Дубровіца
| Дубровіца | |||||
| Дубровиця | |||||
Касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля, Н. Орда |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1005 | ||||
| Вобласьць: | Ровенская | ||||
| Раён: | Дубровіцкі | ||||
| Плошча: | 58,7 км² | ||||
| Насельніцтва: | 9430 (2011) | ||||
| Тэлефонны код: | +380-3658 | ||||
| Паштовы індэкс: | 34100—34108 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′33″ пн. ш. 26°33′34″ у. д. / 51.57583° пн. ш. 26.55944° у. д.Каардынаты: 51°34′33″ пн. ш. 26°33′34″ у. д. / 51.57583° пн. ш. 26.55944° у. д. | ||||
|
Дубровіца на мапе Ўкраіны
Дубровіца
|
|||||
Дубровіца (укр. Дубровиця) — места ўва Ўкраіне, на рацэ Гарынь. Адміністрацыйны цэнтар Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва 9430 чал. (2011). Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Дубровіца — колішняя сталіца графства на гістарычнай Піншчыне (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Тапонім «Дубровіца», відаць, утварыўся ад асновы «дуброва» (дубовы лес)[1]. Таксама сустракаецца варыянт Дубравіца[2]
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Дубровіцу як горад Тураўскага княства датуецца 1005. У 2-й пал. XII ст. паселішча зрабілася сталіцай удзельнага княства.
У 1340-я Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XV ст. мясьціна перайшла ў валоданьне Дубровіцкіх-Гальшанскіх. У XVI ст. Дубровіца ўвайшла ў склад Троцкага ваяводзтва, тут збудавалі касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4]. У гэты ж час яно зрабілася сталіцай графства.
У 1571 у якасьці пасагу Дубровіцу атрымаў А. Курбскі[3]. У 1695 Ян Дольскі фундаваў у месьце калегіюм піяраў. З XVIII ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Плятэраў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дубровіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 яе разам з усёй воласьцю (колішнім графствам) адарвалі ад астатняй Берасьцейшчыны і перавялі ў склад Валынскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 расейскія ўлады скасавалі тутэйшы калегіюм піяраў.
У 1918—1919 у Дубровіцы адбылося зладжанае эсэрамі і бальшавікамі Палескае паўстаньне, у выніку якога быў разрабаваны палац графаў Плятэраў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) места ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 улады СССР перадалі Дубровіцу ў склад УССР, дзе з 1940 яна зрабілася цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 30 ліпеня 1997 меская рада зацьвердзіла сучасныя герб і сьцяг Дубровіцы.
- Места на старых здымках
Насельніцтва [рэдагаваць]
- XIX стагодзьдзе: 1860 — 3743 чал., зь іх 1709 хрысьціянаў і 2034 юдэяў[4]
- XX стагодзьдзе: 1990 — 10,7 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2001 — 9644 чал.; 1 студзеня 2011 — 9430 чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод перапрацоўкі лёну.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля (1695—1701)
- Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1862)
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Мікола Аляксеевец (нар. 1941) — украінскі гісторык і пэдагог
- Анастасія Заслаўская-Гальшанская (?—1561) — рэлігійная і культурная дзяячка часоў Вялікага Княства Літоўскага
- Мікола Ляховіч (нар. 1976 — украінскі грамадзкі дзяяч, палітычны вязень
- Фёдар Пірышка (1898—1991) — беларускі партыйны дзяяч, мэмуарыст
- Жорж Шарпак (нар. 1924) — францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1992)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 112.
- ^ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953.
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Дубровіца // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 607.
- ^ а б Dąbrowica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 931
- ^ Дубровица // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Dąbrowica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 931.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дубровіца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||