Высокае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Высокае (неадназначнасьць), Літоўск.
Высокае
Руіны замка Сапегаў
Руіны замка Сапегаў
Coat of Arms of Vysokaje, Belarus.png
Герб Высокага
Першыя згадкі: XIV ст.
Магдэбурскае права: 1494
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Плошча: 7 км²
Насельніцтва: 5 200 (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1643
Паштовы індэкс: 225217
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′23″ пн. ш. 23°22′3″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.3675° у. д. / 52.37306; 23.3675Каардынаты: 52°22′23″ пн. ш. 23°22′3″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.3675° у. д. / 52.37306; 23.3675
Высокае на мапе Беларусі
Высокае
Высокае
Высокае
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Высо́кае — места ў Беларусі, на рацэ Пульва. Уваходзіць у склад Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 5,2 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 40 км ад Камянца, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Аўтамабільныя дарогі на Берасьце і Пружаны.

Высокае (да 1939 году — Высо́кае-Літо́ўскае) — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся шэраг помнікаў гісторыі і архітэктуры, у тым ліку руіны брамы колішняга замка Сапегаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Тапонім «Высокае» ўтварыўся ад асаблівасьцяў рэльефу (высокая мясьціна)[1].

Варыянты назвы места ў гістарычных крыніцах на розных мовах: Hyssoke Litowan, Litowsvan Vishuker, Visoke DeLita, Visoko Sitoromos, Visoky Litovsk, Vosokie Litew, Vysokaje, Vysoke DeLita, Vysoke Litevske, Vysoko Litevks, Vysoko Litovsk, Vysokoe, Vysokoye, Wishko, Wisoke Litovsk, Wisoki, Wisoki Dalita, Wisokie Litofsk, Wisokie Litovsk, Wisoko Litowsk, Wissokie, Wysoke Litewski, Wysoki Litewskie, Wysokie Litewskie, Wysokie Litowski, Wysoky.

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча пад назвай Высокі Горад зьяўляюцца ў XIV ст., у зьвязку з тым, што яго наведваў вялікі князь Гедымін.

У 1494 вялікі князь Аляксандар надаў Высокаму Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі срэбная дзвухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі й трыма брамамі»[2]. У XV ст. вялікі князь Вітаўт фундаваў тут касьцёл[3]. У 1511 вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Высокае ў пажыцьцёвае валоданьне Івану Храптовічу. Цягам XVІ ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Пяткевічаў, Ёдкавічаў, Хлявіцкіх. У гэты час яна зрабілася цэнтрам дывановага і палатнянага ткацтва. У 1603 новы ўладальнік Высокага Андрэй Война-Грычынавіч заснаваў тут касьцёл Найсьв. Тройцы, які меў 44 аршыны даўжыні і 12 — шырыні. Найбольшы касьцёльны звон насіў імя сьвятых Пятра і Паўла.

З 1647 Высокім валодалі Сапегі, якія збудавалі тут замак. Фартэцыя значна пацярпела ў Трынаццацігадовую (16541667) і Вялікую Паўночную вайну (17001721). 16 сьнежня 1671 места атрымала прывілей на правядзеньне рэгулярных кірмашоў, якія цягнуліся 4 тыдні.

У 1748 замак і палац згарэлі, па чым Сапегі перанесьлі сваю рэзыдэнцыю ў Слонім. У 1772 у Высокім на месцы касьцёла XV ст. збудавалі капліцу Сьв. Барбары. У 17731785 на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, у мясцовасьці Марыямпаль, Аляксандар Міхал Сапега фундаваў кляштар баніфратаў (добрых братоў). Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 40 ложкаў[4]. Станам на 1788 цагельня, што працавала ў Высокім, давала 22 тыс. цэглы і 8 тыс. дахоўкі ў адзін абпал. Цягам 17941797 з ініцыятывы Францішка Сапегі дзейнічаў водны шлях у Гданьск.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі[4], у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні (паводле іншых зьвестак да 1807 уваходзіла ў склад Прусіі[5]). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1816 поруч з руінамі замка ўладальнікі Высокага Патоцкія ўзьвялі палац і пашырылі парк за межы былога замкавага вала (ягоная плошча вырасла з 30 да больш за 50 га).

24 студзеня 1863 за часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня аддзел Рамана Рагінскага на пэўны час вызваліў Высокае з-пад расейскай улады. У 1869 царскія ўлады збудавалі ў мястэчку мураваную царкву-мураўёўку Ўзвышэньня Сьв. Крыжа коштам сродкаў, канфіскаваных у паўстанцаў. Станам на 1886 у Высокім меліся аптэка, лякарня, паштовая станцыя, 2 гарбарныя заводы, 3 вадзяныя млыны, 102 крамы і 4 тракціры; рэгулярна праводзілася 15 кірмашоў і 2 базары. На 1889 у мястэчку дзейнічалі праваслаўная царква і касьцёл, працавалі суконная фабрыка і 4 гарбарні. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 256 двароў, валасная ўправа, царква, касьцёл, капліца, сынагога, 4 малітоўныя дамы, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, габрэйская школа, паштовае аддзяленьне, лазьня, канатны і зьнічкавы заводы, 4 ветракі, 8 кузьняў, 14 абутковых, 13 кравецкіх, 8 сталярных, 4 шорныя майстэрні, 2 маслабойні, 108 дробных крамаў у гандлёвых радах і 13 пры дамах, 2 заезныя двары, 14 піцейных установаў; кожны чацьвер праводзіліся базары, 9 разоў на год кірмашы.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Статус паселішча павысілі да места. 20 красавіка 1934 да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — 3 прадмесьці і двор маёнтку Высокае Літоўскае[6].

У 1939 Высокае ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 28 ліпеня 1944 места знаходзіла пад нямецкай акупацыяй. 17 красавіка 1962 паселішча ўвайшло ў склад Камянецкага раёну.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Высокім працуюць каледж ПТК СП, сярэдняя і санаторная школы, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова.

[рэдагаваць] Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надае меская лякарня.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, збудаваны на сродкі Андрэя Войны. У касьцёле захоўваліся труны з пахаваньнямі роду Сапегаў. Будынак атрымаў пашкоджаньні ў Другую Сусьветную вайну, а пазьней яго перабудавалі на спартовую залю. Касьцёл вярнулі каталіцкай царкве ў 1990 годзе.
  • Каталіцкая капліца Сьвятой Барбары, збудаваная ў 1772 годзе на высокім беразе ракі Пульвы. У Другую Сусьветную вайну выкарыстоўвалася ў якасьці крамы. Унутры капліцы росьпісы расьліннымі арнамэнтамі і мілітарнымі матывамі.
  • Палацавы комплекс Патоцкіх, збудаваны ў 18161820 гадох. Захаваўся ўнутраны інтэр’ер і рэшткі мастацкага аздабленьня. Каля палаца знаходзяцца дзьве прыбудовы і комплекс гаспадарчых пабудоваў. У Другую Сусьветную вайну палацавы комплекс выкарыстоўваўся ў якасьці сядзібы пагранічнікаў, пазьней — у якасьці школы і інтэрнату. Цяпер палац пусты і закінуты.
  • Пэйзажны парк, закладзены ў XVІІІ ст. На тэрыторыі парку захаваліся рэшткі падмуркаў і земляныя ўмацаваньні старога замка Сапегаў (XVII ст.). На прылеглай тэрыторыі збудаваны спартовы стадыён.

Іншыя выдатныя мясьціны: габрэйская школа (XVII—XVIII стст.); капліца прыдарожная (1909); кляштар баніфратаў (1785); могілкі старыя каталіцкія; сынагога; царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1869).

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Вядомыя асобы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 63.
  2. ^ Высокае // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  3. ^ Валерый Грынявецкі. Высокае // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 469.
  4. ^ a b Валерый Грынявецкі. Высокае // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 470.
  5. ^ a b c А. С. Барысавец, В. А. Міронаў. Высокае // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 373.
  6. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 18 kwietnia 1934 r. o zmianie granic miasta Wysokiego Litewskiego w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 34, poz. 318(пол.)
  7. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  8. ^ Высоко-Литовск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
  9. ^ Высокое (Высокае, Vysokoe) на Гербы Брестской области
  10. ^ Високе // Енциклопедія Українознавства. В 10 т. / Гол. ред. В.Кубійович.Т.1: Абаза Микола — Голов’янко Зиновій. — Львів, 1993. Репрінт видання 1955 року видавництва «Молоде життя».
  11. ^ Высокое // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  12. ^ Высокое // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Высокаесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах