Абмеркаваньне шаблёну:Месты і мястэчкі гістарычнай Берасьцейшчыны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зьбіраюся трохі перапрацаваць гэты і іншыя шаблёны: той жа Анатоль Цітоў вызначае як месты ўсе беларускія паселішчы з Магдэбурскім правам, тым часам аўтары Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі прапануюць ажно некалькі розных крытэраў, каб аддзяліць месты ад мястэчак, што выглядае не зусім натуральна і справядліва крытыкуецца панам Цітовым. Сытуацыя выглядае надназначнай, таму больш адпаведным прынцыпу ВП:НПГ, на маю думку, будзе адсутнасьць пазначэньня ў шаблёнах, што было местам, а што мястэчкам (пагатоў гэты статус часьцей за ўсё ня быў трывалым у часе), пры гэтым вылучэньне назваў я пляную ўжываць да паселішчаў, якія мелі мескія ўмацаваньні — т.ё. для замкаў (гарадоў, «гарадкоў») Вялікага Княства Літоўскага. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 10:09, 19 студзеня 2020 (+03)[адказаць]