Аліш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Allisch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Alo + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Альш, Гальш
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Аліш»

Аліш, Альш, Гальш — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Ала (Alo, Allo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alisz (Alusz, Alesz, Alsz, Halsz)[3]: Halsch (1383[4], 1460, 1466 і 1468 гады), Alusch (1379 і 1390 гады)[5], Allisch (1426 год)[6], Alsch (1438 год), Halszch (1465 год), Holsch (1469 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: конюхи наши слонимскии на имя Олишъ Лугинич (18 ліпеня 1511 году)[8]; земли пустовскии оу Витебском же повете на има Волишовщину (31 сакавіка 1514 году)[9]; а в татар новгородских, у Олиша а в Некраша и в братонича их Олыма Чагиревичов (28 траўня 1514 году)[10]; дано люди Городенского повета… Грыня Олишевича (18 верасьня 1517 году)[11].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1904 год існавала вёска Ольшкі ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[12].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 52.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3.
  4. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 7. — Wrocław, 1984. S. 81.
  5. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 30.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 29.
  7. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 247.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 158.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 282.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 288.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 368.
  12. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 247.