Заходні Буг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Рака
Заходні Буг
Заходні Буг
Заходні Буг каля Вышкава
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Верхабуж (Украіна)
Вусьце Нараў
Краіны басэйну Беларусь, Украіна, Польшча
Даўжыня 772 км
Сярэднегадавы сьцёк 127 м³/с
Плошча басэйну 39,4 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰
Месцазнаходжаньне
Заходні Буг на мапе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Захо́дні Буг (па-польску: Bug, па-ўкраінску: Західний Буг) — рака ва Ўкраіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток ракі Нараў (басэйн Віслы). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). Сярэднярочны расход вады на мяжы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны 100 м³/с, каля места Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Зьмест

[рэдагаваць] Асноўныя прытокі

[рэдагаваць] На рацэ

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля вёскі Верхабуж Золачаўскага раёну Львоўскай вобласьці, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў (Польшча). Сярэдняя плынь праходзіць па Берасьцейскім Палесьсі і Прыбускай раўніне. Асаблівасьці рэльефу і геалягічнага разьвіцьця, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласта покрыўных пародаў, антрапагеннае ўзьдзеяньне вызначылі сучасны стан гідраграфічнай сеткі Берасьцейскага Палесься.

Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Абалона нізкая, шырокая, часта зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных дзялянках 200—300 м.

Веснавое разводзьдзе (працягласьць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найвялікшы ўзровень разводзьдзя ад 3 м да 6 м. Улетку і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставаньня сьнегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.

Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або борамі. Азёрнасьць тэрыторыі не перавышае 1%. Азёры разьмяшчаюцца пераважна на поўдні. Да найбуйнейшых азёраў належаць: Любань, Лукава, Олтуш, на базе якіх збудаваныя вадасховішчы.

[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць

Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі па стане на 1 студзеня 2006 року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: рака Мухавец (27%), ракам Лясная (17%), рака Пульва (12%).

Заходні Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бужанскі канал і раку Піна злучаны з Прыпяцьцю, а праз раку Нараў, яго прыток раку Бобра, раку Нета і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорная Ганча, прытокам Нёмана). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: Арэхаўскі (даўжыня 34 км), Бона (даўжыня 34 км), Казацкі (даўжыня 22,5 км), Атоцкі (даўжыня 26,6 км), Новая Асіпаўка (даўжыня 18,2 км).[1]

У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларусяй. З 1 траўня 2004 зьяўляецца ўсходняй мяжой Эўрапейскага Зьвязу. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на мяжы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.

Суднаходзтва ў нізкай плыні.

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Заходні Бугсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах