Дубна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Дубна | |||||
| Дубно | |||||
Замак князёў Астроскіх |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1100 | ||||
| Магдэбурскае права: | 6 чэрвеня 1498 | ||||
| Вобласьць: | Ровенская | ||||
| Раён: | Дубенскі | ||||
| Плошча: | 27 км² | ||||
| Насельніцтва: | 39 146 (2001) | ||||
| Тэлефонны код: | +380-3656 | ||||
| Паштовы індэкс: | 35600—35608 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°23′35″ пн. ш. 25°44′06″ у. д. / 50.39306° пн. ш. 25.735° у. д.Каардынаты: 50°23′35″ пн. ш. 25°44′06″ у. д. / 50.39306° пн. ш. 25.735° у. д. | ||||
|
Дубна на мапе Ўкраіны
Дубна
|
|||||
| Дубенская меская рада | |||||
Дубна (па-ўкраінску: Дубно) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Іква. Адміністрацыйны цэнтар Дубенскага раёну. Насельніцтва 39 146 чал. (2001).
Знаходзіцца за 45 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Роўна — Львоў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1100: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе; уваходзіла ў склад Уладзімер-Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
- XIV ст.: уладаньне князёў Астроскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 6 чэрвеня 1498: атрымала Магдэбурскае права.
- кан. XV ст.: разам зь мескімі ўмацаваньнямі ў Дубне ўзьвялі замак, у гэты час у месьце дзейнічалі Крыжаўзьвіжанскі і Праабражэнскі манастыры.[1]
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага.
- XVI ст.: у Дубенскім замку дзейнічала людвісарня.
- 1609: увайшло ў склад ардынацыі з цэнтрам у месьце Астрог.[1]
- 1614: у Дубне пачаў дзейнічаць кляштар бэрнардынаў.
- 1620: валоданьне князёў Заслаўскіх.
- 1630—1631: усе манастыры Дубна прынялі Унію.[1]
- 1648: казацкія загоны М. Крываноса часова авалодалі Дубнам.
- 1660: казакі Б. Хмяльніцкага бралі замак у аблогу, аднак ня здолелі яго ўзяць; у гэты ж час А. Чарнецкая заснавала ў Дубне кляштар кармэлітаў.
- 1673: валоданьне Юзафа і Тэафіліі Любамірскіх.
- 1727, 1743: у Дубенскім Праабражэнскім манастыры праходзілі саборы (генэральныя капітулы) Уніяцкай царквы.
- 1793: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай[1] апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1873: адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар павету Валынскага ваяводзтва.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- ліпень 1941 — 17 сакавіка 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1860 — 6057 чал., у тым ліку шляхты 433, духоўнага званьня 86, ганаровых грамадзянаў 14, купцоў 452, сялянаў 303, вайскоўцаў 975, іншаземцаў 10, іншых 26.[2]
- 1970 — 25 тыс. чал.[3]
- 1991 — 42,1 тыс. чал.[4]
- 2001 — 39 146 чал.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасьці. Працуюць ліцейна-мэханічны, гуматэхнічных вырабаў заводы.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Замак князёў Астроскіх (XV—XVIII стст.)
- Касьцёл бэрнардынаў (XVII ст.)
- Касьцёл Сьв. Яна Непамука (XIX ст.)
- Кляштар кармэлітак (XVIII ст.)
- Луцкая брама (XVI ст.)
- Сынагога (XVI—XVII стст.)
- Тараканаўскі форт (кан. XIX ст.)
- Царква Ств. Георгія (XVIII ст.)
- Царква Сьв. Ільлі (пач. XX ст.)
- Царква Праабражэньня Гасподняга (XVIII ст.)
[рэдагаваць] Месты-сябры
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- У аповесьці М. Гогаля «Тарас Бульба» пад сьценамі Дубна адбываецца легендарная сцэна, калі галоўны герой забівае свайго сына.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c d Валерый Грынявецкі. Дубна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 606
- ^ Dubno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 197
- ^ Дубно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Дубно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дубна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Ровенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астроскі · Бярэзнаўскі · Гошчанскі · Дзямідаўскі · Дубровіцкі · Дубенскі · Зарачанскі · Здалбунаўскі · Кастопальскі · Корацкі · Млынаўскі · Радзівілаўскі · Ракітнаўскі · Ровенскі · Сарненскі · Уладзімерацкі
|
|
| Гарады / Месты |
Астрог¹ · Бярэзна · Дубна · Дубровіца · Здалбунаў · Кастопаль · Корац · Кузьняцоўск · Радзівілаў · Роўна · Сарны
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі | ||
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | ||
| Вобласьці |
Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хмяльніцкая • Хэрсонская • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская
|
|
| Абласныя цэнтры | ||
| Гарады дзяржаўнага значэньня | ||