Дакудаў 1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дакудаў, Дакудава.
Дакудаў
лац. Dakudaŭ
польск. Dokudów
Былая ўніяцкая царква
Былая ўніяцкая царква
Герб Дакудава
Першыя згадкі: 1504
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Белая
Насельніцтва: 281 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-500
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 51°57′6.1″ пн. ш. 23°12′51.1″ у. д. / 51.951694° пн. ш. 23.214194° у. д. / 51.951694; 23.214194Каардынаты: 51°57′6.1″ пн. ш. 23°12′51.1″ у. д. / 51.951694° пн. ш. 23.214194° у. д. / 51.951694; 23.214194
Дакудаў на мапе Польшчы
Дакудаў
Дакудаў
Дакудаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Даку́даў (польск. Dokudów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Жарніцы. Уваходзіць у склад гміны Белай Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Белай і за 90 км на паўночны ўсход ад Любліна.

Дакудаў — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, побач зь мястэчкам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнік архітэктуры першай траціны XX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятніцкая царква, да 1915 г.
Пятніцкая царква, да 1939 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дакудаў (пад назвай Леўкава) датуецца 1504 годам, калі Леў Багавіцін надаў ёй Магдэбурскае права. Паводле прывілею вялікага князя Аляксандра тут дазвалялася штогод праводзіць кірмаш і збудаваць замак на месцы старога гарадзішча. Пад 1529 годам мястэчка ўпамінаецца ўжо пад назвай Дакудаў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дакудаў увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. у мястэчку дзейнічаў праваслаўны манастыр[1], які прыняў Берасьцейскую унію. У 1696 годзе ў Дакудаве з фундацыі Караля Станіслава Радзівіла збудавалі новую драўляную царкву. Да 1700 году мястэчка страціла Магдэбурскае права[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дакудаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Дакудаве было 93 будынкі. У 1875 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі тутэйшую царкву пад уладу свайго ўрадавага сыноду (Маскоўскага патрыярхату).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дакудаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі, папярэдне яго разам з царквой спалілі расейскія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дакудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1928—1932 гадох тут збудавалі новую ўніяцкую царкву. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Дакудаў занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Дакудаў занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы. У 1947 годзе тутэйшую царкву перарабілі пад касьцёл[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 561 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 281 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца прыдарожная
  • Могілкі старыя праваслаўныя
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1928—1932, цяпер касьцёл Сьвятой Праксэды)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1696)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pawluczuk U.A. Życie monastyczne w II Rzeczypospolitej. — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2007. S. 25.
  2. ^ Krzysztofik R. Lokacje miejskie na obszarze Polski. Dokumentacja geograficzno-historyczna. — Katowice, 2007. S. 28—29.
  3. ^ Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 53-54.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 93.