Янаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Іванава, Янава, Янаў (неадназначнасьць), Янова (неадназначнасьць).
Янаў
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of arms of Janaŭ.svg Flag of Janaŭ.svg
Герб Янава Сьцяг Янава
Першыя згадкі: XVII ст.
Горад з: 1971
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Іванаўскі
Насельніцтва: 16 086[1] (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225791 (91,92)
Геаграфічныя каардынаты: 52°8′ пн. ш. 25°33′ у. д. / 52.133° пн. ш. 25.55° у. д. / 52.133; 25.55Каардынаты: 52°8′ пн. ш. 25°33′ у. д. / 52.133° пн. ш. 25.55° у. д. / 52.133; 25.55
Янаў на мапе Беларусі
Янаў
Янаў
Янаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Я́наў1940 году — Іва́нава) — места ў Беларусі, на рацэ Самараўка. Адміністрацыйны цэнтар Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 16 086[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 132 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Берасьце — Пінск.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Янаў» утварыўся ад імя Ян. Іншая мясцовая назва места — Яно́ва[2].

Цяперашняе афіцыйнае найменьне «Іванава» — вынік маскалізацыі часоў Расейскай імпэрыі і СССР, калі традыцыйнае гістарычнае імя паселішча зьмянілі дзеля сугучнасьці з абласным цэнтрам Іванава ў цэнтральнай Расеі[3].

У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам на Падляшшы, меў назву Янаў-Палескі

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У некаторых выданьнях[4] можна сустрэць памылковае атаясамленьне пачатку гісторыі палескага Янава зь вёскай Порхаў, уладаньнем біскупаў луцкіх. Насамрэч Порхавым звалася колішняе мястэчка, а цяпер вёска Янаў-Падляскі ў Бельскім павеце Люблінскага ваяводзтва Польшчы[5]. Найбольш раньнія згадкі пра Янаў-Палескі датуюцца XVII стагодзьдзем[6].

Касьцёл і помнік Сьв. Андрэю Баболю. Літаграфія з акварэлі Н. Орды, ХІХ ст.

У XVII ст. Янаў меў статус мястэчка ў Пінскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва. У Трынаццацігадовую вайну 16 траўня 1657 паселішча захапілі казакі, якія па працяглых катаваньнях забілі тут каталіцкага місіянэра Андрэя Баболю. У 1678 Я. К. Копаць заснаваў у мястэчку езуіцкую місію, якая належала да Пінскага калегіюму. У 1694 Янаў перайшоў у валоданьне Ганны, дачкі Я. К. Копаця і жонкі князя Канстантына Яна Шуйскага, пазьней мястэчкам валодаў яе сын А. А. Шуйскі і ўнук Я. Н. Шуйскі[6].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Янаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ўвайшоў у Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні. Цягам XIX ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Арэшкаў.

У 1861 расейскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка дзеля здушэньня сялянскіх хваляваньняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў-Палескі) з драўляным вакзалам, складзкімі памяшканьнямі, рамонтнымі майстэрнямі. Станам на 1869 у Янаве існавалі драўляная праваслаўная царква, мураваны рымска-каталіцкі касьцёл, капліца ў гонар сьв. Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 724 будынкі, працавалі народная вучэльня і царкоўнапрыходзкая школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Янаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва. Станам на 1935 тут знаходзіліся гміннае кіраваньне, паштова-тэлеграфнае кіраваньне, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гатэляў, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзейнічала польская школа.

У 1939 Янаў увайшоў у БССР, бальшавікі зьмянілі гістарычную назву паселішча на расейскі лад на Іванава. На 1940 тут працавалі лякарня (на 50 ложкаў), радзільны дом (на 20 месцаў), паліклініка з 4 кабінэтамі, пошта, 20 тэлефонаў, 3 тэлеграфныя апараты; дзейнічалі 7-гадовая беларуская, расейская і габрэйская школы. 15 студзеня 1940 Янаў атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і зрабіўся цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 16 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1971 Янаў атрымаў статус места. У 1998 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка мастаку і кампазытару Напалеону Ордзе, ураджэнцу в. Варацэвічы. 11 сакавіка 2011 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескіх сьцяга і гербу[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Янаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае меская паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом творчасьці дзяцей і юнацтва.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь места праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Працуе Янаўскі музэй гісторыі ўтварэньня раёну. Спыніцца можна ў гатэлі «Пад ліпамі».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1848)
  • Помнік ураджэнцу ваколіцаў Янава беларускаму і польскаму мастаку і кампазытару Напалеону Орду (18071883)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (1901)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Сьвятога Андрэя Баболі
  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Сяргей Харэўскі. Радзіма першага прэзыдэнта // «Наша Ніва», 6 ліпеня 2006.
  3. ^ Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВПраверана 9 чэрвеня 2011 г.
  4. ^ Иваново // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  5. ^ Валерый Пазднякоў. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 781.
  6. ^ а б Валерый Пазднякоў. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 782.
  7. ^ «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101(рас.)
  8. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  9. ^ История на Ивановский районный исполнительный комитет
  10. ^ Іванава // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  11. ^ Иваново // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  12. ^ Іванава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 464.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Янаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў