Дарагічын
| Дарагічын | |||||
| Drohiczyn | |||||
Краявід места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XI ст. | ||||
| Магдэбурскае права: | 4 кастрычніка 1498 | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Павет: | Сямяціцкі | ||||
| Плошча: | 15,69 км² | ||||
| Насельніцтва (2008) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
2075 132,2 |
||||
| Тэлефонны код: | 48-85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 17-312 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′ пн. ш. 22°39′ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.65° у. д.Каардынаты: 52°24′ пн. ш. 22°39′ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.65° у. д. | ||||
|
Дарагічын на мапе Польшчы
Дарагічын
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Дарагі́чын, Драгічын-над-Бугам (па-польску: Drohiczyn) — места ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, на рацэ Заходні Буг. Сядзіба меска-сельскай гміны Драгічын. Насельніцтва 2075 чал. (2008). Знаходзіцца на поўдзень ад Беластоку, на аўтамагістралі Стрэльна — Сямяцічы.
Старажытны Дарагічын — адзін з племянных цэнтраў дрыгавічоў, за часамі Вялікага Княства Літоўскага быў сталіцай Падляскага ваяводзтва. Дагэтуль існуе таксама вэрсія (якую высунуў яшчэ Ян Длугаш ў сяр. XV ст.) паводле якой места было сталіцай яцьвягаў і зь яцьвяскае (балцкае) мовы выводзіцца таксама і сама назва места. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сёньня ў Дарагічынскай Вышэйшай духоўнай сэмінарыі атрымліваюць духоўную фармацыю і тэалягічную адукацыю некаторыя сэмінарысты Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы,[1] а да апошняга часу таксама і беларускія рыма-каталікі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- XI ст.: першыя згадкі, уваходзіў у склад Турава-Пінскага княства.[2]
- XII—XIII стст.: пад уладай Галіцка-Валынскага княства, цэнтар Дарагічынскай зямлі.
- 1230-я: места захапіў мазавецкі князь Конрад і перадаў яго дабжынскім рыцарам.
- 1238: галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч разьбіў рыцараў і вярнуў Дарагічын пад сваю ўладу.
- 1254: у месьце адбылася каранацыя Данілы Раманавіча.
- 1273: войскі Трайдзеня занялі Дарагічын, затым места спустошылі мангола-татары.
- 1325: згодна з дамовай паміж вялікім князем Гедымінам і каралём польскім Уладыславам I Лакатком, Падляшша разам з Дарагічынам прызнавалася за Вялікім Княствам Літоўскім.
- 1390: мазавецкі князь Януш захапіў Дарагічын, а ў 1391 вялікі князь Ягайла падараваў яму места.
- 1405: вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае.
- 4 кастрычніка 1498: атрымаў Магдэбурскае права.
- 29 жніўня 1513: цэнтар Падляскага ваяводзтва.[3]
- XVI ст.: у Дарагічыне існавалі Праабражэнскі і Траецкі манастыры, цэрквы Багародзіцы, Варвары і Ільлі.[4] Апроч таго, места атрымала ўласны герб «у чырвоным полі залатая галава зубра з чырвонымі вачыма».[5]
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага, валоданьне Кішкаў.
- 1657: за часамі Паўночнай вайны (1655—1660) зруйнаваны разам з замкам швэдзка-трансыльванскім войскам.
- 1660: разбураны маскоўскімі захопнікамі.
- XVII—XVIII стст.: у месьце існавала праваслаўнае Мікалаеўска-Праабражэнскае брацтва.
- 1646: у Дарагічыне знаходзілася езуіцкая рэзыдэнцыя, якую у 1747 ператварылі на калегіюм.
- 1661: у месьце працавала езуіцкая школа (меліся музычная бурса, бібліятэка, аптэка, дзейнічаў тэатар).
- 1696—1709: езуіты збудавалі касьцёл Найсьв. Тройцы.
- сяр. XVIII ст.: у Дарагічыне збудавалі кляштары бэнэдыктынак і францішканаў.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай падзелены напалам паміж Прусіяй (правабярэжжа) і Аўстрыяй (левабярэжжа).
- 1807: правабярэжная частка Дарагічына адыйшла да Расейскай імпэрыі.
- 1808: цэнтар павету.
- 1842: заштатнае места.
- 1919: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе БССР, у Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Дарагічын Польшчы.
- 10 чэрвеня 1999: места наведаў Ян Павал II.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1800 — 984 чал.[6]
- 1891 — 2041 (1083 мужчынаў і 958 жанчын), зь іх праваслаўных 862, каталікоў 658, юдаістаў 517.[7]
- 2008 — 2075 чал.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Былая ўніяцкая бажніца Сьв. Тройцы (1798), цяпер праваслаўная царква Сьв. Міколы.
- Гарадзішча на Замкавай Гары.
- Катэдральны касьцёл Найсьв. Тройцы (1696—1709), кляштар (1729—1744) і калегіюм (1746—1751) езуітаў.
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1682—1715) і кляштар францішканаў (1737—1751)
- Касьцёл Усіх Сьвятых (1733—1738) і кляштар бэнэдыктынак.
- Каплічка з фігуркай Сьв. Яна Непамука (XVIII ст.).
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Каралеўскі замак
- Кляштар базылянаў
- Рачны порт у заходняй частцы Рускай Стараны
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Пад Покрывам Багародзіцы
- ^ Валерый Грынявецкі. Дарагічын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 578
- ^ Падляшскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 384
- ^ Валерый Грынявецкі. Дарагічын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 579
- ^ Драгічын-Набускі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ Drohiczyn Lacki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 149
- ^ Дрогичин город Гродненской губернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Драгічын-Набускі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Drohiczyn Lacki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 149—150
- Maria KARPLUK. O NAZWIE DROHICZYN // JĘZYK POLSKI. Organ Towarzystwa Miłośników Języka Polskiego. LVI, 1976, marzec-kwiecień, N 2. S. 111—117
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дарагічын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сямяціцкі павет | ||
|---|---|---|
| Сядзіба павету | ||
| Гарадзкія гміны | ||
| Сельска-гарадзкія гміны | ||
| Сельскія гміны | ||
| Ваяводзтвы Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Літва |
Віленскае (1413) · Троцкае (1413) · Полацкае (1504) · Наваградзкае (1507) · Смаленскае (1508) · Віцебскае (1511) · Падляскае[v 1] (1513) · Амсьціслаўскае (1566) · Берасьцейскае (1566) · Менскае (1566) · Браслаўскае (1793) · Гарадзенскае (1793) · Мерацкае (1793)
|
|
| Русь (Украіна)[v 1] | ||
| Жамойць | ||
| Інфлянты[v 3] | ||
|
||