Беласток
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
53°07′ пн. ш. 23°10′ у. д.
| Беласток | ||||
|
|
||||
| Плошча | 102 км² | |||
| Насельніцтва — з прыгарадамі — шчыльнасьць |
295 тыс. каля 367 800 2892 чал/км² |
|||
| Тэлефонны код | + (48) 85 | |||
| Паштовы індэкс | ад 15-001 да 15-899 | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 53°07′ пн. ш. 23°10′ у. д. | |||
|
Месцазнаходжаньне Беластоку
|
||||
Беласто́к (па-польску: Białystok) — горад ува ўсходняй Польшчы, адміністрацыйны цэнтар Падляскага ваяводзтва. Месьціцца ў цэнтры Падляскага ваяводзтва, за 174 км ад Варшавы; адлегласьць ад Беластоку да Горадні — 82 км. Горад разьмешчаны на невялікай рацэ Белай, прытоку Супрасьлі. Знаходзіцца на захадзе этнаграфічнай тэрыторыі беларусаў,[1] у розныя часы ўваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага, Каралеўства Польскага, Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, БНР, Міжваеннай Польскай Рэспублікі, БССР, Польскай Народнай Рэспублікі, куды быў далучаны пасьля Другой сусьветнай вайны,[1] і Рэспублікі Польшча.
Беласток — самы вялікі горад усёй паўночна-ўсходняй Польшчы. У Беластоку жыве 292 тыс. чалавек (2005).
На Беласточчыне штогод праводзіцца фэстываль беларускай альтэрнатыўнай музыкі Басовішча.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Беласток паводле летапісных зьвестак быў заснаваны князем Гедымінам у 1320. У XIV ст. ён узгадваецца як паселішча на гандлёвым шляху з Мазовіі на Горадню. Затым Беласток доўгі час быў прыватным уладаньнем. Сярод яго ўласнікаў памяць аб сабе захавалі, у першую чаргу, Браніцкія.
Буйнешым і найбольш важным горадам Падляшша Беласток стаў у XVIII ст. У першай палове XVIII ст. тут была пабудаваная ратуша і іншыя мураваныя будынкі, палац магнатаў Браніцкіх з тэатрам, садам, аранжарэямі; горад быў умацаваны мураванай сьцяной зь вежамі-брамамі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 Беласток і Падляскія землі былі ўключаныя ў склад Прусіі. Беласток стаў цэнтрам аднаго з прускіх дэпартамэнтаў, у гэты час у горадзе пачала разьвівацца прамысловасьць, адкрылася першая спэцыяльная мэдычная навучальная ўстанова.
Пасьля паразы Прусіі ў вайне з Францыяй паводле Тыльзыцкага міру Беласток ўвайшоў у склад Расейскае імпэрыі.
Беласток заставаўся найбольш значным гаспадарчым цэнтрам рэгіёну і на працягу ХІХ ст. У 1857 у Беластоку жыло 13,8 тыс. чалавек. У 1862 праз горад быў пракладзены ўчастак Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі. У 1882 колькасьць насельніцтва гораду склала ўжо 56,6 тыс. чалавек, на заводах і фабрыках было занята больш за 3 тыс. рабочых. Прамысловыя прадпрыемствы выпускалі сукно, корт, шаўковыя тканіны, капялюшы, разьвівалася кравецтва. У Беластоку працавалі школы і вучэльні, 2 тэатры, 2 бальніцы, шпіталь, аптэкі, крамы, штогод праводзіўся кірмаш. Тут дзейнічалі праваслаўная і лютэранскія цэрквы, касьцёл, 2 сынагогі. Вялікае значэньне меў Беласток як вузел чыгунак і шашыйных дарог, гандлёвы цэнтар.
Напачатку ХХ ст. колькасьць насельніцтва Беластока наблізілася да 100 тыс. чал. (зь іх каля 2/3 складалі жыды), горад працягваў разьвівацца як прамысловы цэнтар. Галоўнай галіной зьяўлялася суконна-кортавая прамысловасьць, працавалі таксама гарбарні, шаўковыя і тытунёвыя фабрыкі, машынабудаўнічы, мылаварныя заводы, лесапільні, млыны і іншыя. На прадпрыемствах гораду было занята каля 6 тыс. чалавек. Вытворчасьць тканін служыла базай для разьвіцьця кравецтва.
У 1915 пад час І сусьветнай вайны горад акупаваны нямецкімі войскамі. Затым у выніку польска-савецкай вайны гэты край паводле Рыскага міру ў 1921 ўвайшоў у склад Польшчы.
У верасьні 1939, пасьля пачатку ІІ сусьветнае вайны на Беласточчыну ўступілі войскі Чырвонае Арміі. У Беластоку быў скліканы Народны сход Заходняй Беларусі, які абвясьціў яе далучэньне да Беларускае ССР; 4 сьнежня 1939 ў складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласьць. Беласток стаўся цэнтрам вобласьці, а таксама цэнтрам Беластоцкага раёну гэтай вобласьці.
23 чэрвеня 1941 Беласток акупаваны войскамі фашысцкай Нямеччыны. Фашысцкая акупацыя прынесла вялізарны ўрон краю, асабліва жорстка фашысты вынішчалі жыдоўскае насельніцтва Беласточчыны. За гады акупацыі было зьнішчана 55% насельніцтва, 80% жылой забудовы Беластока. 27 ліпеня 1944 Беласток быў вызвалены войскамі 2-га Беларускага фронту.
У верасьні 1944 году[2] Сталін перадаў Польшчы 17 раёнаў Беластоцкай вобласьці і 3 раёны Берасьцейская вобласьць,[3] хаця фармальна гэтая тэрыторыя кіравалася Беларускай ССР да жніўня 1945 году, калі быў прыняты закон аб савецка-польскай мяжы, паводле якога Польшча атрымала амаль усю былую Беластоцкую вобласьць і два раёны Берасьцейскай вобласьці з гарадамі Беласток, Аўгустаў, Бельск, Ломжа, Гайнаўка і іншымі.[1] У складзе Польшчы было адноўленае Беластоцкае ваяводзтва.
У 1999 годзе ў Польшчы быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, згодна зь якім Беластоцкае ваяводзтва было скасаванае й увайшло ў склад Падляскага ваяводзтва з цэнтрам у Беластоку.
[рэдагаваць] Помнікі
Да сёньня захаваўся палац Браніцкіх XVII-XVIII стст., так званы «Падляскі Вэрсаль» (спалены ў 1944, затым рэканструяваны). Гэта вялікая барочная рэзыдэнцыя з галерэямі, павільёнамі, дзядзінцамі, брамай-вежай, рэгулярным паркам з каналамі і скульптурамі. Зараз тут разьмяшчаецца сядзіба Мэдычнай акадэміі. Сярод іншых помнікаў: Фарны касьцёл (XVII-XІХ стст.), ратуша з гадзіньнікавай вежай, камяніцы XVIII-XIX стст., «Дом Напалеона», царква Сьвятога Мікалая Цудатворца (XIX ст.), касьцёл Сьвятога Роха (пач. ХХ ст.).
[рэдагаваць] Прамысловасьць
Беласток — вялікі прамысловы цэнтар. У прамысловасьці Беластока было занята ў 2003 годзе 16,5 тыс. чал. Найбольшую ўдзельную вагу ў прамысловай прадукцыі маюць харчовая і тэкстыльная прамысловасьць, машынабудаваньне, а таксама энэргетыка, газа- і водазабесьпячэньне.
У Беластоку працуе завод стальных канструкцыяў, які выпускае абсталяваньне для чыгункі: элемэнты для мастоў, тунэляў, вакзалаў. Беластоцкі камбінат «Bison-Bial» належыць да інструмэнтальнае прамысловасьці. Аб'яднаньне «Biawar» — вытворца вядомых у Польшчы і за мяжой награвальнікаў вады. Адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беластока — баваўняны камбінат «Fasty». Існуюць у Беластоку прадпрыемствы хімічнай, гарбарнай, шкляной прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, працуе дывановая фабрыка і іншыя прамысловыя прадпрыемствы.
[рэдагаваць] Транспарт
Беласток — буйны транспартны вузел. Чыгункі ідуць адсюль у пяці напрамках: на Горадню, Варшаву, Баранавічы, Берасьце, Граева. Аўтамабільныя магістралі злучаюць Беласток з Горадняй, Ваўкавыскам, Варшавай, Сувалкамі, Ломжай, Люблінам.
[рэдагаваць] Адукацыя і культура
Беласток зьяўляецца важным культурным, навуковым, турыстычным цэнтрам.
Тут працуюць: унівэрсытэт, палітэхнічны інстытут, мэдычная акадэмія, духоўная сэмінарыя, шэраг іншых ВНУ.
Дзейнічаюць драматычны і лялечны тэатры, філярмонія, шматлікія галерэі, музэі, заапарк. У Беластоку выдаюцца рэгіянальныя газэты і часопісы, выходзяць у этэр радыё- і тэлеперадачы мясцовай студыі.
[рэдагаваць] Беларусы ў Беластоку
Як паказаў перапіс насельніцтва 2002, сярод усіх гарадоў Польшчы найбольшая колькасьць беларусаў жыве ў Беластоку.
У горадзе створаныя і дзейнічаюць нацыянальныя беларускія арганізацыі (Беларускае Грамадзка-культурнае Таварыства ў Польшчы, Беларускі саюз у Рэчы Паспалітай, Беларускае аб'яднаньне студэнтаў і іншыя). Тут па-беларуску выдаецца тыднёвік Ніва, выходзіць месячнік Czasopis з матэрыяламі на польскай і беларускай мовах, іншыя выданьні, прысьвечаныя беларускай тэматыцы. Штогод адбываюцца Дні беларускай культуры, Фэстываль беларускай песьні і іншыя акцыі, якія прапагандуюць беларускую культуру.
Ёсьць у горадзе пачатковая школа і гімназія, дзе (як дадатковы прадмет) вывучаецца беларуская мова, дзейнічае дзіцячы садок, у якім выхаваўцы размаўляюць па-беларуску.
У Беластоцкім унівэрсытэце плённа працуе катэдра беларускае культуры.
Беластоцкае радыё штодзённа трансьлюе перадачы на беларускай мове, мае сваіх карэспандэнтаў на Беларусі. Незалежнае Радыё Рацыя трансьлюе таксама перадачы на Беларусь.
У Беластоку знаходзіцца Генэральны Кансулят Рэспублікі Беларусь, які сярод іншага спрыяе пашырэньню кантактаў Беласточчыны зь Беларусьсю.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c ЯК МЯНЯЛІСЯ НАШЫ МЕЖЫ Ў ХХ СТ. // Алег Трусаў
- ^ Алег Гардзіенка, Рэлігійная апазыцыя савецкай уладзе (1944-1953 гг.)
- ^ Перадаў Польшчы // Спадчына
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Беласток — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сталіцы польскіх ваяводзтваў | |
|---|---|
| Цэнтры ваяводзтваў: | |
|
|
||
|---|---|---|
| Гарады | ||
| Гміны вяскова-гарадзкія | ||
| Гміны вясковыя | ||
| Падляскае ваяводзтва | ||
|---|---|---|
| Сядзіба ваяводзтва |
Беласток
|
|
| Гарады са статусам павету | ||
| Паветы |
Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Высокамазавецкі • Гайнаўскі • Граеўскі • Замбраўскі • Кольненскі • Ломжынскі • Монькаўскі • Сакольскі • Сейненскі • Сувальскі • Сямяціцкі
|
|
| Сядзібы паветаў | ||
| Вобласьці БССР | |
|---|---|
| Вобласьці |
Бабруйская (1944-1954) • Баранавіцкая (1939-1954) • Беластоцкая (1939-1944) • Берасьцейская (1939) • Віцебская (1938) • Вялейская (1939-1944) • Гарадзенская (1944) • Гомельская (1938) • Магілёўская (1938) • Маладэчанская (1944-1960) • Менская (1938) • Палеская (1938-1954) • Полацкая (1944-1954) • Пінская (1939-1954)
|
| Абласныя цэнтры | |
| Беластоцкая вобласьць БССР (1939—1944) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці |
Беласток
|
| Раёны |
Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Бранскі • Ваўкавыскі • Гарадзенскі • Граеўскі • Дамброўскі • Заблудаўскі • Замбраўскі • Кольнаўскі • Крынкаўскі • Лапскі • Ломжынскі • Монькаўскі / Кнышынскі • Парэцкі • Саколкаўскі • Сапоцкінскі • Скідальскі • Сьвіслацкі • Сьнядоўскі • Цеханавецкі • Чыжаўскі • Ядвабнаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |