Кодань
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Кодань | |||||
| Kodeń | |||||
|
|||||
| Магдэбурскае права: | 1511 | ||||
| Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
| Павет: | Бельскі | ||||
| Насельніцтва: | 1900 (2006) | ||||
| Паштовы індэкс: | 21-509 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°54′ пн. ш. 23°36′ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.6° у. д.Каардынаты: 51°54′ пн. ш. 23°36′ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.6° у. д. | ||||
|
Кодань на мапе Польшчы
Кодань
|
|||||
Кодань, Кодзень (па-польску: Kodeń) — колішняе места, цяпер вёска ў Бельскім павеце Люблінскага ваяводзтва Польшчы, на рацэ Заходні Буг. Сядзіба гміны Кодань. Насельніцтва 1,9 тыс. чал. (2006).
Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
- кан. XV — пач. XVI стст.: першыя згадкі, у складзе Вялікага Княства Літоўскага; уладаньне Сапегаў.[1]
- 1511: атрымаў Магдэбурскае права, а ў 1513 — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з узьдзетым мечам».[2]
- 1513—1520: Павал Сапега збудаваў у Коданскім замку гатычную Сьвятадухаўскую царкву.
- 1566: места, у Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва.
- 1626—1639: паводле фундацыі М. Сапегі ў Кодані збудавалі мураваны касьцёл Сьв. Ганны.
- пач. XVII ст.: у месьце збудавалі драўляную вуніяцкую царкву (захавалася брама).[1]
- 1717—1773: у Кодані дзейнічала місія езуітаў.
- 15 жніўня 1723: адбылася каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Коданскай.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.
- XIX ст.: у складзе Расейскай імпэрыі, мястэчка Бельскага павету.
- 1921: у міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Царква Сьвятога Духа (XVI ст., цяпер касьцёл Сьв. Духа).
- Замак Сапегаў (руіны, XVI ст.).
- Капліца могілкавая (1683—1685).
- Касьцёл Сьв. Ганны (1629—1635).
- Могілкі габрэйскія.
- Палац Браніцкіх (XVIII ст.).
Галерэя[рэдагаваць]
-
Магіла паўстанцаў
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ а б Валерый Пазднякоў. Кодань // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 126
- ^ Кодзень // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура[рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Кодзень // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Kodeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 238—240
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Кодань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||