэйскія малітоўныя дамы. Акрамя штотыднёвых, некалькі разоў на год праводзіліся буйныя гальшанскія кірмашы. Спэцыфічным заняткам местачкоўцаў было вязаньне рукавіцаў, панчохаў, «гальшанскіх каптаноў».
У Першую сусьветную вайну ў 1915 Гальшаны занялі намецкія войскі, у пач. 1919 — бальшавікі. У ваколіцах мястэчка дзейнічалі антыбальшавіцкія ўзброеныя фармаваньні. У канцы красавіка 1919 Гальшаны занялі польскія войскі, улетку 1920 — зноў бальшавікі, пазьней зноў палякі.
У 1920 Гальшаны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час тут меліся польская і 2 габрэйскія школы, касьцёл, царква, сынагога, суд, крэдытна-ашчадная каса, заезны двор, карчма, пошта, тэлефонная станцыя на 10 абанэнтаў, аптэка, паліцэйскі пастарунак, габрэйскі банк. У мястэчку меўся разьвіты гандаль[2].
У 1939 Гальшаны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. У 2006 паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадку, пры разбудове якога адбылося зьнішчэньне шэрагу даўніх камяніцаў, помнікаў архітэктуры XIX ст.[3]
- Даўнія графічныя выявы Гальшанаў
-
Панарама мястэчка. А. Адам, 1812
-
Руіны замка. В. Дмахоўскі, 1853
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 2883 чал.
- XX стагодзьдзе: 1926 — 1702 чал., 1970 — 1745 чал.; 1993 — 1277 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 1075 чал.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Гальшаны — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня. Мястэчка ўваходзіць у турыстычныя маршруты: «Легенды Вялікага Княства Літоўскага» і «Дойлідзтва Налібоцкага краю»[4].
У Гальшанах, на левым беразе ракі, знаходзіцца паселішча XV—XVIII стст., за 1,5 км на ўсход ад мястэчка — гарадзішча і паселішча (XII—XIV стст.).
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова мястэчка (кан. XIX — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Замак Сапегаў, руіны (XVII ст.)
- Капліца прыдарожная (1897)
- Капліца-пахавальня (XIX ст.)
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля і кляштар францішканаў (1618)
- Млын (XIX ст.)
- Могілкі габрэйскія
- Царква Сьв. Георгія (1901)
[рэдагаваць] Галерэя
- Выдатныя мясьціны Гальшанаў
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Янка Вярсоцкі (1888—1937) — беларускі грамадзкі і рэлігійны дзяяч
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Валерый Грынявецкі. Гальшаны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 493.
- ^ Э. С. Корзун. Гальшаны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 463.
- ^ Аграгарадок замест габрэйскага банку // «Наша Ніва», 23 жніўня 2006.
- ^ Гольшаны // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Holszany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 102—103.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гальшаны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- мяст. Гальшаны на Radzima.org
- Гальшаны — парафія Св. Яна Хрысціцеля на Catholic.by
- Здымкі на Globus.tut.by
| Гальшанскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Гальшаны
|
| Вёскі |
Валовікі · Горная · Дворышча · Дзертнікі · Доргішкі · Драглёўцы · Зноскі · Казлоўшчына · Каменка · Карабы · Карлаўшчына · Лужышча · Малая Каменка · Маркінята · Міхайлоўшчына · Мультанка · Мяшкуці · Навасяды · Нарушаўцы · Нарцукі · Норшты · Пашкішкі · Плябанцы · Рагінчаняты · Рамейкішкі · Родзевічы · Сакацяняты · Семернікі · Слабада · Цімахі · Цюпішкі · Чуркі
|
| Хутары |
Алахаўшчына · Альшына · Амбражына · Барок · Вялікае Поле · Зялёнка · Карлаўшчына · Крывуля · Лакуцеўшчына · Лічыняты · Малышкаўшчына · Маргі · Паклева · Тарасаўшчына
|
| Ашмянскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |