Баранавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баранавічы
лац. Baranavičy
Баранавічы
Герб Баранавічаў Сьцяг Баранавічаў
Першыя згадкі: 1627
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Старшыня гарвыканкаму: Юры Грамакоўскі[d]
Плошча: 30 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 179 166 чал.[1]
шчыльнасьць: 5972,2 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовыя індэксы: 225320, 225401, 225402, 225404, 225406—225411, 225413, 225415—225417
СААТА: 1410000000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′0″ пн. ш. 25°59′0″ у. д. / 53.11667° пн. ш. 25.98333° у. д. / 53.11667; 25.98333Каардынаты: 53°7′0″ пн. ш. 25°59′0″ у. д. / 53.11667° пн. ш. 25.98333° у. д. / 53.11667; 25.98333
Баранавічы на мапе Беларусі ±
Баранавічы
Баранавічы
Баранавічы
Баранавічы
Баранавічы
Баранавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.baranovichi.by

Бара́навічы — места ў Беларусі, у міжрэччы Шчары і яе прытоку Мышанкі. Адміністрацыйны цэнтар Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 179 166 чалавек[1]. Знаходзяцца за 201 км на паўночны ўсход ад Берасьця. Вузел чыгунак (кірункі на Берасьце, Ваўкавыск, Ліду, Менск, Слуцак і Лунінец) і аўтамабільных дарог.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Баранавічы ўтварыўся ад прозьвішча Барановіч[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Баранавічаў

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Баранавічы ўпамінаюцца пад 1627 годам у тэстамэнце дачкі ваяводы троцкага Аляксандра Хадкевіча (памёр у 1626 годзе) Ганны Эўфрасіньні Сяняўскай, якім яна перадала маёнтак Мыш разам з Баранавічамі Наваградзкага павету і іншымі вёскамі ў спадчыну сваму сыну. Пазьней Баранавічы сталі ўладаньнем роду Сяняўскіх.

У 1666 годзе маёнтак Мыш разам з Баранавічамі набыў кашталян наваградзкі Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі (памёр у 1670 годзе), які ў 1667 годзе заснаваў у Мышы езуіцкі калегіюм і перадаў яму сярод іншых зямельных уладаньняў Баранавічы. У Баранавічах дзейнічала місійная станцыя езуітаў. За права валодаць Баранавічамі зь езуітамі судзіліся Мікалай Геранім Сяняўскі (1645—1683) і Г. Любамірскі, у 1683 годзе яны захапілі Мыш і навакольныя вёскі. На моцы судовых пастановаў Баранавічы зноў перайшлі ў валоданьне Сяняўскіх.

У 2-й палове XVIII стагодзьдзя Баранавічы перайшлі да Масальскіх і Несялоўскіх[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баранавічы Цэнтральныя, 1880 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Баранавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні[4].

У лістападзе 1871 году пачала працаваць невялікая станцыя Баранавічы (атрымала назву ад найбліжэйшай вёскі) апошняй дзялянкі чыгуначнае магістралі Масква — Берасьце. На вакольных землях маёнтку графіні Развадоўскай хутка пачало расьці паселішча (каля 120 будынкаў), якое ў траўні 1884 году атрымала статус мястэчка і назву Развадова. Таго ж году недалёка ад станцыі з Маскоўска-Берасьцейскай магістральлю скрыжавалася чыгунка Вільня — Роўна і ўзьнікла яшчэ адна чыгуначная станцыя — Баранавічы Палескія, а каля яе — паселішча Новыя Баранавічы.

Да канца XIX стагодзьдзя гэтыя паселішчы аб’ядналіся ў адзін вялізны населены пункт — Баранавічы-Развадова. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 834 будынкі, працавалі 2-клясныя школы чыгуначнага і дабрачыннага таварыстваў, 4 прадпрыемствы.

На працягу першага дзесяцігодзьдзя XX стагодзьдзя Баранавічы сталі найбуйнейшым мястэчкам Наваградзкага павету з 4 цэрквамі, рымска-каталіцкай капліцай, 10 дамамі малітвы, 7 пачатковымі школамі, 2 аптэкамі, тэатрам і электратэатрам (кінатэатрам) «Эдэм». Тут вялі практыку 13 лекараў, 6 дантыстаў, 8 акушэрак, вэтэрынарны доктар. Сярод прамысловых прадпрыемстваў найбольшымі былі 3 цагляныя, масларобчыя, чыгуналіцейны і цукровы заводы, 2 лесапільні, 2 млыны, 3 фабрыкі жорнаў. Налічвалася 35 вуліцаў, зь якіх толькі адна была цалкам брукаванай, а 5 — толькі частка, іх асьвятлялі 23 газавыя ліхтары[5].

З пачаткам Першай сусьветнай вайны з 1914 году ў Баранавічах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага расейскіх войскаў, куды 10 разоў прыязджаў маскоўскі гаспадар Мікалай ІІ. У ноч на 24 верасьня 1915 году ў мястэчка ўвайшлі часткі Нямецкай імпэрыі. З мэтай падтрымкі Брусілаўскага прарыву ўлетку 1916 году ў ваколіцах Баранавічаў адбылася Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульны выгляд мястэчка, 1918 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баранавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзейнічаў рээвакуацыйны пункт для беларускіх уцекачоў[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Баранавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР (бальшавікі фактычна занялі места толькі 5 студзеня). 6 лютага 1919 году Баранавічы атрымалі статус места. У сакавіку 1919 — ліпені 1920 і зь верасьня 1920 году места займалі польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Баранавічы ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе 4 лютага таго ж году яны сталі цэнтрам павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1924 годзе ў месьце збудавалі драўняны касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. У Баранавічах існаваў таксама, другі пасьля варшаўскага, помнік-магіла невядомага польскага жаўнера. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя «Польскае радыё Баранавічы», якога адной з мэтаў была супрацьстаньне савецкай радыёпрапагандзе.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны нямецкія самалёты 15 верасьня 1939 году правялі бамбаваньне Баранавіцкай радыёстанцыі і Цэнтральнага вакзалу. Вынікам чаго стала зьнішчэньне некалькіх цягнікоў, забітыя і параненыя, але радыёстанцыя засталася непашкоджанай. Польскія супрацьпаветнаная абарона зьбіла адзін нямецкі самалёт. Па падзеях 17 верасьня Баранавічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 4 сьнежня 1939 году сталі цэнтрам вобласьці. У гэты час тут працавалі школы з навучаньнем на беларускай, расейскай, польскай і мове ідыш, настаўніцкі інстытут і драматычны тэатар. Выдавалася ґазэта «Чырвоная звязда». Адначасна савецкія ўлады праводзілі арышты польскіх вайскоўцаў, паліцыянтаў і службоўцаў. Пачаліся прымусовыя вывазы іх сем’яў. У выніку нападу Трэцяга Райху на СССР і няўдалай абароны места з 27 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Баранавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 28 чэрвеня нацысты стварылі жыдоўскае гета, ліквідаванае 17 сьнежня 1942 году (агулам яны зьнішчылі каля 12 тыс. жыдоў). Беларускія патрыёты, каб пазьбегнуць вывазу моладзі ў Нямеччыну, здолелі адчыніць некалькі навучальных установаў: сярэднюю мэдычную школу (360 студэнтаў з 33 выкладчыкамі), сярэднюю гандлёвую школу (120 студэнтаў і 15 выкладчыкаў), сярэднюю мастацкую школу (30 студэнтаў), сярэднюю музычную школу пад кіраўніцтвам кампазытара Спаскага, сярэднюю тэхнічную школу, (150 студэнтаў і 20 настаўнікаў), настаўніцкія курсы (100 студэнтаў), матуральныя курсы — больш за 60 студэнтаў. Дзейнічаў Беларускі народны Дом культуры пад кіраўніцтвам Шыдлоўскага, дзе быў добры хор, танцавальны ансамбль, тэатральная група, струнны аркестар.

У 1944—1948 гадох узнавіў пастаноўкі Баранавіцкі драматычны тэатар. 8 студзеня 1954 году Баранавіцкую вобласьць ліквідавалі, места ўвайшло ў склад Берасьцейскай вобласьці. 20 траўня 1954 году Баранавічы сталі цэнтрам Навамышанскага, з 8 красавіка 1957 году — Баранавіцкага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 1,5 тыс. чал.; 1897 год — 8718 чал.[7]
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 22 181 чал.[8]; 1939 год — 27,4 тыс. чал.[9]; 1941 год — 45 тыс. чал.[10]; 1959 год — 56 730 чал.; 1970 год — 101,5 тыс. чал.; 1991 год — 166,7 тыс. чал.; 1995 год — 172,9 тыс. чал.[11]; 2000 год — 160 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 167,9 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 169 тысячаў чалавек[12]; 2009 год — 168 240[13] чал. (перапіс); 2016 год — 179 122 чал.[14]; 2017 год — 179 439 чал.[15]; 2018 год — 179 166 чал.[1]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятога Зыгмунта

У Баранавічах дзейнічаюць касьцёлы Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (з 1925 году), Маці Божай Фацімскай (з 1998 году), Сьвятога Зыгмунта і Найсьвяцейшай Тройцы (абодва з 2000-х гадоў), цэрквы Покрыва Багародзіцы (з 1931 году), Аляксандра Неўскага (з 1998 году) і Сьвятых Жон-Міраносіц (з 2008 году), а таксама пратэстанцкая царква (з 1990-х гадоў).

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інстытут права Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

У Баранавічах працуюць 16 сярэдніх, 3 музычныя, мастацкая і харэаграфічная школы, 5 гімназіяў і ліцэй.

Установы прафэсійна-тэхнічнай адукацыі:

  • Баранавіцкая вышэйшая прафэсійная вучэльня лёгкае прамысловасьці[16]
  • Баранавіцкі тэхналягічны каледж Белкаапсаюзу[17]
  • Баранавіцкі прафэсійны ліцэй машынабудаваньня[18]
  • Баранавіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №61 будаўнікоў[19]

У 2004 годзе ўтварыўся Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт[20].

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць 14 лекавальна-прафіляктычных установаў, у якіх працуюць 3658 лекараў і мэдычных работнікаў сярэдняга зьвяна.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінатэатар

Для жыхароў Баранавічаў дзейнічае мескі дом культуры, палац культуры «Тэкстыльнік», іншыя дамы культуры.

Папулярнасьцю сярод месьцічаў карыстаюцца народныя танцавальныя ансамблі «Юнацкасьць», «Юрачка», «Лялька», ансамблі бальных танцаў «Фіеста», «Вэстма», а таксама ансамбль эстрадных танцаў «Ваяж» і шматлікія іншыя калектывы мастацкай самадзейнасьці. Мескі эстрадна-сымфанічны аркестар часта выяжджае на гастролі за мяжу. Працуе папулярная эстрадная група «Явар» пад кіраўніцтвам кампазытара Фёдара Жыляка.

У месьце ўтварыліся і працуюць некалькі вядомых музычных гуртоў. Сярод іх ляўрэат міжнародных конкурсаў група «Контраданс» (потым пераназваная ў «Літуус»). Гэты калектыў у 1992 годзе стварылі выпускнікі вышэйшых музычных установаў Беларусі.

Баранавіцкі паэт Вадзім Лугаўскі скончыў школу-студыю МХАТ па спэцыяльнасьці «рэжысура» (творчая майстэрня Алега Табакова). Песьні на яго вершы ёсьць у рэпэртуары Ўладзімера Прэсьнякова, Валера Залкіна, Улада Сташэўскага, Рыгора Лепса.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Баранавіцкі лісток абвестак», 24 кастрычніка 1912 году

Першым выданьнем у Баранавічах быў «Баранавіцкі лісток абвестак», які выдаваўся з 1911 году. Раздаваўся задарама. Зьмяшчаў раклад руху цягнікоў і мясцовую рэкляму.

Па далучэньні Заходняй Беларусі да БССР 21 верасьня 1939 году выйшаў першы нумар газэты «Голос Рабочего» на беларускай і расейскай мовах, друкаваны орган Часовага кіраваньня Баранавічаў і павету. 1 сьнежня 1939 году газэта атрымала новы назоў «Чырвоная Звязда» і друкавлася цалкам па-беларуску. Наклад 20 000 асобнікаў.

У час нямецкай акупацыі выходзіла «Баранавіцкая газэта», якую ў студзені 1944 году пераназвалі «Пагоня» (апошні нумар 26 чэрвеня 1944 году). У гэты час чырвоныя партызаны з красавіка 1943 году пачалі выдаваць газэту «Чырвоная Звязда».

30 сьнежня 1994 году выйшаў першы нумар газэты Intex-press — мясцовага незалежнага выданьня, якое пазьней дасягала накладу да 20 тысячаў асобнікаў.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для заняткаў фізкультурай і спортам да паслугаў месьцічаў стадыён, 4 крытыя і 4 міні-басэйны, 54 спартовыя залі, 12 спартовых клюбаў, 23 стралковыя ціры. У месьце працуюць 5 дзіцячых і юнацкіх спартовых школаў.

Футбольны клюб «Баранавічы» выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі. Чэмпіён Беларусі — валейбольны клюб «Атлянт-БарДУ».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
8 траўня вуліца Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча вуліца Дэкерта/Дыверта вуліца[21]
50 год БССР вуліца Узноская вуліца Саўгасная вуліца
Баранава вуліца Ягелонская вуліца
Францішка Багушэвіча вуліца
Мянжынскага вуліца
Ракасоўскага вуліца
Вільчкоўскага вуліца Вакзальная вуліца
Чыгуначная вуліца
Новамышанская вуліца
Новамышанскі тракт
Гагарына вуліца Уладзімерская вуліца
Віленская вуліца
Горкага вуліца Аляксандраўская вуліца
Сэнатарская вуліца
Аптэчная вуліца
Кайзэра Вільгельма вуліца
Пралетарская вуліца
Дзімітрава вуліца Пажарная вуліца (частка)
Цьвінтарная вуліца (частка)
Рамуальда Траўгута вуліца (частка)
Пушкіна вуліца (частка)
Масьціцкага вуліца (частка)
Перакопская вуліца (частка)
Дзяржынскага вуліца Тадэвуша Рэйтана вуліца
Казакова вуліца Пекная вуліца
Крашынская вуліца
Казея вуліца Пазапаркавая вуліца
Слонімская вуліца
Калініна вуліца Кароткая вуліца
Гандлёвая вуліца
Шпітальная вуліца
Камсамольская вуліца Паштовая вуліца
Новапаштовая вуліца
Нарутовіча вуліца
Кірава вуліца Стаўпецкая вуліца
Стаўпецкі тракт
Кудрына вуліца Жыгімонцкая вуліца
Віцебская вуліца
Маякоўскага вуліца
Куйбышава вуліца Графская вуліца
Касьцельная вуліца
Кутузава вуліца Макавая вуліца
Мірская вуліца
Лазо вуліца Грабавецкая вуліца
Леніна вуліца Могілкавая вуліца
Паштовая вуліца
Старапаштовая вуліца
Адама Міцкевіча вуліца
Сацыялістычная вуліца
Лермантава вуліца Рэзьніцкая вуліца
Лісіна вуліца Орля вуліца
Вольная вуліца
Царкоўная вуліца
Матросава вуліца Чыгуначная вуліца
Вакзальная вуліца
Маякоўскага вуліца Элізы Ажэшкі вуліца
Алеся Гаруна вуліца
Мініна і Пажарскага вуліца Косаўская вуліца
Пархоменкі вуліца 2-гі Дубаўскі завулак
Гіраўская вуліца
Піянэрская вуліца Пятроўская вуліца
Уланская вуліца
Францішка Скарыны вуліца
Пралетарская вуліца Ваяводзкая вуліца
Наваградзкая вуліца
Наваградзкі тракт
Астроўскага вуліца
Прамінскага вуліца Каўпеніцкая вуліца
Прытыцкага вуліца Васільеўскі завулак
Менская вуліца
Пушкіна вуліца Уладзіслава Сыракомлі вуліца
Савецкая вуліца Марынская вуліца Шаптыцкага вуліца
Суворава вуліца Садовая вуліца
Гасьціная вуліца
Тэльмана вуліца Шырокая вуліца
Фраленкова вуліца Рынкавая вуліца (частка)
Вакзальная вуліца (частка)
Палеская вуліца
Ціміразева вуліца Філярэцкая вуліца
Чарнышэўскага вуліца Генрыка Сянкевіча вуліца
Наварынкавая вуліца
Чырвонаармейская вуліца Лізавецінская вуліца
Слуцкая вуліца
Бісмарка вуліца
Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Енісейская вуліца
Шчорса вуліца Малая вуліца
Гусіная вуліца

З урбананімічнай спадчыны Баранавічаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Бабруйская, Барысаўская (за польскім часам — Афіцэрская), Гарадзейская (польск. Крэсавая), Доўгая, Жлобінская, Клецкая, Лідзкая (польск. Легіёнаў), Ляхавіцкая і Сьвяцілаўская.

Мясцовасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя мясцовасьці Баранавічаў: Старыя Баранавічы, Новыя Баранавічы, Развадова, Храсты, Янава, Узногі, Сьвяцілавічы, Жлобін, Крынкі, Роўнае Поле.

На 2021 год на поўдні Баранавічаў месьціліся 61-я зьнішчальная авіябаза і 120-я зэнітна-ракетная брыгада.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны вакзал

З грамадзкага транспарту ў Баранавічах прысутнічаюць толькі аўтобусы (28 маршрутаў) і маршрутныя таксі.

У месьце знаходзіцца аўтавакзал (недалёка ад чыгуначнага вакзала «Баранавічы-Палескія»).

Баранавічы — буйны чыгуначны вузел, цэнтар Баранавіцкага аддзелу Беларускае чыгункі. У месьце дзейнічаюць два вакзалы: Баранавічы Палескія і Баранавічы Цэнтральныя. З Баранавічаў адпраўляюцца цягнікі з кірункамі на Менск (Маскву), Слуцак, Лунінец, Берасьце, Ваўкавыск, Ліду. Лінія Берасьце — Менск электрыфікаваная.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй гісторыі чыгункі

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць Баранавіцкі краязнаўчы музэй з выстаўной заляй, а таксама Музэй чыгуначнай тэхнікі. Штогод у месьце праводзіцца Нацыянальны фэстываль духавой музыкі «Беларускія фанфары».

Спыніцца можна ў гасьцініцах «Гарызонт», «Камсамольская», «Сьвіцязь» і іншых.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каталіцкая капліца, 1916 г.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца рымска-каталіцкая (пачатак ХХ ст.)
  • Царква (пачатак ХХ ст.)
  • Царква могілкавая (пачатак ХХ ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 17.
  3. ^ Пазднякоў В. Баранавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 284.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 104
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 23.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 22.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 25.
  9. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  10. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 26.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 296.
  12. ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва, 26 сакавіка 2009 г.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Барановичский государственный профессионально-технический колледж сферы обслуживания (рас.) Архіўная копія
  17. ^ Барановичский технологический колледж (рас.) Архіўная копія
  18. ^ Барановичский государственный профессиональный лицей машиностроения (рас.) Архіўная копія
  19. ^ Барановичское профессионально-техническое училище № 61 строителей (рас.) Архіўная копія
  20. ^ Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт
  21. ^ Щербаков С. Барановичи: улицы и переулки города в прошлом и настоящем, 1884—2014 годы. — Барановичи, 2016.
  22. ^ Гарады-пабрацімы г. Баранавічы, Баранавіцкі гарвыканкам
  23. ^ а б У Барановичей появились новые города-побратимы, Заря
  24. ^ Памёр праваслаўны дыякан Уладзімір Русак, вязень сумлення ў савецкі час
  25. ^ Памёр патрыёт адраджэньня з Баранавічаў Валер Шыла

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]