Бярозаўка
| Бярозаўка | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XIX ст. | ||||
| Горад з: | 1990 | ||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Лідзкі | ||||
| Насельніцтва: | 11 800 (2006) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1561 | ||||
| Паштовы індэкс: | 231306 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′ пн. ш. 25°30′ у. д. / 53.717° пн. ш. 25.5° у. д.Каардынаты: 53°43′ пн. ш. 25°30′ у. д. / 53.717° пн. ш. 25.5° у. д. | ||||
|
Бярозаўка на мапе Беларусі
Бярозаўка
|
|||||
Бяро́заўка — места ў Беларусі, на левым беразе ракі Нёман (за 1,5 км ад яе). Уваходзіць у склад Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 11,8 тыс. чал. (2006). Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нёман, на аўтамабільнай дарозе Ліда — Наваградак.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Бярозаўка ўзьнікла ў кан. XIX стагодзьдзя на месцы некалькіх гутаў, першая зь якіх ўтварылася ў 1875 годзе. Пачатак паселішчу паклала гута, збудаваная ў 1898, якая з 1900 носіць назву «Нёман». Пры гуце зьявіліся і першыя жылыя будынкі.
У Першую сусьветную вайну Бярозаўку занялі нямецкія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 Бярозаўка ўвайшла ў БССР, дзе з 15 студзеня 1940 году ў Наваградзкім раёне. 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
15 траўня 1959 Бярозаўка атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку Наваградзкага, з 1962 — Лідзкага раёну. 24 чэрвеня 1968 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У 1990 Бярозаўка атрымала статус места.
[рэдагаваць] Гісторыя гуты «Нёман»
Гісторыя Бярозаўкі мае цесныя зьвязкі з гісторыяй гуты «Нёман». У 1883 годзе мясцовы шляхціч Зянон Ленскі зьвярнуўся да ўладаў з просьбай адчыніць гуту. У канцы 1884 году абшарніку выдалі дазвол на будову ў ягоным маёнтку Заенчыцы (дзялянка вылучылі ў лесе каля хутару «Старая Гута», пры ўтоку ў Нёман рэчкі Чорнай). Першую прадукцыю завод вырабіў у 1885. У 1891 арандатарамі гуты зрабіліся Вільгельм Краеўскі і Юліюс Столе — дасьведчаныя тэхнолягі і арганізатыры шкляной вытворчасьці. Ужо ў 1892 яны правялі першыя ўдалыя варкі крыштальнага шкла. У 1894 В. Краеўскі і Ю. Столе пачалі будаваць уласны завод за 4 км ад арэндаванага, у 1896 атрымалі тут першую прадукцыю. З таго часу завод Ленскага пачалі называць «Нёман-А» ці «Старая гута», а новы — «Нёман-Б» ці «Новая гута». На кожным з заводаў у 1897 працавала больш за 100 чалавек.
У 1898 за 3 км ад ракі Нёман ва ўрочышчы Бярозаўка А. Квяцінскі збудаваў яшчэ адзін завод, які неўзабаве ў 1900 перайшоў да Краеўскага і Столе. У 1902 апошнія закрылі «Старую гуту», а яе назву «Нёман-А» прысвоілі заводу ў Бярозаўцы, які зрабіўся галоўным. У наш час на месцы «Старой гуты» захавалася толькі вялікая колькасць шклобою і вогнетрывалага лому ад збураных печаў ды асобныя кусты бэзу, парэчак і агрэсту. А вакол дзейнага заводу вырасла места Бярозаўка.
[рэдагаваць] Насельніцтва
[рэдагаваць] Эканоміка
Найбуйнейшае прадпрыемства — завод «Нёман». Гута выпускае посуд, вазы, дэкаратыўна-мастацкія вырабы. Частка вырабаў экспартуецца за мяжу. Таксама працуюць хлебазавод, прадпрыемствы сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
У Бярозаўцы разьмяшчаецца двухпавярховы заводзкі будынак шклозаводу, будова якога скончылася ў 1925 годзе. Існуе музэй заводу, дзе турысты могуць пабачыць разнастайную ягоную прадукцыю.
Таксама ў Бярозаўцы захавалася сядзіба Стольле, збудаваня ў пач. XX ст. і парк, закладзены ў гэты ж час. У 1990—2000-я ў месьце збудавалі Касьцёл Спасланьня Сьвятога Духа, ранейшы касьцёл (1924—1932) савецкія ўлады зьнішчылі ў 1954.
На тэрыторыі Бярозаўкі дзейнічае гатэль шклозаводу і мясцовая кавярня.
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Бярозаўкі
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Зьміцер Вайцюшкевіч (нар. 1971) — беларускі сьпявак і музыка
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ А. І. Несцярэнка. Бярозаўка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 171.
- ^ Берёзовка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бярозаўка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Бярозаўка на Radzima.org
- Geschichte der Glaswerke Julius Stolle, Njoman, Weißrussland, 1883—1998(анг.)(ням.)
| Лідзкі раён | |
|---|---|
| Гарады |
Бярозаўка · Ліда
|
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |