Мікалай Гогаль
| Мікалай Гогаль | |
| рас. Николай Васильевич Гоголь | |
«Партрэт пісьменьніка Мікалая Васільевіча Гогаля», пачатак 1840-х. Фёдар Молер
|
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Николай Васильевич Яновский[1] |
| Псэўданімы | В. Алов; П. Глечик; Н. Г.; ОООО; Пасичник Рудый Панько; Рудый Панько; Г. Янов; N. N.; *** [2] |
| Нарадзіўся | 1 красавіка [ст. ст. 20 сакавіка] 1809, мястэчка Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр | 4 сакавіка [ст. ст. 21 лютага] 1852 Масква, Расейская імпэрыя |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст |
| Жанр | драма, проза |
Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (па-расейску: Никола́й Васи́льевич Го́голь, па-ўкраінску: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губэрня — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — расейскі пісьменьнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст украінскаго паходжаньня.
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 году ў сяле Вялікія Сарочынцы (цяпер Міргарадзкі раён Палтаўскай вобласьці, Украіна). Дзяцінства пісьменьніка прайшло ў вёсцы Васіліўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.
З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійнага тэатру як актор і рэжысэр-пастаноўшчык спэктакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» і шматлікіх іншых. У гімназіі М. Гогаль заглыбіўся ў сьвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасьці.
У 1828 годзе Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 годзе ён публікуе свой першы твор - паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «Отечественные записки» зьяўляецца аповесьць «Басаўрук, або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклю «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасьць надавала творам М. Гогаля адмысловы калярыт. Глыбокія веды вуснай народнай творчасьці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасьці ў глыбокім перапляценьні з выдумкай, што непазьбежна стварала ўражаньне на чытача, захопліваючы яго ўяўленьне.
З другой паловы 1830-х гадоў адбываецца далейшы росквіт таленту М. Гогаля, зьвязаны зь яго драматургіяй. Этапнай у гісторыі тэатру стала яго сацыяльная камэдыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасьля прэм'еры п'есы Гогаль выязджае на даволі доўгі час за мяжу. Ён наведвае Нямеччыну, Швайцарыю, Францыю, Італію. У 1842 годзе зьяўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 годзе пісьменьнік вяртаецца на радзіму, напружана працуе над другім томам «Мёртвых душаў», але незадоўга да сьмерці спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 годзе ў Маскве.
Творы Гогаля [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Сьпіс твораў Мікалая Гогаля
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Выпись из Метрической книги Спасо-Преображенской церкви местечка Сорочинец, Миргородского уезда, 1809 год», № 25: «Месяца марта 20 числа у помещика Василия Яновского родился сын Николай и окрещён. Молитвовал и крестил священно-наместник Иоанн Беловольский. Восприемником был господин полковник Михаил Трахимовский». Русская Старина, 1888, ноябрь, с. 392. (рас.)
- ^ И. Ф. Масанов, «Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей». В 4-х томах. — М., Всесоюзная книжная палата, 1956—1960 гг. (рас.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мікалай Гогаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў