Керш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kiersch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Kero + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гірш, Кірш
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Керш»

Керш (Кірш, Гірш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Герыш, Гіраш, Гірыш, Гірш або Кірш (Gerisch, Gierasch, Gierisch, Giersch, Kiersch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Giersz, Gierasz, Gerysz[3] і Girsz[4].

У Прусіі бытавала імя Геруша: Geruscha (1313 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков тяглыхъ у Оирякголскои волости… а Кгирша (25 траўня 1517 году)[6]; в томъ местечъку Вилъкииском… чотырнадцаты дом Станиславъ Кершевичъ (8 траўня 1597 году)[7]; Hersz (1636 год)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кершы і Кіршы — літоўскія шляхецкія роды[10].

На 1906 год існавала сяліба Гіршава ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[11].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Кіршы, на гістарычнай Берасьцейшчыне — Гершоны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 31.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 214.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 32.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 337.
  7. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 415, 417.
  8. ^ Paknys M. Vilniaus miestas ir miestieèiai 1636 m.: namai, gyventojai, sveèiai. — Vilnius, 2006. P. 246.
  9. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 403.
  10. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  11. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 346.